Гісторыя Агратурызм Перавыданне

Перавыданне

-

- Рэклама -

Кніжная спадчына Францыска Скарыны выдадзеная!

 У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 1 верасня адбылася ўрачыстая цырымонія прадстаўлення шырокай аўдыторыі чытачоў факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Прэзентацыя распачала марафон вераснёўскіх бібліятэчных мерапрыемстваў з нагоды юбілею кнігадруку.

Праект факсімільнага выдання распачаты пяць гадоў таму, калі было падпісанае пагадненне паміж НББ і банкам «БелВЭБ». За гэты час знойдзеныя асобнікі скарынаўскіх кніг, раскіданыя па ўсім свеце. З іх зрабілі электронныя копіі, з якіх складзенае беларускае факсімільнае выданне спадчыны Францыска Скарыны ў 21-й кнізе. Дзякуючы калектыўнай працы членаў рэдакцыйнай калегіі, прадстаўнікоў дыпламатычных місіяў, вялікага кола прафесіяналаў сваёй справы і энтузіястаў мы сёння маем магчымасць трымаць у руках і прачытать любую з кніг, надрукаваных Скарынам у Празе (1517 – 1519 гг.) і Вільні (1522 – 1525 гг.).Чытаць далей…

У прэзентацыі ўзялі ўдзел і выступілі члены рэдакцыйнага савета факсімільнага выдання міністр культуры Барыс Святлоў, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік міністра замежных справаў Валянцін Рыбакоў, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко, старшыня рэдакцыйнага савета дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, кіраўнікі банка «БелВЭБ» і інш.

FS-fax_02 FS-fax_01Прадстаўнікам дыпмісіяў Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, ФРГ, Італьянскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшчы, Расійскай Федэрацыі, ЗША і Украіны былі перададзеныя ў дар тамы факсіміле кніг Ф. Скарыны.

Збор твораў скарынаўскай спадчыны таксама атрымалі студэнты БДУ, навучэнцы Мінскага педагагічнага каледжа. Зборы будуць перададзеныя таксама бібліятэкам, культурным, навуковым і адукацыйным установам Беларусі.

FS-fax_03З удзелам Р. Матульскага і Д. Шэдко адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага блока, прымеркаванага да 500-годзя беларускага кнігадрукавання.

Мерапрыемства аздобілі народная харавая капэла БДУ і выкладчык універсітэта Дзмітрый Нікановіч, у выкананні якіх прагучалі гімн студэнтаў «Гаудэамус» і купалаўская «Спадчына».

А наперадзе – міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання» і адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта «Францыск Скарына і яго эпоха», што адбудуцца 14 – 15 верасня.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам