Гісторыя Агратурызм Памяць пра ваеннае ліхалецце

Памяць пра ваеннае ліхалецце

-

- Рэклама -

Сляды вайны ў сям’і Сушчэняў

 Многія мае аднавяскоўцы яскрава памятаюць трывожныя дні і ночы фашысцкай акупацыі. Слухаючы іх, мне прыходзяць на памяць радкі з верша Анатоля Вярцінскага:

 Я вас прашу, не зведаў хто вайны,

Прашу вас, мае дочкі і сыны,

Узяць хоць долю памяці маёй,

Каб потым ёй не зарасці травой.

 Адна з маіх суразмоўцаў – былая настаўніца Рэдкавіцкай сярэдняй школы Аляксандра Сушчэня.

Калі пачалася вайна, дзяўчына скончыла восем класаў у Любані, бо ў нашай вёсцы ў той час была толькі сямігодка.Чытаць далей…

Часта жанчына ўспамінае тую летнюю, 1941 года, вечарынку да ўсходу сонца. Добра павесялілася моладзь, вяртаючыся пешшу дадому, хлопцы і дзяўчаты дзяліліся спадзяваннямі і марамі. Ужо на парозе хаты Сашу сустрэлі тры спалоханыя браты і заплаканая маці. Ціха вымавіў бацька: «Здарылася самае страшнае для ўсіх – вайна». Неўзабаве пачуліся выбухі і гул самалётаў. Ужо назаўтра гітлераўскія бамбардзіроўшчыкі пачалі скідваць бомбы на шыпілавіцкія пашы, бо да вайны праз усю вёску цягнулася вузкая чыгунка ў бок Мазыра.

Старэйшы брат Федзя пачаў збірацца ў Азярное, куды яму даручылі занесці позвы ваеннаабавязаным. Праз дзень пачалася мабілізацыя.

Любанскі склад ваенкамата выехаў у Шыпілавіцкі лес, ва ўрочышча Ваганін. Саша з сяброўкамі назірала за прызыўнікамі, якія разгублена стаялі пад высокім раскладзістым дубам, з імі быў і Федзька. Іх хуценька пастроілі і павялі пешшу ў бок Урэчча для адпраўкі на фронт.

Калі ж у Любані размясціўся моцны нямецкі гарнізон, фашысты часта сталі наведвацца ў Рэдкавічы. Вяскоўцы жылі ỹ пастаянным страху.

У канцы 1943 года ў час апошняй карнай аперацыі вылюдкі спалілі амаль усю вёску (ацалелі толькі сем хатаў), забілі больш за дваццаць мірных жыхароў. Людзі пачалі перабірацца ў зямлянкі. Саша з маці і братамі Колем і Мішам таксама пайшлі ў лес, у загадзя падрыхтаваную зямлянку. Дзяўчына не магла сядзець там без справы, таму вышывала насоўкі, вязала шкарпэткі і рукавіцы, разам з маці пякла хлеб для партызанаў.

Брат Федзя поруч з земляком Міхаілам Братчэнем мужна змагаўся з чужынцамі на фронце. Калі ж у кастрычніку 1943-га сям’я атрымала пахаронку на брата, дзе значылася, што ён прапаў без вестак, Саша вырашала пайсці, як тады казалі, «у лес». З таго часу партызанскі атрад імя А. Труцікава, камандзірам якога быў Васіль Статкевіч, стаў для яе прытулкам.

Спрытная дзяўчына ўдзельнічала ва ўзвядзенні аэрадрома ў Загаллі, разам з усімі расчышчала лясную тэрыторыю, замаскіроўвала яе зрэзанымі маладымі елачкамі.

Ніколі не зможа забыць Аляксандра Харытонаўна той страшэнны выпадак, калі, вяртаючыся з задання, непадалёк Барыкова партызаны трапілі ў акружэнне. З аднаго боку – немцы з аўчаркамі, з другога – Чорнае балота. Саша з усімі кінулася ў балотную багну. Некалькі сутак прасядзелі ў брудным халодным балоце. Учуўшы нямецкую лаянку і брэх сабак, усе здагадаліся, што чужынцы іх заўважылі. Партызаны Адам Рабы і Мікалай Ярмак паспелі хуценька залезці на дрэва. Гэта іх і ўратавала; а Марыю Нізкую, Марыю Семяненю, Марыю Ярмак, Вольгу Жэчку і Аляксандру немцы пагналі цераз лес, загналі на начлег у хлеў, што быў запоўнены людзьмі. Раніцай галодных пастроілі ў шарэнгу і павялі на бліжэйшую станцыю. Там ужо стаяў таварны цягнік. Параспіхвалі ўсіх у перапоўненыя вагоны. Не хапала паветра, вельмі хацелася піць. На нейкай станцыі Сашынай сяброўцы Вользе цудам удалося ўцячы. Астатніх прывезлі ў Бабруйск. Пасля лазні пачалі праходзіць камісію, хто аказваўся здаровы, адразу адпраўлялі ў Германію.

Усе рэдкавіцкія дзяўчаты патрапілі ў турму. Якія толькі здзекі не перанеслі яны там. Жылі ў антысанітарных умовах. За невялікаю правіннасць вылюдкі жорстка збівалі, есці на дзень давалі чэрствы кавалак хлеба з вотруб’ем і місачку нішчымнай поліўкі.

Саша на той час была цяжарная, таму даводзілася на кожным кроку сутыкацца з пільнымі, поўнымі нянавісці вачыма чужынцаў, якія б’ючы дапытваліся, ці не ў партызанах яе мужык. Дзяўчына моўчкі пераносіла здзекі.

Некалькі месяцаў прабылі яны ў няволі, пакуль увесну вызваліла Чырвоная Армія. Колькі было радасці – не перадаць! Чырвонаармейцы крыху падвезлі дзяўчатаў на машыне, а потым яшчэ доўга давялося асцярожна прабірацца праз лес, каб дабрацца дадому. Уначы прыйшлі ў Любань, а пад раніцу былі ўжо ў Рэдкавічах.

Неўзабаве ў Аляксандры нарадзіўся сын, але аказаўся вельмі слабым і хваравітым, таму зберагчы малое не ўдалося, хлапчук памёр…

Каханы маладой жанчыны Дзмітрый Сушчэня быў мабілізаваны на фронт у першыя дні Вялікай Айчынай вайны з некалькімі ваеннаабавязанымі з Любанскага раёна. Ім было даручана пераправіць у Варонеж больш за 700 галоваў буйной рагатай жывёлы, каб не дасталася немцам.

Па дарозе эшалон некалькі разоў быў абстраляны, а пад Капаткевічамі фашысцкая авіяцыя разбамбіла некалькі вагонаў, таму худобу давялося доўга збіраць па незнаёмым лесе. З вялікімі перашкодамі амаль усё пагалоўе было дастаўленае на Варонежскі мясакамбінат.

У мясцовым ваенкамаце ваеннаабавязаных залічылі ў шэрагі Чырвонай Арміі; і пачалося сапраўднае салдацкае жыццё. Цяжкія баі, атакі, адступленні – і так дзень за днём. За актыỹны ỹдзел у баявых дзеяннях і бездакорнае выкананне загадаỹ камандавання быỹ узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За ỹзяцце Будапешта» ды іншымі.

Дарэчы, Вялікая Айчыйнная вайна з роду Сушчэняỹ-Кругленяỹ уцягнула у свой вір дзясяткі сваякоў: Рыгора Паỹлавіча Сушчэню, Цярэнція Паỹлавіча Сушчэню, Аляксандра Андрэевіча Кругленю, Фёдара Александравіча Кругленю, Андрэя Сямёнавіча Драбудзьку, Міхаіла Сямёнавіча Арабудзьку, Аляксандра Пятровіча Шукана і многіх іншых. Хтосьці з іх быỹ у партызанах, хтосьці на фронце, але ỹсе яны годна змагаліся з захопнікамі.

Хоць голад і разруха былі непазбежнымі спадарожнікамі пасляваенных га­доỹ, але Дзмітрый Паỹлавіч і Аляксандра Харытонаỹна не адчайваліся, пабраỹ­шыся шлюбам, гадавалі чацвёра дачок і сына, выводзілі іх у людзі. Нездарма ж гаспадыня за ỹзорнае іх выхаванне была ỹзнагароджаная ордэнам Маці.

Гаспадар працаваỹ у калгасе «Чырвоная змена» механізатарам. Шчыраваỹ на карысць гаспадаркі, за гэта яго не раз узнагароджвалі Ганаровымі граматамі і каштоỹнымі падарункамі, а ỹ 1980 годзе ỹручылі медаль «Ветэран працы».

Аляксандра Харытонаỹна, завочна адвучыỹшыся ỹ Слуцкім настаỹніцкім вучылішчы, працавала ў мясцовай школе. Больш за сорак гадоў прысвяціла педагагічнай працы, не аднаму пакаленню вучняỹ дала пуцёỹку ỹ жыццё. За адданую добрасумленную працу ỹ 1976 годзе ỹганараваная медалём «Ветэран працы».

Suszczenia_01 Suszczenia_02У згодзе і павазе выгадавалі Сушчэні сваіх пяцярых дзетак, яны ỹсе стварылі дружныя сем’і, сталі паважанымі людзьмі. На жаль, гаспадар яшчэ ў 1983 годзе пакінуỹ гэты свет, але спагадлівыя дзеці не даюць маці засумаваць.

Цяпер у Аляксандры Харытонаỹны, на вялікую радасць, трынаццаць унукаў і восем праỹнукаỹ.

Бабуля, як педагог па прызванні, выхоỹвае іх так, каб добра вучыліся, шчыра сябравалі, паважалі дарослых, бераглі прыроду, любілі сваю родную гасцінную Беларусь і ніколі-ніколі не зведалі вайны. А найлепшым помнікам мінулым суровым падзеям няхай будзе нашая агульная памяць.

 Марыя СЛІВЕЦ, бібліятэкар Рэдкавіцкай сельскай бібліятэкі Любанскага раёна

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулПрывабіць да роднай гісторыі па-новаму
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам