Гісторыя Агратурызм Новыя тэхналогіі і мікратапонімы

Новыя тэхналогіі і мікратапонімы

-

- Рэклама -

Родныя мясціны з паўзабытымі назвамі

 Праглядаючы матэрыялы па краязнаўстве ў сеціве, натрапіла на артыкул 2011 года «Неабыякавыя краязнаўчыя нататкі, ці Дайсці да бацькоўскай зямлі» педагога, краязнаўцы Канстанціна Карнелюка. Аўтар разважае аб тым, як рэдка можна сустрэць у СМІ публікацыі краязнаўцаў, а таксама кідае каменьчык у агарод настаўнікаў, якія, цытую, «амаль не займаюцца краязнаўчай дзейнасцю, і нярэдка іх праца працякае толькі ў планах і справаздачах». Далей К. Карнялюк піша, што «ў школах трэба, каб актыўна функцыянавалі краязнаўчыя гурткі і музеі, бо менавіта яны фарміруюць грамадзянскую пазіцыю, нацыянальную годнасць, павагу да беларускіх традыцый».

Мне хочацца расказаць пра працу Турэц-Баярскага школьнага этнаграфічна-краязнаўчага музея «Спадчына». А дакладней, спыніцца на апошнім даследаванні, якое датачылася мікратапаніміі ваколіцаў в. Турэц-Баяры. Па прапанове кіраўніка музея Р. Гарбачэўскай сумесна з аўтарам гэтых радкоў і вучнем 8-га класа Максімам Алісейкам па матэрыялах школьнага музея, успамінах старажылаў вёскі Турэц-Баяры (І. Бутара, К. Козел, Р. Шыман) былі сабраныя і сістэматызаваныя ў тлумачальны слоўнік мікратапонімы мясцовасці. Даследаванне было прадстаўленае на раённай канферэнцыі, дзе яго адзначылі дыпломам ІІІ ступені.Чытаць далей…

Але на гэтым праца не спынілася. Настаўнік геаграфіі і інфарматыкі Д. Радвіловіч прапанаваў скласці ГІС-карту мікратапонімаў і размясціць яе на школьным сайце. ГІС (геаінфармацыйныя сістэмы) з’яўляюцца ідэальным асяроддзем для прадстаўлення вынікаў тапанімічнага аналізу, сістэматызацыі атрыманых звестак аб тапонімах у прасторы і часе.

Праца працягнулася: пашырыўся слоўнік, былі сфатаграфаваныя мясціны размяшчэння мікратапонімаў, створаная ГІС-карта. Даследаванне зноў было прадстаўленае на раённую канферэнцыю «Парад служэння навукам – 2017». Вынік – дыплом ІІ ступені! У перспектыве – распрацоўка веласіпеднага і пешага экскурсійна-турыстычнага маршруту з аўдыягідам «Нам засталася спадчына» для мясцовых жыхароў, а таксама для тых, хто адпачывае на турбазе «Вілія» і ў санаторыі «Вяжуці».Turec-Bajary_01

У доказ таго, што праца над даследаваннем была не толькі цікавай, але і карыснай для мясцовага краязнаўства, прывяду некалькі прыкладаў мікратапонімаў (так, як яны падаюцца ў слоўніку):

Высо’каўшчына ж. Месца, дзе раней быў засценак (да 1939 года). Мястэчка ўпамінаецца Чэславам Янкоўскім у кнізе «Ашмянскі павет»: «Attynencje radziwiłłowskiego Lebiedziewa stanowiły folwarki: Malinowszczyzna i Borkowszczyzna, wsie: Moroszki, Lebiedziew, Malinowszczyzna, Borkowszczyzna, Wysokowszczyzna, Łobaczówka, Słobodka i Usza 2» (Янкоўскі, Ч. Ашмянскі павет. – Т. 1-2, 1896). У 1969 годзе Высокаўшчыну далучылі да вёскі Турэц-Баяры. Назва паходзіць ад таго, што вакол былі нізкія балоцістыя мясціны, а Высокаўшчына знаходзілася на больш высокім месцы. Тут знаходзіўся і маёнтак пані Мажыеўскай (да 1939 г.).

Леснічо’ўка па’на Свентарэ’цкага ж. Знаходзілася тут да пачатку 1990-х гадоў. Фундаментам служылі дубовыя калоды. Дом быў складзены пад нямецкі вугал.

Салда’цкія мо’гілкі мн. Невялікі ўчастак апрацаванага поля, дзе, па словах старажылаў, да другой паловы 1970-х гадоў былі могілкі з жалезным крыжом і прапелерам ад самалёта. Там хавалі салдатаў Першай сусветнай вайны, якіх прывозілі з лініі фронту, што знаходзілася пад Смаргонню.

Больш падрабязна з картай і слоўнікам можна пазнаёміцца па спасылцы: https://drive.google.com/open?id=1PmWzqc3tcHdprBfvBrfMyn8W_W8.

Turec-Bajary_02Праведзенае даследаванне дало магчымасць зрабіць некаторыя вывады. Так, вывучэнне гісторыі паходжання тапонімаў пашырае кругагляд, дае магчымасць глыбей зразумець гісторыю развіцця народа, яго культуры. У кожнай мясцовасці трэба спрабаваць скласці слоўнік мікратапонімаў з тлумачэннем іх лексічнага значэння, па магчымасці, і з указаннем часу ўзнікнення. Тапанімічныя карты дазваляюць атрымаць нагляднае ўяўленне аб арэалах тапанімічных працэсаў, з’яўляюцца крыніцай далейшага вывучэння геаграфічных назваў.

Важнасць даследавання мікратапонімаў у наш час тлумачыцца тым, што губляецца сувязь чалавека з зямлёй, сваімі каранямі. Мы ходзім па сваёй зямлі і не ведаем, чаму так называецца вёска, рэчка, луг. Задача педагога, краязнаўцы і, наогул, неабыякавага да сваёй спадчыны чалавека – захаваць, занатаваць гэтую лексіку для будучых пакаленняў.

Цяжка не пагадзіцца са словамі Леаніда Лыча, змешчанымі ў кнізе «Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі»: «Тапанімія – гэта такая ўдзячная дзялянка, на якой праца знойдзецца кожнаму, хто толькі пажадае зрабіць штосьці карыснае для роднай Бацькаўшчыны».

 Ганна ГУЛЕЦКАЯ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Турэц-Баярскай СШ Маладзечанскага раёна

Папярэднi артыкулВыстаўка пра спадчыну Скарыны
Наступны артыкулЮбілей святыні
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам