Гісторыя Агратурызм Новы беларускі слоўнік

Новы беларускі слоўнік

-

- Рэклама -

Васількі або валошкі? Суразмоўца або субяседнік?

 У Беларусі апошнім часам шырока адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемствы адбыліся ў навучальных установах, бібліятэках, літаратурных музеях. А ў Міністэрстве замежных справаў запрошаныя прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у нашай краіне, практыкаваліся ў беларускім вымаўленні – чыталі вершы Янкі Купалы.

Паводле агульных паказчыкаў распаўсюду і выкарыстання ў свеце беларуская мова выглядае няблага. З 3,5 тыс. моваў – займае 69 месца па колькасці носьбітаў. Афіцыйны статус дзяржаўнай – мае ў Рэспубліцы Беларусь, рэгіянальнай – у Рэспубліцы Польшча, мовы нацыянальнай меншасці – ва Украіне і ў Чэшскай Рэспубліцы. Каля 316 тыс. носьбітаў беларускай мовы жывуць у Расіі. Маюць магчымасці вучыцца па-беларуску дзеці беларусаў Латвіі, Літвы. Размаўляюць па-беларуску прадстаўнікі дыяспараў па ўсім свеце – ад Вялікабрытаніі, Канады, ЗША да краінаў Паўднёвай Амерыкі ды Аўстраліі. Беларускую мову як навуку вывучаюць у славянскіх і неславянскіх краінах, у тым ліку ў Японіі і Іспаніі.

Але ў самой краіне яшчэ шмат трэба зрабіць, каб беларуская мова стала звыклай у сем’ях, паўсядзённым ужытку гараджанаў (ды й вяскоўцаў), загучала ў крамах, разнастайных установах, паліклініках і дзіцячых садках. Каб размова па-беларуску ў грамадскіх месцах не прыцягвала ўвагу, не выклікала здзіўленыя позіркі, а – стала звычайнай практыкай.Чытаць далей…

Добры падарунак да свята роднай мовы падрыхтавалі навукоўцы НАН Беларусі. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя аднатомнага выдання «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы».

Як адзначыў кіраўнік творчага калектыву лексікографаў і галоўны рэдактар слоўніка дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў, выхад кожнага беларускага слоўніка – знамянальная падзея ў культурным жыцці краіны.

Беларуская лексікаграфія мае старажытную гісторыю і традыцыі, закладзеныя ў XVI ст. і актыўна развітыя ў XIX ст. Кропкай адліку і прыступкамі яе развіцця лічацца: «Лексіс» Лаўрэнція Зізанія (1596), «Лексікон славенароскі» Памвы Бярынды (1627), «Краткий словарь белорусского наречия» Канстанціна Калайдовіча (1822), «Словарь белорусского наречия» Івана Насовіча (1870), «Словарь белорусского наречия» Паўла Шпілеўскага (не выдаваўся), «Собрание слов литовско-русского (белорусского) наречия» Фёдара Шымкевіча (1838). Росквіт беларускай лексікаграфіі пачаўся ў XX ст., калі была выдадзеная вялікая колькасць слоўнікаў: перакладных, лексікаграфічных, граматычных, анамастычных і інш.

Беларускія слоўнікі з фондаў ЦНБ імя Якуба Коласа былі прадэманстраваныя на выстаўцы ў зале, дзе адбывалася прэзентацыя.

Першае грунтоўнае навуковае выданне тлумачальнага слоўніка беларускай мовы пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы ў пяці тамах (шасці кнігах) пабачыла свет у 1977 – 1984 гг. На базе яго аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам былога дырэктара Інстытута мовазнаўства члена-карэспандэнта НАН Беларусі Міхаіла Судніка і вядучага навуковага супрацоўніка Мікалая Крыўко быў падрыхтаваны аднатомны слоўнік, што перавыдаваўся чатыры разы, апошні раз – у 2005 г.

У сучасным выданні «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» 40 % інфармацыі адноўлена, зафіксаваныя сучасныя тэндэнцыі ў лексікаграфічнай сістэме, змены, што адбыліся ў сучасным жыцці і адлюстраваныя ў мове. Слоўнік змяшчае больш за 65 тыс. словаў. У слоўнікавых артыкулах даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, што ўказваюць на сферу ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. У якасці ілюстрацыяў выкарыстоўваюцца афарызмы, прыказкі, прымаўкі.

Слоўнік выдадзены «Беларускай Энцыклапедыей імя Петруся Броўкі» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь накладам 1 тыс. асобнікаў.

Што ж тычыцца васількоў і валошак, згаданых у назве артыкула, то абодва словы раўназначныя і могуць быць выкарыстаныя як каму даспадобы. А ў другой пары — першы варыянт правільны.

 Наш кар.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам