Гісторыя Агратурызм Памяці краязнаўцы

Памяці краязнаўцы

-

- Рэклама -

Даследчык Гальшанскага краю

 Імкліва бяжыць час, і нішто не можа спыніць гэты бег. Адна толькі памяць людская здольная вярнуць нас назад на дзень, месяц, год або цэлае стагоддзе. У спазнанні свайго краю вельмі дапамагаюць людзі, чыё жыццё цесна звязанае з краязнаўствам, бо веданне гісторыі – гэта іх прызванне.

У канцы верасня работнікі культуры аграгарадкоў Гальшаны і Граўжышкі Ашмянскага раёна правялі мерапрыемства «Даследчык Гальшанскага краю», прысвечанае памяці выдатнага настаўніка і краязнаўцы Эдуарда Корзуна, якому сёлета споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння. Імпрэза прайшла ў аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Гальшаны. Гледачы разам з вядучымі Любоўю Шчарбаковай і аўтарам гэтых радкоў прайшліся жыццёвымі дарогамі чалавека, які душой і сэрцам належаў Гальшанам – мястэчку са старадаўняй і цікавай гісторыяй.Чытаць далей…

Краязнаўчай дзейнасцю Эдуард Сямёнавіч пачаў займацца з 1962 г., калі яму ў рукі трапілі публікацыі Адама Мальдзіса па гісторыі Ашмяншчыны ў раённай газеце.  А яшчэ Э. Корзун зацікавіў сваёй ідэяй вучняў і іх бацькоў, аднавяскоўцаў. Разам з педагогам яны ўдзельнічалі ў археалагічных раскопках, абыходзілі ў пошуках матэрыялаў і экспанатаў навакольныя вёскі і хутары, сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, запісвалі іх расповеды.

Вынікам плённай працы сталі першыя экспазіцыі музея ў пачатку 1963 г., але на гэтым справа не спынілася. Усё сваё жыццё краязнаўца папаўняў музей новымі звесткамі і рэчамі. У музеі сабраны багаты матэрыял па этнаграфіі і археалогіі краю, створаная разгорнутая экспазіцыя па гісторыі Гальшанаў. На стэндах змешчаныя звесткі пра князёў Гальшанскіх, жыццё Соф’і Гальшанскай, якую называюць маці польскіх каралёў, і пра слаўны род Сапегаў. Частка экспазіцыі музея распавядае пра ваенныя падзеі, якія закранулі наш край. Сабраныя звесткі пра гісторыю школы і слаўных землякоў. Асобны стэнд распавядае аб адлюстраванні мястэчка Гальшаны ў творах літаратуры і мастацтва.

У 1997 г. музею было прысвоенае званне народнага, а з 2002 г. ён называецца «Народны гісторыка-краязнаўчы музей імя Э.С. Корзуна».

Па крупінках сабраныя звесткі аб гісторыі Гальшанаў дазволілі ў 1987 г. выдаць своеасаблівую энцыклапедыю мястэчка – кнігу «Гальшаны». Эдуард Сямёнавіч падрыхтаваў не адну каманду мясцовых турыстаў і экскурсаводаў, якія паспяхова ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх турыстычных злётах. Вучні школы пад яго кіраўніцтвам удзельнічалі ва ўсесаюзнай канферэнцыі па краязнаўстве, рэспубліканскіх алімпіядах па гісторыі Беларусі, дзе займалі прызавыя месцы. Сваім вучням гісторык казаў: «Не ведаючы гісторыі свайго народа, нельга зразумець яго сённяшні дзень, нельга прадбачыць будучае».

24 ліпеня 2001 г., на 69-м годзе жыцця, сэрца Э. Корзуна перастала біцца. Ашмянскі паэт Пётр Шакола, які добра ведаў Эдуарда Сямёнавіча, прысвяціў яму верш «Заўчасна адыходзяць лепшыя». Гэты верш пад час імпрэзы прачыталі вучаніцы Гальшанскай сярэдняй школы Анастасія Адашкевіч і Мілена Дулько.

Эдуард Сямёнавіч любіў слухаць беларускія песні, асабліва «Люблю наш край, старонку гэту», «Цячэ вада ў ярок», «Спадчына». Гэтыя песні гучалі на імпрэзе ў выкананні настаўнікаў Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў.

Памятаюць Э. Корзуна і калегі-педагогі, і сябры. Ч. Акулевіч і В. Лабуніна, якія прыйшлі на імпрэзу, казалі пра яго шмат добрых словаў.

Сёння Народным гісторыка-краязнаўчым музеем імя Э.С. Корзуна кіруе яго жонка Яніна Іванаўна. Яна таксама падрыхтавала не адну групу вучняў-экскурсаводаў, захоўвае і працягвае справу мужа, дапамагае рабіць даследчыя працы і рэфераты, разам з вучнямі скрупулёзна рыхтуе паведамленні да міжнародных навукова-практычных канферэнцыяў у рамках Гальшанскіх чытанняў. Пад час мерапрыемства быў паказаны відэаролік фрагмента экскурсіі па залах школьнага музея. Юныя экскурсаводы распавялі пра заснаванне Гальшанаў ў 1280 г., гісторыю мястэчка і вядомых землякоў.

Пасля сябе Э. Корзун пакінуў выдатны музей, і колькі часу ён будзе існаваць, столькі будзе жыць памяць аб таленавітым краязнаўцы Прынямоння.

 Алёна ЮНЕВІЧ, загадчык сельскай бібліятэкі аг. Гальшаны Ашмянскага раёна

(Цалкам артыкул надрукаваны ў “Краязнаўчай газеце”, № 39 за 2017 г.)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам