Гісторыя Агратурызм Па мясцінах героя

Па мясцінах героя

-

- Рэклама -

Шляхамі Тадэвуша Касцюшкі

 Нядаўняе падарожжа з Уладзімірам Цвірко па Жабінкаўскім, Кобрын­скім і Дра­гічынскім раёнах Брэстчыны стала для мяне са­праўдным падарункам лёсу. Тым больш што падарожжа прайшло па мясцінах, звязаных з жыццём і змаганнем су­праць царскай Расіі паўстанцкіх атрадаў Андрэя Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Калі­ноў­скага. Раней мне па­шчасціла наведаць Кракаў, дзе ў крыпце каралеў­скага замка Вавель знахо­дзяцца астанкі Т. Касцюшкі, а перад уваходам у замак узвышаецца скульп­тура гэтага легендарнага чалавека на кані. Вядома, што памёр ён 15 кастрыч­ніка 1817 г. у швейцарскім горадзе Салатурн, дзе і быў пахаваны. Пазней цела было пера­пахава­нае ў Кракаве, а сэрца Касцюшкі захоў­ваецца ў адмысловай скрыні ў капліцы варшаўскага Каралеўскага палаца.Чытаць далей…

Знаёмства з архітэктурнымі помнікамі Жабінкаў­скага раёна мы пачалі з права­слаўных храмаў ў в. Булькава, у г.п. Жабінка і з наведвання Свята-Пра­абражэнскай царквы, што знахо­дзіцца на тэрыторыі мужчынскага манастыра на ўскраіне в. Хмелева. У в. Малыя Сяхновічы, дзе некалі была радавая ся­дзіба Касцюшкаў-Сяхновічаў, мы трапілі па добрай асфальтаванай дарозе. Шыро­кая алея, абса­джаная магутнымі дрэвамі, прывяла нас да будынка, дзе раней была школа, а цяпер размяшчаецца Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Некалі ся­дзібу Касцюшкаў-Сяхновічаў ахінаў вялікі парк, рэшткі якога захаваліся да нашага часу. Перад будынкам музея ўзвышаецца адзіны ў Беларусі (калі не лічыць бюст на тэрыторыі амерыкан­скага пасоль­ства ў Мінску. – «КГ») помнік Тадэвушу Касцюшку, створаны архітэктарам Альбінай Відацкай у 1930 г.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERAКаля ўвахода ў музей нас гасцінна су­стрэла яго су­працоўніца Жанна Мікалаеўна. Яна паведаміла, што музей на­вед­ваюць турысты з розных краінаў, нават з Аўстраліі, дзе імем Касцюшкі на­званая самая высокая гара кантынента. Затым яна паказала павалены маланкаю магутны дуб, які, паводле падання, паса­дзіў Касцюшка. Нейкі «дбайны гаспадар» спрабаваў рас­пілаваць дуб на дровы, але мясцовыя жыхары перашкодзілі гэтаму.

У музеі Касцюшку ад­ве­дзеная вялікая мемарыяльная зала. Вядома, што нара­дзіўся ён у фаль­варку Мерачоўшчына Слонім­скага павета (сёння Івацэвіцкі раён) у сям’і збяд­нелага шляхціца, але больш за 10 гадоў яго жыцця прайшлі ў Сяхновічах. Непадалёк музея нашую ўвагу пры­цягнулі драўляныя скульп­туры Тадэвуша Касцюшкі і яго каханай Люд­вікі, створаныя народным майстрам Беларусі Анатолем Турковым з Камянца. Калі Т. Касцюшка служыў у магната Юзафа Сасноўскага, ён закахаўся ў дачку свайго працадаўцы Людвіку і хацеў ажаніц­ца з ёю. Але бацька дзяўчыны адказаў Тадэвушу: «Галубкі не для вараб’ёў, а дочкі магнатаў не для шляхцюкоў». Тады закаханыя па­спрабавалі збегчы, але іх за­трымалі слугі Сасноў­скага, якія жорстка збілі Касцюшку. Хутка дзяўчына была заручаная з кня­зем Люба­мірскім, але Т. Касцюшка, як сведчаць яго біё­графы, да самай смерці кахаў Люд­віку.

Т. Касцюшка з’ехаў у Францыю, затым – у Паўночную Амерыку, дзе ўдзель­нічаў у вайне за незалежнасць ЗША. За сваю мужнасць і геройства атрымаў званне брыгаднага генерала. У 1794 г. на тэрыторыі сённяшняй Беларусі ён уз­началіў нацыя­нальна-вызваленчае паўстанне су­праць расійскай акупацыі. У ім актыўна ўдзель­нічаў і Міхал Клеафас Агінскі, які пасля паразы паўстання мусіў з’ехаць за мяжу і перад гэтым напісаў свой славуты паланэз «Развітанне з Радзімай». У расій­скіх і афіцыйных беларускіх сродках масавай інфармацыі сцвяр­джаецца, што быццам па нацыя­нальнасці Т. Касцюшка – паляк. Але факты аб­вяргаюць гэта. За два гады да смерці наш зямляк у лісце да імператара Аляксандра I пісаў: «Нара­дзіўся я ліць­вінам… Смуга будучыні яшчэ па­крывае лёс маёй роднай зямлі». Т. Касцюшка, як і Адам Міцкевіч, К. Каліноўскі, сваёй Радзімай лічыў не Польшчу, а Літву – сучасную Беларусь.

Пасля Малых Сяхновічаў мы наведалі ў в. Здзітава старажытную Свята-Мікіц­кую царкву, пабудаваную на маляўнічым беразе ракі Мухавец ажно ў 1502 г. У 1758 г. у ёй ад­пявалі бацьку Тадэвуша – палкоўніка Людвіка Касцюшку-Сяхновіча.

Мы наведалі яшчэ адну мясціну ў Жабінкаў­скім раёне, звязаную з паў­станнем 1794 г. У в. Чыжэўшчына, якая ў тыя далёкія часы называлася Крупчыцамі, каля кляштара ад­былася жорсткая бітва паміж расій­скім войскам на чале з Аляксандрам Суворавым і паў­станцамі Т. Касцюшкі. У памяць аб гэтай па­дзеі на месцы бітвы быў пабудаваны мемарыяльны комплекс з прыгожай кап­ліцай. На памят­ным камені, што ляжыць каля ўвахода ў мемарыял, ёсць над­піс: «Кап­ліца ўсталявана ў памяць аб воінах, што загінулі ў Крупчыцкай бітве 17 верасня 1794 года». А ў самой капліцы на памятным знаку можна прачытаць «“За нашу і вашу волю”. 17 верасня 1794 года. Най­вялікшая бітва часоў касцюшкаў­скага паў­стання на землях Беларусі». Шануюць на Брэстчыне памяць выдатнага свайго земляка!

У в. Маціевічы мы агледзелі царкву Іаана Прадцечы, пабудаваную ў 1718 г. дзякуючы намаганням Касцюшкаў-Сяхновічаў.

 Лявон Целеш, г. Дзяржынск

(Далей чытайце ў “Краязнаўчай газеце”, № 9 за 2018 г.)

 Фота: 1. Від Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея з бюстам Т. Касцюшкі. 2. Партрэт Т. Касцюшкі ў зале музея. 3. Свята-Мікіцкая царква (1502 г.) у в. Здзітава, дзе адпявалі бацьку Т. Касцюшкі – палкоўніка Людвіка Касцюшку-Сяхнавіцкага. 4. Мемарыяльная капліца ў гонар паўстанцаў пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі у в. Чыжэўшчына. 5. Капліца-пахавальня роду Ажэшкаў у в. Заказель Драгічынскага раёна, у якой пісьменніца хавала ад царскіх уладаў Р. Траўгута. 6. Помнік на магіле стрыечнай унучкі Т. Касцюшкі Тэклі Янушкевіч у в. Дзягільна Дзяржынскага раёна. 7. Помнік Т. Касцюшку ў Кракаве.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам