Гісторыя Агратурызм Нясвіжская акадэмія

Нясвіжская акадэмія

-

- Рэклама -

Пра помнікі сакральнай архітэктуры – у летняй школе «Нясвіжская акадэмія»

 Сёлета праходзіць ХХІІІ курс Міжнароднай летняй школы «Нясвіжская акадэмія» – сумеснага культурна-адукацыйнага праекта Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча (дзейнічае з 1994 г.). Мэта праекта – удасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў з Беларусі, Літвы, Украіны, Малдовы ў галіне ландшафтна-паркавай архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі паркаў, помнікаў культуры. Праект ладзіцца пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны (Рэспубліка Польшча), Інстытута культуры Беларусі (г. Мінск), Нацыянальнага Інстытута Спадчыны (г. Варшава).Чытаць далей…

NiasvAkad_01Сёлетняя тэма курса – «Ахова, рэстаўрацыя і правілы выкарыстання помнікаў сакральнай архітэктуры». Тэарэтыка-практычны этап навучання праходзіць з 12 па 25 чэрвеня ў Мінску. За гэты час удзельнікі летняй школы праслухаюць шэраг дакладаў, сярод якіх – «Своеасаблівасць сакральнай архітэктуры Беларусі» (Тамара Габрусь, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі), «Вопыт Польшчы ў ахове помнікаў сакральнай архітэктуры ў выпадку надзвычайных сітуацыяў» (Кшыштаф Салаціньскі, саветнік міністра Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча) і інш. Таксама будуць праводзіцца выязныя майстар-класы ў Будслаў, Камаі, Вілейку, Мядзель ды інш.

У 2018 г. слухачы летняй школы пройдуць у Польшчы стажыроўку і абароняць выпускныя працы.

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Папярэднi артыкулДзе варта пабываць
Наступны артыкулКанферэнцыя ў асіповіцкім музеі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам