Гісторыя Агратурызм Новы знак непадалёк фонда культуры

Новы знак непадалёк фонда культуры

-

- Рэклама -

Кола беларускай еднасці

 Напярэдадні свята горада водна-зялёны дыяметр сталіцы атрымаў чарговае ўпрыгожанне – сапраўднай пярлінай на набярэжнай Свіслачы зазіхацела незвычайнае вялікае «драўлянае» кола, на спіцах якога лунае, падхоплены ветрам, беларускі ручнік.

Кампазіцыя, прысвечаная беларусам замежжа, выкананая скульптарам Аляксандрам Фінскім і архітэктарам Арменам Сардаравым. Пад урачыстыя гукі гімна 8 верасня ў прысутнасці вялікай колькасці мінчукоў і гасцей сталіцы, прадстаўнікоў беларускай дыяспары знак быў адкрыты міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем, міністрам культуры Барысам Святловым і старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорацам.Чытаць далей…

Атмасферу свята стваралі народныя найгрышы, дзяўчаты ў беларускіх строях, якія выканалі прыгожую танцавальную кампазіцыю з ручнікамі, а таксама кранальная «Купалінка» ад лаўрэата міжнародных конкурсаў саліста Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Іллі Сільчукова і яго сына Лукі, навучэнца Рэспубліканскага гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

BielarSvietu_03 BielarSvietu_04 BielarSvietu_01 BielarSvietu_02Сімвалічна, што менавіта кола, датаванае ХІІ стагоддзем, было унікальным археалагічным рарытэтам, які знайшлі беларускія археолагі на беразе Свіслачы.

Як падкрэсліў у сваёй прамове У. Макей, асабіста для яго кола атаясамліваецца з нязменным рухам, рухам наперад у напрамку ўмацавання дзяржаўнай незалежнасці, эканамічнага росквіту, дабрабыту народа. Беларусь заўсёды радая прыняць сваіх суайчыннікаў і гатовая для супрацоўніцтва з імі. Ён выказаў падзяку за ідэю гэтай памяткі ініцыятарам і за працу яе стваральнікам.

Для Б. Святлова гэтае кола з’яўляецца сімвалам таксама і нашай гісторыі, сімвалам нашай дзяржаўнасці і нашай падзякай усім беларусам замежжа за ўклад у развіццё беларускага соцыума, культуры, мастацтва. Гэтае кола аб’ядноўвае нас і беларусаў свету.

Старшыня рэгіянальнай арганізацыі «Белорусы Москвы» Аксана Солапава адзначыла, што для яе гэтае рукатворнае кола азначае рух наперад з мінулага ў будучыню.

Безумоўна, у кожнага чалавека выява кола выклікае свае асацыяцыі. Але галоўнае, што на мапе Мінска ў старадаўнім Траецкім прадмесці з’явілася адмысловая кропка з сімвалам прыцягнення беларусаў усіх краінаў – месца сустрэчаў суайчыннікаў, а таксама прадстаўнікоў больш як двухмільённай беларускай дыяспары. Сімвалічна, што адкрыццё памятнага знака было прымеркаванае да ІІІ фестывалю мастацтваў беларусаў свету і пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі дыяспары з 19-і краінаў свету.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Папярэднi артыкулВершы і сціхі першадрукара
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам