Гісторыя Агратурызм Памяць пра стваральніка музея ў Слоніме

Памяць пра стваральніка музея ў Слоніме

-

- Рэклама -

Язэп Стаброўскі і слонімскія Стаброўскія

 У лістападзе 2016 года разам са слонім­скім скульп­тарам Леа­нідам Богданам, мастаком Яўгенам Івановым, грамадскай актывісткай са Слоніма Леа­нардай Рэўкоў­скай я наведаў могілкі ў вёсцы Орлавічы Слонімскага раёна. Для гэтага была нагода.

2 лістапада – дзень нара­джэння за­снавальніка Слонім­скага края­знаўчага музея, архео­лага, гісторыка, вайскоўца, калекцыянера, аднаго з самых знакамітых слонімцаў XX стагоддзя Язэпа (Іосіфа Іосіфавіча) Стаб­роў­скага (1870 – 1968).Чытаць далей…

Stabrouski_02На могілках у Орлавічах знахо­дзяцца магілы Стаброўскіх. Ім пастаў­ле­ныя крыжы з шыльдачкамі, а сабе Я. Стаброўскі над­магільны помнік з ка­меня выбіў яшчэ пры жыцці, бо ведаў, што ніхто яму помніка не па­ставіць. Так і адбылося. У Орлавічах быў маёнтак Я. Стаброўскага, а вакол – яго ўласная зямля, больш за 120 гектараў. 65 гектараў ён падараваў жыхарам Орлавічаў. А сам маёнтак Стаброўскіх у гады Другой су­светнай вайны спалілі партызаны. У агні згарэлі карціны мастакоў, старая мэбля, каштоўныя гістарычныя дакументы, пісьмы, бібліятэка і ўсё, што сабралі Стаброў­скія за шмат дзясяткаў гадоў. Згарэў і кабінет Язэпа Язэпавіча. Пра ўсё гэта мы і размаўлялі ў Орлавічах пад час нашай паездкі. У той дзень мы спланавалі на бліжэйшыя гады добра­ўпарадкаваць магілы Стаброўскіх і пакласці ім над­магільныя пліты.

Stabrouski_00Хто мог тады прадбачыць ці ўявіць, што для Л. Богдана паездка ў Орлавічы бу­дзе апошняй у жыцці? Ніхто і ніколі (Леанід Богдан і яго жонка былі забітыя ў красавіку 2017 года. – «КГ»). Там, у Орлавічах, Леа­нід фата­графаваў шыльдачкі на крыжах, дзе па-польску былі напісаныя імёны, про­звішчы, даты жыцця тых Стаброў­скіх, якія знайшлі свой апошні спачын на орлаў­скім пагосце. Мы пры­бралі магілы, запалілі лампадкі, а Леа­нід, гле­дзячы на драўляныя крыжы, маўчаў. Ён глыбока аб нечым думаў, а потым сказаў: «Нельга, каб былі такія магілы Стаброў­скіх. Іх трэба ўпарад­каваць і паставіць сучас­ныя помнікі. Я зраблю іх праекты, а пасля бу­дзем усе разам думаць пра помнікі. Ды і дарога сюды павінна быць вартая, дарога да Стаброўскіх». Мы ўсе пага­дзіліся з Л. Богданам.

Калі ён вярнуўся ў Слонім, выбіў па-польску на шыльдачцы про­звішчы Стаброў­скіх. I гэтую шыльдачку перадаў у Слонімскі края­знаўчы музей імя Я. Стаброўскага.

У 2017 годзе, калі ад­значаўся ты­дзень культуры на Слонім­шчыне, су­працоўнікі музея вырашылі прымацаваць поль­ска­моўную шыльду Л. Богдана на вялікім каменным чатырох’ярусным помніку на магіле Стаброў­скіх. Не ведаю толькі, ці пасуе гэтая шыльдачка сёння да помніка? Але няхай бу­дзе памяццю пра Леа­ніда Богдана і пра тых Стаброў­скіх, якія ляжаць пад помнікам. Магчыма, часам на могілках у Орлавічах з’явіцца сапраўд­ны над­магільны манумент па-беларуску ўсім Стаброўскім, якія заслугоўваюць светлай памяці слонімцаў. Дарэчы, гэты каменны помнік Язэп Стаброў­скі вырабляў разам з мясцовым жыхаром Піліпам Курыловічам. Часалі яго амаль тры гады. Пра гэта мне гадоў дваццаць пяць таму казала жонка П. Курыловіча Кузьмінічна (так яе ўсе называлі).

 Сяргей ЧЫГРЫН

Фота аўтара

(Паводле гісторыка-края­знаўчага электроннага выдання «Слонімскі край», № 10/2017)

Папярэднi артыкулБагатая плынь фальклору – прыкметы
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам