Гісторыя Агратурызм Новыя кнігі ў бібліятэках

Новыя кнігі ў бібліятэках

-

- Рэклама -

«Не спавядальнік, не лекар, не суддзя»

 Нядаўна ўсе бібліятэкі Бярэзінскага раёна бясплатна атрымалі пяцікніжжа вядомай у свеце беларускай пісьменніцы, нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч. Напрыканцы лета супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі наладзілі прэзентацыю атрыманага поўнага збору твораў С. Алексіевіч «Галасы Утопіі» на беларускай мове.

У чытальнай зале сабраліся людзі з чуйнай душой, для каго інтэлігент­насць – не выпадковая дэкарацыя, а стыль жыцця. Сабраліся дзеці вайны, ветэраны працы, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і аматарскіх суполак. На сталах – выданні Алексіевіч папярэдніх гадоў, на рэкламным стэндзе «5 кніг – 5 шэдэўраў» – новыя кнігі ў белым пераплёце – у светлых адзеннях шчырасці, з трывожнымі лініямі сэрцаграмаў і чырвонымі стужкамі-закладкамі. Стэнд «Кнігі – крокі лёсу» прадставіў фотастужку хронікі Вялікай Айчыннай і афганскай войнаў, перабудовы і чарнобыльскіх наступстваў, якія закранулі лёсы герояў кніг Алексіевіч.

Прадстаўленне ў форме маналогаў забяспечыла насычаны эмацыйны фон, калі слухачы становяцца сведкамі падзеяў, апісаных у кнігах-споведзях. Імправі­заваны маналог пісьменніцы «Я не спавядальнік, не лекар, не суддзя – я такі ж чалавек, як і вы» дазволіў раскрыць творчае крэда пісьменніцы, сутнасць яе адказнай, самаахвярнай працы па збіранні ўспамінаў людзей. Маналогі франта­вічак паказалі не жаночае аблічча вайны з рознымі абсягамі пачуццяў. Шчымлі­выя аповеды герояў кнігі «Апошнія сведкі», дзяцей вайны, ажывілі яркія трагічныя моманты перажытага імі ліхалецця. У раскрыцці кнігі «Цынкавыя хлопчыкі» акцэнт быў зроблены на страшныя ў сваёй безвыходнасці маналогі матуляў, якія стра­цілі ў Афганістане сваіх сыноў. Каханне, укрыжаванае Чарнобылем, паўстала праз шчыры маналог жонкі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, у гонар якога ў Беразіне ўстаноўлены бюст і названая вуліца.

Кніга «Час сэканд-хэнд», адзначаная еўрапейскай прэміяй «Вялікая кніга» (2014), – горкая праўда пра трагедыю краіны пасля распаду Савецкага Саюза. Маналогі прадставілі сацыяльную драму людзей, якія выхоўваліся на ідэях сацыялізму і камунізму і ў 1990-я гг. апынуліся паміж уяўным адчуваннем раптоўнай свабоды і суровай рэчаіснасцю, дзе панавалі маральнае ўпадніцтва, культ грошай і насілля, што выклікала ўсплеск суіцыдаў, тэрарызму, нацыянальных міжусобіцаў.

Шматгалоссе герояў нявыдуманых кніг С. Алексіевіч дапоўніла выступ­ленне земляка, патрыёта Бацькаўшчыны і роднай мовы Рамана Яраша. Пад акампанемент гітары ён прадставіў уласную музычную апрацоўку вершаў чэшскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, Яраслава Сейферта і беларускага паэта Уладзіміра Рубанава.

Паводле картак шчырасці «Кніга Алексіевіч, якая найбольш мяне ўразіла» лідарам чытацкіх сімпатыяў бярэзінскай інтэлігенцыі стала «Чарнобыльская малітва». Кожны трэці адзначыў кнігі «У вайны – не жаночы твар» і «Цынкавыя хлопчыкі». Завяршылі своеасаблівы рэйтынг «Час сэканд-хэнд» і «Апошнія сведкі». Таленавітыя творы даходзяць да чалавека, калі душа ў яго не глухая, бо мастацтва – гэта духоўная праца і шчырасць.

 Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчыца аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦРБ, аўтар праекта «Жывая кніга»

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам