Гісторыя Агратурызм Папаўненне музеяў творамі земляка

Папаўненне музеяў творамі земляка

-

- Рэклама -

Падарунак Клімавічам з Латвіі

 Жыхарка латвійскага горада Ліепаі Аляксандра Слівіна перадала ў дар беларускім музеям больш за 300 мастацкіх працаў свайго бацькі Міхаіла Галынскага, ураджэнца Клімавіцкага раёна.

Палотны Міхаіла Фаміча размеркавалі па трох музеях: 55 – у абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава, 9 – у Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава. 277 працаў папоўнілі фонды Клімавіцкага краязнаўчага музея, 49 з іх – жывапісныя, 228 – графічныя. Аляксандра Міхайлаўна захавала творчую спадчыну бацькі і, згодна з яго апошняй воляй, перадала працы на радзіму. Гэта не першы падарунак ад нашага земляка: у 1979 г. Міхаіл Фаміч пабываў на радзіме і перадаў у Клімавіцкі музей 22 карціны.Чытаць далей…

Halynski_01Нарадзіўся М. Галынскі ў 1914 г. у вёсцы Азярцы Клімавіцкага раёна. З ранняга дзяцінства захапляўся маляваннем, кожную вольную хвіліну прысвячаў любімай справе. Маляваў дзе давядзецца і на чым давядзецца, хаваючыся ад цікаўных вачэй. Маляваў на любым аркушы паперы, які трапляўся пад руку, і нават на сценах вугалем з печы. Угаворы маці і іншых родных не займацца «пустым» не пераканалі хлапчука.

Калі юнак служыў у арміі, камандаванне дало яму магчымасць наведваць Ленінградскі мастацкі інстытут імя І.Я. Рэпіна. Але скончыць яго Галынскому не ўдалося, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна.

У маі 1945 г. па ініцыятыве камандавання часці, у якой служыў Галынскі, была арганізаваная яго першая персанальная выстаўка. Экспанаваліся 124 працы: партрэты салдатаў Вялікай Айчыннай і франтавыя замалёўкі.

Пасля дэмабілізацыі наш зямляк жыў у Ліепаі, працаваў у галіне выяўленчага мастацтва. У 1963 г. у краязнаўчым музеі Ліепаі прайшла яго другая персанальная выстаўка, пазней карціны мастака былі прадстаўленыя ў Рызе, Даўгаўпілсе, Маскве і інш.

Halynski_02Halynski_04 Halynski_03М. Галынскі знайшоў сябе ў адным з самых цяжкіх жанраў мастацтва – партрэтным жывапісе, які захапіў творцу і стаў неад’емнай часткай яго творчасці. Міхаіл Фаміч пісаў з натуры і па памяці партрэты сваіх родных і блізкіх, сяброў і знаёмых. Яго карціны напоўненыя святлом, дабрынёй і любоўю.

Творы мастака вызначаюцца глыбокай народнасцю, праўдзівасцю перадачы псіхалагічнага характару працаўніка таго часу. Гэта відаць у працах «Партрэт селяніна», «Хлебароб», «Партрэт маці», «Дзяўчына з граблямі», «Бацька і сын» і інш. Карціны майстра глыбока аптымістычныя і вучаць любіць жыццё, як любіў яго мастак.

У 1996 г. М. Галынскі пайшоў у іншы свет. Але дзякуючы намаганням дачкі яго творчасць засталася з намі, радуе і захапляе, наводзіць на роздумы, нясе дабро.

 Крысціна Старавойтава, навуковы супрацоўнік Клімавіцкага краязнаўчага музея

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам