Гісторыя Агратурызм Падпіска-2016: ініцыятыва

Падпіска-2016: ініцыятыва

-

- Рэклама -

 Акцыя “Краязнаўчая газета” — роднаму краю!”

Апошнім часам шмат гавораць і пішуць пра тое, што зніжаецца колькасць падпісчыкаў на перыядычныя выданні. Не абышло гэта і «Краязнаўчую газету». Чытачы выдання аб праблеме ведаюць добра. Таму шэраг даўніх пастаянных аўтараў і падпісчыкаў «Краязнаўчай газеты» выступае з ініцыятывай, скіраванай на папулярызацыю нашага выдання.

Пераважная большасць усіх нас паходзіць з розных паселішчаў Беларусі. Пасля заканчэння навучання лёс закідваў нас у розныя куткі краіны, дзе і засталіся настала. Але мы не парываем сувязі з роднымі мясцінамі (якія часамі называюць «малой радзімай»), са сваімі школамі, калі яны яшчэ не закрытыя, з тамтэйшымі бібліятэкамі ды іншымі ўстановамі, з мясцовымі краязнаўцамі, з людзьмі, неабыякавымі да культурнай спадчыны сваёй Вялікай Радзімы. Па магчымасці і мы самі пішам ды друкуем у «Краязнаўчай газеце» артыкулы пра даўніну і сучаснасць нашых родных мясцінаў. Вось толькі… Гэта не заўсёды могуць прачытаць жыхары тых мясцінаў, пра якія ідзе гаворка. Прычынаў тут некалькі. На жаль, не кожная навучальная або культурніцкая ўстанова нават ведаючы пра «Краязнаўчую газету», мае магчымасць падпісацца на яе з адпушчаных на падпіску сродкаў.Чытаць далей…

Таму і вырашылі мы РАСПАЧАЦЬ АКЦЫЮ «“Краязнаўчая газета” – роднаму краю!» Яна паспрыяе не толькі падпісцы на выданне, але і дапаможа аператыўна данесці інфармацыю пра новыя знаходкі ў даследаваннях канкрэтнага рэгіёна, умацуе зямляцкія повязі. Думаецца, многія з неабыякавых людзей у стане падпісаць на газету (на паўгода або на тры месяцы) сваю школу, якую некалі скончыў ці скончыла, бібліятэку, што працуе ў іх на радзіме, іншую навучальную ці культурніцкую ўстанову, урэшце – мясцовае прадпрыемства, прыход праваслаўнай царквы або каталіцкага касцёла, пэўную асобу, якая зацікаўленая ў атрыманні «Краязнаўчай газеты» і яе распаўсюджванні, але з нейкіх прычынаў не мае фінансавай магчымасці падпісацца (як вядома, нашыя краязнаўцы багатыя духоўна, але часцяком незаможныя грашова).

Рэдакцыя «Краязнаўчай газеты» будзе пастаянна інфармаваць на сваіх старонках, хто, куды і на які перыяд аформіў падпіску, каб на месцах арыентаваліся і маглі своечасова падоўжыць яе.

Заклікаем чытачоў нашага выдання, падпісчыкаў і аўтараў, а таксама іншых неабыякавых людзей, далучыцца да акцыі «“Краязнаўчую газету” – роднаму краю!» Давайце разам пашырым кола чытачоў нашага з вамі выдання. А таксама на справе выкажам сваю любоў і заклапочанасць станам газеты, і любоў да роднага куточка. Праз гэта будуць мацавацца і зямляцкія повязі выхадцаў з канкрэтнай мясцовасці, якія раскіданыя па розных мясцінах краіны.

Першымі падпісалі шоклы, якія яны скончылі, галоўны рэдактар выдання Уладзімір Гілеп (выпускнік 1955 г. школы № 1 г. Слуцка) і сябра рэдкалегіі газеты Анатоль Бутэвіч (выпускнік 1966 г. Сноўскай СШ Нясвіжскага раёна). Дырэктар фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі падпісаў «Краязнаўчую газету» для бібліятэкі г.п. Любча – мястэчка, дзе ён нарадзіўся.

Чакаем прапановаў у падтрымку нашай акцыі. Далучайцеся!

Папярэднi артыкулБудзем сустракацца ў рэальнасці!
Наступны артыкулПадпіска-2016
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам