Навіны Навіны БФК

Навіны БФК

-

- Рэклама -

Справаздачна-выбарчы сход 

16 сакавіка 2018 года адбыўся справа­здачна-вы­барчы сход грамад­скага аб’­яд­нання «Беларускі фонд культуры». На сход з’е­халіся актывісты фонду з усёй Беларусі, вядомыя дзеячы культуры, мастацтва, старэйшыны нашай грамадскай арганізацыі, якія сваім аўтарытэтам пад­трымлівалі дзей­насць фонду на працягу ўсіх 30 гадоў яго актыўнай працы.

Са справаздачнымі да­кладамі перад пры­сутнымі вы­ступілі старшыня аргані­зацыі Ула­дзімір Гілеп, яго на­мес­нікі Георгій Ткацэвіч, Анатоль Бутэвіч, Тадэуш Стружэцкі. За спра­ва­здачны 5-гадовы перыяд фонд у са­друж­насці з многімі іншымі грамад­скімі аргані­зацыямі (асабліва з тымі, якія аб’яд­наныя ў Асацыяцыю грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»), дзяржаў­нымі ўстано­вамі культуры і мастац­тва пра­цяг­ваў рэалізоў­ваць праграмы і праекты, скіра­ваныя на за­ха­ванне куль­тур­най спадчыны, папулярызацыю беларускай культуры за межамі краіны.

Стабільнымі былі на працягу ўсіх 30 гадоў праграмы «Вяртанне каштоў­насцяў», «Сла­вутыя імёны Баць­каўшчыны», «Бібліятэка – асяродак нацыя­нальнай культуры». Мінулыя 5 гадоў харак­тарызаваліся новымі праектамі па зберажэнні нацыя­нальнай спад­чыны, пры­свечанымі знач­ным датам беларускай гісторыі, гістарычным і архі­тэктурным каштоўнасцям. Ад­значалася 500-год­дзе выпуску Францыскам Скарынам першай друка­ванай кнігі па-беларуску – «Псалтыра», ла­дзіўся праект вы­рата­вання каш­тоўнасцяў Буд­слаў­скага касцёла, праграма «Полацк – калыска беларускай дзяржаў­насці», праект да 100-год­дзя Беларускай Народ­най Рэс­пуб­лікі. Усяму гэтаму моцна спрыяў вы­пуск што­тыд­нёвіка – «Края­знаўчая газета» Беларускага фонду культуры, які кожным сваім нумарам на працягу 15 гадоў існа­вання на­гад­ваў чытачам пра нашу Баць­каў­шчыну як адзі­ную ра­дзіму, дзеля якой мы жывем і працуем.Чытаць далей…

Сярод акцыяў БФК была пад­трыманая Мін­скімі гарад­скімі Саветам і вы­кан­ка­мам ідэя ўсталя­вання ў Траец­кім прад­месці мемарыяльнага знака, пры­свечанага беларусам за­межжа (знак быў ад­крыты ў 2017 го­дзе). Былі пад­тры­маныя Мініс­тэрствам культуры пра­пановы фонду аб пра­вя­дзенні шэрагу мера­прыем­стваў, пры­свечаных 200-год­дю беларуска-поль­скага кам­пазітара Стані­слава Манюшкі. Пад­рых­та­ваная пра­панова аб свят­каванні на нашай зямлі 220-х угод­каў з дня нара­джэння Адама Міцкевіча.

Schod_05 Schod_03 Schod_02 Schod_04Пра ўсё гэта ішла грунтоўная гаворка ў да­кладах і вы­ступ­леннях сяброў фонду на схо­дзе (Ула­дзіміра Адамушкі, Івана Пячын­скага, Леа­ніда Бароў­скага, Міколы Козенкі, Галіны Дзягілевай ды іншых), на якіх грунтуецца праект «Асноўныя накірункі дзейнасці Беларускага фонду культуры на 2018 – 2022 гг.».

На справаздачна-выбар­чым схо­дзе быў абраны новы склад Рады арганізацыі, яе да­поўнілі новыя сябры і Ганаровыя сябры фонду з ліку старэй­шынаў Рады. Ганаровымі сябрамі фонду сталі Ра­дзім Гаўрылавіч Гарэцкі, Адам Восі­павіч Маль­дзіс, Люд­міла Прохараўна Чыг­рынава, Васіль Пят­ровіч Шаранговіч.

Выбраны і новы склад Выкан­кама (вы­канаў­чага органа Рады): У. Адамушка, А. Бутэвіч, У. Гілеп, А. Калінін, З. Кучар, Т. Стружэцкі, Г. Ткацэвіч.

Schod_06Новым старшынёй грамадскай арга­нізацыі «Беларускі фонд культуры» па пра­панове У. Гілепа аднагалосна абраны Тадэвуш Стружэцкі, яго на­мес­нікамі – У. Адамушка, А. Бутэвіч, Г. Ткацэвіч.

Schod_07Сход павіншаваў былога старшыню фонду У. Гілепа з 80-гадовым юбілеем, які ад­быў­ся не­задоў­га да сходу – 11 сакавіка.

 Уласная інфармацыя

Уступнае слова У.А. Гілепа на сходзе

Schod_01Пасля мінулага Сходу БФК прайшло 5 гадоў, з дня стварэння БФК мінуў 31 год, дзякуючы вашаму даверу я ад­працаваў старшынёю 22 гады і павінен быў бы рабіць справа­здачу за гэты тэрмін, бо сёння, я спа­дзяюся, вы здолееце нарэшце зразу­мець мяне і за­цвер­дзіць маю добра­ахвот­ную ад­стаўку з пасады старшыні фонду. Мая 30-гадовая грамад­ская работа ў фондзе – і як члена прэ­зідыу­ма, і як старшыні вы­кан­кама – спа­дзяюся, не была мар­на­траў­ствам воль­нага часу. Хаця і зрабіць можна было б значна больш, чым зроб­лена. Але на тое былі і свае прычыны.

Перадаючы фонд у іншыя рукі, дазволю сабе на­гадаць, што за гэты час нашая грамад­ская арга­ні­зацыя не згубіла свайго аў­тарытэту ні ў колах творчай інтэлігенцыі, работ­нікаў культуры, ні ў асярод­ку калектываў культуры і мастац­тва, у дзяржаўных установах. Мы, як і раней, моцна аба­піраемся на сяброў­ства з творчымі саюзамі і ўвахо­дзім у Асацыяцыю грамад­скіх аб’­яд­нанняў «Беларуская кан­федэрацыя творчых саюзаў» (кіраўнік – член Рады БФК У. Пракапцоў), па­стаянна на пра­цягу 30 гадоў ува­хо­дзілі ў лік актыўных сяброў Таварыс­тва дружбы і культурнай су­вязі з за­меж­нымі краінамі (У. Гілеп – член прэзідыума гэтай ар­га­нізацыі). Увахо­дзім у шэраг грамад­скіх структураў Мініс­тэрства культуры (А. Бутэвіч – старшыня грамад­скай камісіі па пом­ніках, У. Гілеп – член камісіі па музейнай справе), Л. Бароўскі – член на­зі­раль­най камісіі Мініс­тэр­ства юстыцыі, У. Адамушка – на­мес­нік старшыні Гераль­дыч­нага савета пры Прэ­зідэн­це. Бутэвіч і Гілеп з’яў­ляюцца членамі Нацыя­наль­най камісіі Рэс­пуб­лікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. І гэта далёка не ўсе ар­га­нізацыі, якія маюць нашае прад­стаў­ніц­тва, а разам з тым і актыўную пазіцыю Беларускага фонду культуры. Яшчэ толькі адзін пры­клад: на­мес­нік стар­шыні БФК Стружэцкі з’яўляецца на­мес­нікам стар­шыні ЦК Беларускага пра­фесій­нага саюза работ­нікаў культуры, ін­фар­мацыі, спорту і турызму.

Выканкам БФК на працягу ўсіх справа­здач­ных гадоў, як і было нам на­казана па­пярэд­нім сходам, за­ха­ваў тыя на­кірун­кі работы, што па­кінулі па­пярэд­нікі. Пра іх яшчэ будзе га­ворка ў да­кладах маіх на­мес­нікаў. Адзінае, пра што з гонарам па­ведам­ляю сходу – мы за­ха­валі сваё вы­данне «Края­знаў­чую газету» і праз ты­дзень бу­дзем ад­значаць вы­хад яе 700-га нумара. Газета вы­пус­каецца ўжо 15 гадоў. Мы рас­пачалі шэраг новых праектаў, пра іх так­сама будзе яшчэ сёння га­ворка.

Развітваючыся сёння з пасадаю старшыні, я не раз­вітваюся з працаю ў фондзе культуры. Я за­стаюся галоўным рэдактарам нашай газеты на столькі, на колькі хо­піць маіх сілаў. Астат­няе я хацеў бы па­кінуць тым, хто бу­дзе абраны ў новы склад Рады і вы­кан­кама, тым, каго вы пры­значыце кіраў­нікамі нашага фонду.

Клопатам жа арганізацыі за­стаюцца на бліжэйшыя 5 гадоў нацыя­нальная культура, яе перша­крыніца – беларуская мова, вяртанне і ўз­вышэнне ў свядомасці народа сваёй культур­най спад­чыны, наогул – культурнае здароўе нацыі.

Шаноўныя дэлегаты сходу! У мэтах уганара­вання сяброў БФК, якія зрабілі важкі ўнёсак у вы­кананне праграмаў і праектаў нашай грамадскай арга­нізацыі, пра­паную сёння прыняць рашэнне аб за­цвяр­джэнні звання «Ганаровы сябра Беларускага фонду культуры». Палажэнне аб Ганаровым сябры рас­праца­ванае вы­кан­ка­мам і ўносіцца на ваш разгляд (на галасаванне).

Гэта будзе добрым дадаткам да за­цвер­джанага год таму знака «Руп­ліўцу. Ства­раль­ніку», якім узна­гаро­джаны шэраг сяброў БФК.

Папярэднi артыкул700 нумароў за 15 гадоў
Наступны артыкулАграсядзіба па-беларуску
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам