Гісторыя Агратурызм Новае папулярнае захапленне турыстаў

Новае папулярнае захапленне турыстаў

-

- Рэклама -

Цяпер у Замасцянах можна і птушкаваць

 Нядаўна адбылося адкрыццё пляцоўкі па назіранні за вадаплаўнымі і каля­вод­нымі птушкамі ў натуральным асяроддзі іх пражывання на беразе Сакаўшчын­скага вадасховішча (непадалёк вёсак Сакаўшчына і Замасцяны ў Валожынскім ра­ёне). Мерапрыемства прыпала на час правядзення штогадовай акцыі «Bike4SDGs­2017 (Mind over Matter)» – велапрабегу прадстаўнікоў Арганізацыі Аб’яднаных На­цыяў і актывістаў-прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Падзея стала часткай маш­таб­нага праекта пад назвай «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэс­публіцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Прагра­май развіцця ААН (ПРААН).

Гэтым разам маршрут пралягаў з Гродна ў Мінск з прыпынкамі на ноч у розных месцах, а ўзначаліў спартыўны заезд Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха.Чытаць далей…

Калі высокі чыноўнік прыбыў у маляўнічыя замасцянскія мясціны, то з задавальненнем далучыўся да прыемнай місіі святкавання нараджэння новага аб’екта экалагічнага турызму Валожыншчыны.

ZaMastoczkam_01У гэты час перад прысутнымі ўжо выступалі з вітальным словам і падзякай стар­шыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Глінскі, кіраўнік аддзела палітыкі, прэ­сы і інфармацыі Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь Джым Казенс і стар­шыня Валожынскага сельвыканкама Дзмітрый Карачун – прадстаўнік аргані­за­цыі-выканаўцы (мясцовая ініцыятыва «Птушка ў аб’ектыве», накіраваная на па­вы­шэн­не турыстычнага патэнцыялу раёна шляхам развіцця інфраструктуры эка­лагіч­нага турызму, рэалізуецца Валожынскім сельскім выканаўчым камітэтам). Яш­чэ адзін выступоўца, каардынатар і партнёр ініцыятывы, гаспадар аграсядзібы «За мас­точкам» Дзмітрый Наканечны, запэўніў, што выбар пляцоўкі вельмі ўдалы: ва­да­ём ляжыць на шляху міграцыі пералётных птушак, таму недахопу ў аб’ектах на­зірання не будзе. З прамовай звярнуліся да грамадскасці і іншыя партнёры «Птуш­кі ў аб’ектыве»: дырэктар Сакаўшчынскай школы Галіна Гаспарэвіч і дырэк­тар тэры­тарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Рай.

Трэба адначыць, што новы аб’ект аграэкатурызму з’яўляецца інклюзіўным, безбар’ерным – цікавым і для маладых, і для пажылых, а таксама для людзей з інваліднасцю.

Назіральная пляцоўка «Птушка ў аб’ектыве» абяцае стаць улюбёным месцам для аматараў і прафесійных арнітолагаў, якія пры дапамозе бінокляў змогуць назіраць за вадаплаўнымі і каляводнымі птушкамі ў натуральным асяроддзі іх пражывання. Яна ўжо абсталяваная ўсім неабходным рыштункам. Закупленыя біноклі, падзорныя трубы, фотаапараты і мультымедыйныя ўстаноўкі перададзеныя школе, ТЦСАН і аграсядзібе. Усе партнёры ў будучыні змогуць рэалізаваць з іх дапамогай пэўныя камерцыйныя праекты. Гаварылася, што раз-пораз будуць ладзіцца мерапрыемствы накшталт дня адчыненых дзвярэй.

Пляцоўка размешчаная на зялёным турыстычным маршруце «Валожынскія гас­цінцы». Яго інфраструктура ўжо прадастаўляе турыстам магчымасць прайсці па экалагічных сцежках, праехаць на веласіпедах па некалькіх кірунках, сплавіцца па рацэ, спыніцца ў мясцовых аграсядзібах, якія прапануюць шырокі спектр паслугаў ад начлегу і харчавання да інтэрактыўных адукацыйных праграмаў, сямейна-абра­да­вых святаў, розных майстар-класаў, экамузеяў, прадстаўленняў батлейкі і г.д.

Цяпер мясцовыя жыхары і госці раёна змогуць займацца яшчэ адным відам экалагічнага турызму – бёрдвотчынгам (назіраннем за птушкамі, па-беларуску таксама ўжываецца тэрмін «птушкаванне». – «КГ»).

Ініцыятыва запатрабаваная таксама сярод сяьраў клуба па вывучэнні птушак «Крылаты дазор», арганізаванага на базе Сакаўшчынскай сярэдняй агульна­аду­кацыйнай школы імя В. Каваленкі. Выкарыстоўваючы шырокія магчымасці пляцоўкі, школьнікі змогуць прымяняць вынікі назіранняў на практыцы, выступаць у ролі экскурсаводаў і, вядома ж, атрымліваць выдатныя адзнакі пад час навучаль­нага працэсу. І хто ведае, можа ўжо сярод іх растуць будучыя навукоўцы-арні­то­лагі, чые даследаванні істотна ўзбагацяць міжнародную тэарэтычна-практычную скарбонку ведаў пра складаны, цудоўны і разнастайны свет птушак?

 Сяргей САДОЎСКІ

Фота Дзмітрыя НАКАНЕЧНАГА

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам