Гісторыя Агратурызм Паэтычны водгук

Паэтычны водгук

-

- Рэклама -

Паэт-Будзіцель

 З нагоды ўсталявання бронзавай шыльды на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін, у падзяку яе стваральнікам Р. Сітніцу, І. Засімовічу, Г. Лабадзенку

 

Ля кладкі Памяці

быў поціск рук.

Застаўся ў замяці

улады грук…

Тут незаснежныя

сляды гудуць:

«Паэты грэшныя…

Іх не прыгнуць?Чытаць далей…

Ах, не ў дагодзе быў,

чупрыў Рыгор…»

Ён зноў у сподзеве.

Час – метэор, –

і прысаромяцца

мазгі з лузгі…

Айчына – творыцца!

У берагі

Так зачарована

Рыгор глядзіць, –

каб і ўмурованых

усіх будзіць.

…Зімы задуміну

не астудзіць.

Тут Барадуліну

высока жыць!

P.S.Baradulin_fota SPaniz'nika_1996

Паэт-Будзіцель! Наш Рыгор!

І той зацэп знік, той багор, –

каб не ўздымаўся Ты да гор…

Глеб кажа: – Гонару хапіла.

Народ з Народным гэта – сіла!

Снежань 2017 г.

 Сяргей ПАНІЗЬНІК

На фота аўтара: Р. Барадулін у Ракуцёўшчыне (1996г.)

 

Ад рэдакцыі. Пад час урачыстага адкрыцця было абвешчана аб пачатку збору грошай на мемарыяльную дошку Васіля Быкава на доме ў Мінску, дзе жыў і працаваў сусветнавядомы празаік. Неабходная сума сабраная цягам некалькіх дзён.

 

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам