Гісторыя Агратурызм Неабыякавыя развагі

Неабыякавыя развагі

-

- Рэклама -

Каб больш было беларускасці

 Наш прэзідэнт сказаў Пуціну на пятым форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што Магілёў не толькі беларускі, але і рускі горад. На маю думку, ён ужо больш рускі, чым беларускі: усе да аднаго чыноўнікі Магілёва гавораць толь­кі па-руску, даку­мен­ты яны зацвярджаюць толькі на рускай мове, шыльды ў горадзе пераважна на рускай мове, аб’явы і ў СМІ, і на слупах паўсёдна толькі на рускай мове, гамонка людзей на вуліцах і ў транспарце пераважна рускамоўная, зрэдку, як выключэнне, трасянка. І ніводнай беларускамоўнай газеты. Апошнім часам прыкметна павялі­чы­лася колькасць шыльдаў на англійскай мове. Нават назвы прыпынкаў транс­парту з’явіліся на дзвюх мовах: рускай і англійскай – беларуская адсутнічае. Мы што: выбіраем, куды нам падацца – у Маскву ці ў Лондан?Чытаць далей…

Мяне такое становішча вельмі ўжо хвалюе. Таму ў Год малой радзімы я выдаў кніжку “Магіляўчане”. У ёй публіцыстыка, проза, крытыка – усё пра Магілёў і магіляўчанаў. З 80 старонак 50 – на беларускай мове. Эпіграфам узяты верш-шэдэўр Аляксея Пысіна “Магілёўская гаворка”, дзе ёсць радкі:

Не пазнаю вас у маўчанні,

Сябры мае – магіляўчане.

Ды ўсюды з вамі ў звонкім ззянні

Ёсць слова дарагое – сянні.

Цікавыя звесткі ёсць у нарысе пра вёску Грузаўку, якая стала ўжо вуліцай Крас­напольскай ва ўспаміне аўтара пра пасляваенны Магілёў. Ёсць нарысы пра магіляўчанаў-франтавікоў – сяржанта Мікалая Малышава, абаронцу Магілёва улет­ку 1941-га М. Сяргеева, друкара А. Пячорына. Змешчаныя чатыры арты­кулы пра кнігі магіляўчанаў пра свой горад, хроніка літаратурнага жыцця “Пысін­ская школа прыгожага беларускага пісьменства на Магілёўшчыне”, публіцыс­тыч­ны артыкул “Беларус той – хто гаворыць па-беларуску”. Прыцягне ўвагу чытача і нарыс “Малая радзіма ў паэзіі Івана Пехцерава”. Кніга добра ілюстраваная. Сярод фотаздымкаў ёсць рэдкі, 1912 года, на якім мы бачым 26 жыхароў Грузаўкі пачат­ку ХХ стагоддзя.

Мяне непакоіць, што на магілёўскіх кладзішчах надмагільныя пліты маюць над­пісы толькі на рускай, польскай і яўрэйскай мовах, а беларускамоўных – лі­ча­ныя адзінкі. І я ў Год малой радзімы ў сваёй вёсцы Радзішына на шклоўскай зямлі струхнелыя помнікі бацьку, маці, бабулі і брату замяніў на новыя з карэльскага гра­ніту. І на ўсіх тэксты на роднай матчынай мове. Спадзяюся, што нехта з маіх землякоў і чытачоў гэтай нататкі перайме мой прыклад. Па просьбе пляменнікаў заказаў і пяты помнік – сабе. На ім эпітафія: чатырохрадкоўе аднаго з вершаў па­э­та Пысіна. Я цвёрда перакананы, што беларус – той, хто гаворыць па-беларуску.

Я ганаруся тым, што я беларус і хачу ім застацца.

 Віктар АРЦЕМ’ЕЎ, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, г. Магілёў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам