Гісторыя Агратурызм Памятаем і шануем

Памятаем і шануем

-

- Рэклама -

Архівіст з краязнаўчым ухілам

5 жніўня споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, архівіста і літара­ту­разнаўца Віталя Скалабана. Кандыдат гістарычных навук (1987).

Чытаць далей…

Віталь Уладзіміравіч нарадзіўся ў в. Шылавічы Слонімскага раёна. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1970 г.). 3 1972 г. працаваў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 1995 – 2000 гг. намеснік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 2002 г. навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Даследчык вывучаў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX – пачатку XX ст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі, жыццё і дзейнасць шэрагу асобаў, у тым ліку Мітрафана Доўнар-Запольскага, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага, Усевалада Ігнатоўскага, Расціслава Платонава, Мікалая Улашчыка.

Рэдактар-складальнік гістарычна-дакументальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989 г. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў, аўтар шматлікіх артыкулаў, сааўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх тэлефільмаў. У сааўтарстве з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай спрабаваў сілы ў мастацкай літаратуры.

Памёр Віталь Скалабан 20 жніўня 2011 г., пахаваны ў Мінску.

Адзін з першых Віталь Уладзіміравіч падтрымаў ідэю стварэння «Краязнаў­чай газеты», быў яе актыўным аўтарам і дарадцам, падпісчыкам, папулярызаваў выданне ў асяроддзі навукоўцаў і краязнаўцаў розных рэгіёнаў краіны. Не­ажыц­цёў­ле­наю засталася задума скласці і выдаць даведнік сучасных беларускіх краязнаўцаў. Напрацоўкі рупліўцы захоўваюцца ў архіве Беларускага фонду культуры і рэдакцыі «Края­знаўчай газеты». Часткова матэрыялы цягам некалькіх гадоў друкаваліся на старонках нашай газеты пад адмысловаю рубрыкай «Сучасныя беларускія краязнаўцы».

Падрыхтаваў Уладзімір ПУЧЫНСКІ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам