Гісторыя Агратурызм Паэтычны водгук

Паэтычны водгук

-

- Рэклама -

Цмокаў чмок

на Міжнародным фестывалі міфалогіі
«У госці да Лепельскага Цмока»

 

Каля Лепельскага возера

Цмок застыў, бо з’еў марозіва.

Я падбег – і сам застыў:

траплю да яго ў актыў?

 Чытаць далей…

Глянуў на мяне: – Я – Цмок!

І мяне – у шчочку – чмок…

 

Затрымцеў я ад шчакоткі

і цмачынае дрыготкі.

 

Цмок, чытаў я, страшны, злы

і не варты пахвалы.

 

Цмок жа з Лепельскага Трона

не страшнейшы за дракона.

Ён зычлівы да людзей,

ну а дзецям – дабрадзей!

 

Цмок у клопаце да ночкі,

каб свяціліся ў нас вочкі,

ля сынкоў гулялі дочкі…

З Лепеля не пойдзе ў прочкі.

 

Служба Цмока – дагадзіць:

чмокам за дабро плаціць, –

каб Русалку палюбіць,

каб знайшлі Варагі, Грэкі

Шлях праз возера – у рэкі…

 

Будзе меданосны Лепель

нават за Царграда лепей!

Тут не лезе воск у мозг,

і Русалка з Цмокам –лоск!

 

А для Цмока важны змест:

чым багаты міфаў фэст?

– Чмокну Кіеў і Смаленск,

пацалую ў шчочку Менск!..

 

Панясе Айчыну ўдаль

Між-на-родны фестываль!

 

Сяргей ПАНІЗЬНІК

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам