Гісторыя Агратурызм Планета Беларусь

Планета Беларусь

-

- Рэклама -

Імя Янкі Купалы ў Фінляндыі

 2 кастрычніка быў усталяваны і адкрыты мемарыяльны знак Янку Купалу ў Фінляндыі, г. Іматра.

Міжнародны культурны праект па ўшанаванні першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы быў рэалізаваны па ініцыятыве Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і мэрыі г. Іматра.Чытаць далей…

Imatra_01Мемарыяльны знак, створаны скульптарам Паўлам Вайніцкім, – памятка аб візіце Янкі Купалы ў Фінляндыю ў 1910 годзе, дзе паэтам быў створаны верш-балада «Над Іматрай», прысвечаны сусветна вядомаму вадаспаду Іматранкоскі на рацэ Вуокса. Пра гэтую яркую старонку біяграфіі паэта распавядала і выстаўка з фондаў музея, створаная ў рамках міжнароднага праекта «Янка Купала ў дыялогу культураў», што экспанавалася ў мэрыі Іматры.

Урачыстая цырымонія адбылася на цэнтральнай плошчы з удзелам супрацоўнікаў дыпламатычнай місіі, прадстаўнікоў мэрыі, жыхароў і гасцей горада. Мэр Кай Рослака падкрэсліў, што міжнародны культурны праект па ўшанаванні памяці беларускага паэта Янкі Купалы спрыяе міжкультурнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Фінляндыі і з’яўляецца цудоўным падарункам да 70-годдзя г. Іматра (горад быў заснаваны ў 1948 г. і атрымаў назву навакольнай мясціны).

Высокі прафесіяналізм і шчырая адданасць сваёй справе беларускіх дыпламатаў дапамаглі арганізаваць правядзенне ўрачыстасці на высокім узроўні. Пад час адкрыцця мемарыяльнага знака верш Янкі Купалы прагучаў на мове арыгінала і ў перакладзе Тойвы Тупінена на фінскую мову.

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч падзя­ка­вала ўсім, хто аказаў дапамогу ў рэалізацыі праекта: Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Па­слу Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы ў 2006 – 2014 гг. Уладзіміру Дражыну, Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы Аляксандру Астроўскаму, мэрыі горада Іматра, аўтару памят­на­га знака – члену Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза мастакоў, скульп­та­ру П. Вайніцкаму, а таксама кіраўніцтву ААТ «Лід­скае піва» і асабіста генеральнаму дырэктару Аўдрыусу Мікшысу за фінансавую пад­трым­ку праекта.

У адкрыцці мемарыяльнага знака прыняў удзел і выступіў намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч.

 Паводле інфармацыі Літаратурнага музея Янкі Купалы

Фота Анатоля БУТЭВІЧА

Папярэднi артыкулРарытэты
Наступны артыкулДля аматараў музычнага мастацтва
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам