Гісторыя Агратурызм Памяці паўстанцаў 1863 г.

Памяці паўстанцаў 1863 г.

-

- Рэклама -

Каб шанаваць памяць пра сваіх герояў

 Надышоў час, калі ніводзін з тых беларусаў, якія лічаць сябе патрыётамі, ужо не можа не ведаць нашых землякоў, якія аддавалі свае жыцці, каб мы мелі сваю незалежную і вольную Дзяржаву. Але як, калі і дзе можна аддаць пашану героям, каб яна была па-сапраўднаму вартая памяці гэтых мужных людзей?

Да прыкладу возьмем паўстанне 1863 – 1864 гг. Мэце папулярызацыі ведаў пра яго гісторыю і ўдзельнікаў павінна стаць новая кніга доктара гістарычных навук, прафесара Віктара Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863 – 1864 гг. (Гродзенская губерня)».Чытаць далей…

Каардынатар гэтага выдавецкага праекта Вольга Сямашка адзначыла: «Кніга доктара гістарычных навук, прафесара Віктара Шведа “Рэквіем паўстанцам 1863 – 1864 гг. (Гродзенская губерня)” вельмі важная па некалькіх прычынах. Па-першае – у ёй сабраная інфармацыя пра лёс паўстанцаў і іх камандзіраў Гродзенскай і суседніх з ёй губерняў, у кнізе таксама распавядаецца, як інсургенты рыхтаваліся да паўстання, складзеныя спісы ўдзельнікаў баёў з расійскімі войскамі, спісы забітых і пахаваных паўстанцаў.

Па-другое, у кнізе пазначаныя месцы, звязаныя з падзеямі 1863 – 1864 гг., куды можна будзе накіравацца, каб наведаць памятныя мясціны і магілы герояў, іншыя малавядомыя шырокаму чытачу звесткі. У кнізе будзе асобны артыкул, прысвечаны правадыру паўстання Кастусю Каліноўскаму (пад назвай «Кароль Літвы») і аднаму з кіраўнікоў Віктару Старжынскаму. Думаю, кніга стане добрым падарункам для ўсіх, хто цікавіцца драматычнымі акалічнасцямі паўстання 1863 г.».

Plaban'_01 Plaban'_02 Plaban'_03 Plaban'_04 Plaban'_05Гэтую ініцыятыву неабыякавых да памяці герояў Бацькаўшчыны людзей падтрымала грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусам!», а таксама арганізатар беларускамоўных паб-квізаў Алесь Мазанік. Сродкі на яе выданне збіраюцца на краўндфандынгавай платформе talaka.by. Ініцыятары яе заклікаюць усіх беларусаў, неабыякавых да нашай мінуўшчыны, далучыцца да ажыццяўлення праекта.

Адной з мэтаў кампаніі па зборы сродкаў на выданне кнігі В. Шведа стала знаёмства зацікаўленых маладых беларусаў з мясцінамі, якія памятаюць гераізм нашых землякоў у змаганні за незалежнасць краіны.

І першым падарожжам да гэтай мэты стала наведванне вёскі Плябань, што ў Маладзечанскім раёне. Менавіта тут, на плябанскіх (старакаталіцкіх) могілках, пахаваныя беларускія паўстанцы-каліноўцы. Патрыятычная моладзь усклала кветкі да помніка, які паўстаў на іх магіле, што знаходзіцца на ўзгорку, запаліла памятныя знічы.

Сярод загінулых на помніку пазначаныя імёны Рафала Малішэўскага, Людвіга Яманта, Леапольда Банькоўскага, забітых 21 сакавіка 1863 г. у баі з расійскімі рэгулярнымі войскамі каля ракі Свечкі. У магіле перахаваная зямля з месцаў вечнага спачыну Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага, кіраўніка паўстання на Маладзечаншчыне Юльяна Бакшанскага. Гісторыкі і мясцовыя жыхары дадаюць да гэтага спісу імя 15-гадовага паўстанца-гімназіста Ігнацыя Сулістроўскага…

Паводле задумы арганізатараў, урачыстае ўшанаванне герояў Бацькаўшчыны павінна паспрыяць аднаўленню добрай традыцыі адзначэння Дня памяці загінулых паўстанцаў у вёсцы Плябань. Важна каб праводзілася асветніцкая праца – вечарыны і экскурсіі з мэтай пашыраць веды пра паўстанне, каб беларусы памяталі сваіх герояў, асабліва цяпер, калі некаторымі коламі ў краіне ставяцца пад сумнеў заслугі беларускіх патрыётаў.

Вёска Плябань – гэта знакавае месца для беларусаў: тут у мясцовым касцёле (цяпер праваслаўная царква) захоўвалася зброя паўстанцаў, лекаваліся параненыя інсургенты, а праз чыгунку – магіла паўстанцаў. Таму вельмі важна, каб сучаснікі часцей бывалі ў гэтых краях, адчулі энергетыку і зразумелі, што за нашую незалежнасць продкі не шкадавалі свае жыцці. І для гэтага ёсць адпаведныя магчымасці.

Пра ўсе гэтыя акалічнасці гісторыі багатай на падзеі мінулага вёскі пад час экскурсіі па былой плябані распавяла гасцям дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту Ала Ліхтаровіч, а таксама валанцёры-рэканструктары, якія ў вобразе шляхціцаў прадэманстравалі вайсковыя прыёмы бойкі на шаблях, а таксама разам з гасцямі акунуліся ў віхуру шляхецкіх забаваў і гульняў.

Тэматыка паўстання 1863 г. стала асноўнай і для ўдзельнікаў віктарыны «Кастусь Каліноўскі і паплечнікі». Інтэлектуальнае змаганне адбылося гарачым: на коне былі шыкоўныя прызы для пераможцаў. Гэта выдатна зробленыя копіі паўстанцкіх «канфедэратак» (аўтарства вядомай фальклорнай спявачкі і майстрыхі Юліі Літвінавай).

Цягам дзесяці раўндаў гістарычнай віктарыны яе ўдзельнікі адказвалі на даволі складаныя відэапытанні, звязаныя з асобамі кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гг., з фактамі іх біяграфіяў, са старонкамі барацьбы супраць царызму. Для многіх з прысутных гэтыя звесткі дапаўнялі веды пра тагачасную барацьбу за незалежнасць Бацькаўшчыны, рабілі больш рэалістычнымі вобразы яе ўдзельнікаў па абодва бакі супрацьстаяння. У выніку напружанай інтэлектуальнай працы выявіліся пераможцы: каманда «Мроя», удзельнікі якой і атрымалі запаветныя прызы.

 Анатоль МЯЛЬГУЙ, фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам