Гісторыя Агратурызм Па выніках Першага раённага конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай прозы

Па выніках Першага раённага конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай прозы

-

- Рэклама -

Казкі, хуткамоўкі, лічылкі, легенды, паданні і не толькі…

 Ці варта ладзіць у мегаполісе спаборніцтвы па пераказванні ўзораў вуснай народнай творчасці, ці цікава гэта дзецям і моладзі, высвятлялі арганізатары і ўдзельнікі Першага раённага конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай прозы, што адбыўся 21 сакавіка ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска ў рамках раённай адукацыйна-культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь» (2015 – 2010 гг.).

Праверыць свае здольнасці і атрымаць каштоўны досвед апавядальнікаў паспрабавалі больш за паўсотню канкурсантаў з 12-і мінскіх установаў адукацыі і Мётчанскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа (Барысаўскі раён).

Ідэйным натхняльнікам мерапрыемства выступіў Мікола Козенка, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, навуковы і мастацкі кіраўнік праекта «Берагіня», яго «хросны бацька».Чытаць далей…

Арганізацыйную падтрымку «Ветразю» аказалі Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, кафедра этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ГА «Беларускі фонд культуры», Кастрычніцкая раённая ўстанова «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі».

Выступленне ўдзельнікаў ацэньвала рада экспертаў – супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Таццяна Валодзіна (старшыня рады), старшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Тамара Варфаламеева, навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору Алена Боганева, старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Таццяна Кухаронак.

Інфармацыйную падтрымку забяспечваюць «Краязнаўчая газета», «Настаўніцкая газета», «ЛіМ», часопісы «Переходный возраст», «Бярозка», «Роднае слова», канал «Культура» Беларускага радыё.

Па ўмовах конкурсу ўдзельнікі былі падзеленыя на шэсць узроставых групаў: першая (А) – вучні 1 – 4 класаў; другая (Б) – вучні 5 – 8 класаў; трэцяя (В) – вучні 9 – 11 класаў; чацвёртая (Г) – моладзь (17 – 30 гадоў: навучэнская (СНУ, ВНУ) і працоўная, настаўнікі адукацыйных установаў, чальцы калектываў аматарскай творчасці); пятая (Д) – ад 31 года і вышэй; шостая (Е) – калектыўнае апавяданне (дзеці, моладзь, дарослыя без абмежавання ўзросту).

Для кожнай узроставай групы была прадугледжаная свая праграма: катэгорыя А – «Казка», «Хуткамоўка» і «Лічылка»; Б – «Казка», «Легенда»; В – «Казка», «Паданне»; Г – «Казка», «Імправізацыя на зададзеную казкавую тэму»; Д – «Казка», апавяданне пра цуды (дапамога Божая / кара Божая). Катэгорыя Е – калектыўнае разыгрыванне казкі ілюстрацыйна-выяўленчымі сродкамі, уласцівымі розным відам і жанрам мастацтва (дэкламацыя, песня, харэаграфія, інструментальная музыка; пластыка, міміка, жэсты і інш.).

Сімвалічна, што першы конкурс апавядальнікаў адбыўся менавіта ў першы дзень астранамічнай вясны, якую ў «Ветразь» прынеслі на сваіх крылах галасістыя канкурсанты-«жавараначкі». І таму невыпадкова першае слова было дадзена самаму маленькаму «жавараначку» – пяцігадоваму выхаванцу «Тэатра юнага акцёра», што працуе пры «Ветразі», Андрэю Мудраку, які выканаў верш «Чаму ж мне не пець?» і хуткамоўку «Без музыкі, без дуды». Маленькі выступоўца ўразіў гледачоў дзіцячай непасрэднасцю, натуральнасцю, звонкім голасам і быў шчодра аддзячаны ўзнёслымі апладысментамі і воклічамі «Брава!». З вялікай цікавасцю і ўвагай былі ўспрынятыя інсцэніраваныя казкі ў выкананні Дар’і Страчко і Андрэя Мудрака («Пшанічны каласок»), Дар’і Абрамовіч і Іллі Люстравога («Чапля і журавель»), Максіма Гурыновіча і Валерыі Церах («Коцік-каток»), Віктара Кавалёва, Валерыі Сіўчык і Георгія Стрэчаня (батлеечны «Цар Ірад»). На фоне спрактыкаваных у выкананні апавяданняў народнай прозы ўдзельнікаў фальклорных гуртоў «Берагіня» і «Мілавіца» вельмі высокі ўзровень прадэманстравалі навучэнцы мінскай школы № 71, падрыхтаваныя настаўнікамі Аленай Сысой, Святланай Краўчэняй, Аленай Чырковай, Марыяй Шкляр, Таццянай Касцюк і іншымі.

Вялікае задавальненне атрымалі гледачы ад выканання Аляксандрай Гірынай казкі «Чые гады чалавек жыве?». Не было абыякавых, калі распавядалі Ганна Макарэвіч пра «Лёгкі хлеб», Ксюша Любарская пра «Старога каня», Кіра Кунцэвіч пра «Музыкаў», Дарафей Шыла пра «Прывіды Гальшанскай мясціны», Яна Мацвеева – аб тым, «Як Васіль змея адолеў».

Пакуль журы вызначалі пераможцаў, вядучыя Пан Лявон і Кацярынка прапанавалі паўдзельнічаць усім ахвочым у гульнявой праграме: знайсці рускія  адпаведнікі беларускім прыказкам і прымаўкам, паспаборнічаць у чытанні хуткамовак, паспрабаваць сплесці «Коску», разам з «Мілавіцай» патанчыць «Польку беларускую».

Вынікі спаборніцтваў былі відавочныя: прызавыя месцы падзялілі між сабой выхаванцы «Ветразя» і Мётчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа. Трэцяе пачэснае месца па колькасьці медалёў дасталося апавядальнікам мінскай СШ № 71. Медалі, дыпломы і салодкія падарункі атрымалі:

1 месца – Рагнеда Акуневіч, паданне «Правільны суддзя» («Ветразь», «Мілавіца»); Слава Лічко, казка «Рукавічка» (СШ № 71); Іра Хамутова, казка «Спевы ваўка» («Ветразь», «Мілавіца»); Стас Сіліч і Даша Зязюліна, аповед «Захацела бабуленька разбагацеці» («Ветразь», «Тэатр юнага акцёра»);

2 месца – Янка Гузан, казка «Пра дзеда і ваўка» (Мётча); Віка Кандратава, казка «Курачка-страпушка, Гусак-шыпун і Індык-балбатун» (Мётча); Саша Гірына, казка «Чые гады чалавек жыве?» (Мётча); Аляксандр Шулюк, казка «Тазэмна» («Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»); Максім Гурыновіч і Валерыя Церах, казка «Коцік-каток» (СШ № 71);

3 месца – Зоя Казакова, казка «Сцізорык зламаўся» («Ветразь», «Мілавіца»); Ганна Дзядзюля, казка «Коцік Петрык і мышка» (СШ № 71); Лёша Сыракваш, паданне «Было ў бацькі тры сыны» («Ветразь», «Тэатр юнага акцёра»).

Асобныя выканаўцы атрымалі прызы ад рэдакцыяў часопісаў «Вясёлка», «Буся» і «Бярозка».

Па выніках конкурсу адбыўся круглы стол з удзелам арганізатараў, членаў журы, кіраўнікоў творчых калектываў і настаўнікаў. Яны падзяліліся ўражаннямі і выказалі прапановы па ўдасканаленні арганізацыйных пытанняў, крытэрыяў ацэнкі, метадаў падрыхтоўкі апавядальнікаў (майстар-класы, творчыя майстэрні, адмысловыя летнікі), адзення ўдзельнікаў. Навукоўцы параілі літаратурныя крыніцы для адбору апавяданняў. Адзначылі, што шмат залежыць ад настаўніка, перш – гэта мастацкая якасць узору, прапанаванага для выканання вучням, а захаванасць дыялекту і мясцовага стылю для Мінска – спрэчная ўмова. Спрэчны і крытэрый артыстычнасці, больш пасуюць натуральнасць і непасрэднасць апавядальнікаў. Але ў галоўным усімі аднадушна прызнаная вялікая адукацыйна-выхаваўчая роля падобных конкурсаў, іх мэтазгоднасць пашырэння, распаўсюду і прапаганды ў друкаваных СМІ, на радыё і тэлебачанні. Галоўная выснова – гэта цікава дзецям, а таксама абуджаецца інтарэс да мовы і традыцыйнай культуры.

Прапановы прымаюцца па электронным адрасе Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі «Традыцыйная культура і моладзь», што створаная на базе «Ветразя» (mudo.metod@yandex.by). Электронная старонка метадычнай пляцоўкі знаходзіцца на сайце oktcvr.minsk.edu.by.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам