Гісторыя Агратурызм Повязі двух народаў

Повязі двух народаў

-

- Рэклама -

Па бацькавых слядах

 З 8 па 9 лютага ў Мінску адбыўся міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання як частка сусветнай кніжнай гісторыі». У абмеркаванні актуальных літаратурных і агульнацывілізаваных пытанняў прымала ўдзел загадчыца кафедры рускай і замежнай літаратуры Калмыцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, сябра Саюза пісьменнікаў Расіі Рыма Ханінава. Яна выступіла з дакладам аб калмыцка-беларускіх сувязях, прачытала свае пераклады на калмыцкую мову вершаў беларускіх класікаў, у тым ліку Францыска Скарыны і Максіма Багдановіча, вершы на рускай мове. Ёй міжнародны сімпозіум даў унікальную магчымасць наведаць горад Беразіно, пачэсным грамадзянінам якога з 1968 года з’яўляецца яе бацька.

Рыма Ханінава – дачка Міхаіла Хонінава, які пакінуў свой след не толькі на лясных сцежках Беларусі як партызан, народны мсціўца, але і ў беларускай культуры, у беларускай літаратуры. Ён сябраваў, ліста­ваў­ся з многімі нашымі пісьменнікамі. Двойчы яго кнігі выходзілі ў Мінску па-беларуску.Чытаць далей…

Chaninau_01– Большасць бацькавых пера­кладаў – вершы Янкі Купалы. Напачатку гэта былі газетныя публікацыі, затым да юбілею народнага песняра Беларусі выйшла невялікая кніга ў Калмыцкім кніжным выдавецтве. Бацька вельмі шанаваў Купалу-паэта. У час вайны Міхаіл Ханінаў, вядома ж, авалодаў беларускай мовай. Яе мяккасць, мілагучнасць, цеплыня былі для яго не менш дарагімі, чым мова маці – калмыцкая мова. Таму з надзвычайнай асалодай перакладаў вершы Якуба Коласа, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова ды іншых паэтаў Беларусі. Нават збіраўся гэтыя пераклады выпусціць асобнай кнігай.

У 1941 годзе, калі Чырвоная Армія адступала, у абарончых баях на Бярэзіне М. Ханінаў быў цяжка паранены. Сялянка Праскоўя Віліткевіч з вёскі Месціна выратавала яму жыццё. Потым аб гэтым эпізодзе свайго жыцця ён напіша верш «Аранзал». Ачуняўшы ад ранаў, вайсковец стварыў у вёсцы Месціна падпольную групу, а з 1942 па 1944 гады прымаў актыўны ўдзел у партызанскай барацьбе на Бярэзіншчыне, быў камандзірам асобнай дзеючай роты. Мае шэраг баявых узнагародаў. У сваёй дакументальнай аўтабіяграфічнай аповесці «Міша Чорны – гэта я» ўспамінае сваё партызанскае жыццё, баявых таварышаў, баі, перамогі і страты. Пасля вайны ён няраз прыязджаў у Беразіно, сустракаўся з баявымі таварышамі і жыхарамі раёна.

Рыма Міхайлаўна піша на рускай мове. З прозай выступае ў друку з 1982 года. Вершы ўпершыню надрукавала ў 1989-м. Яе творы перакладзеныя на калмыцкую, балкарскую, карачаеўскую, беларускую і англійскую мовы.

Шмат зроблена Рымай Міхайлаўнай па ўшанаванні памяці бацькі. Пісь­менніца лістуецца з музеямі, бібліятэкамі, часта выступае ў друку. Праводзіць у Элісце (Калмыкія) конкурс сярод школьнікаў на лепшае чытанне вершаў М. Хонінава, пад час якога гучаць радкі партызанскага паэта, аўтара паэмы пра Хатынь, пра беларускі край.

Chaninau_02У Беразіно калмыцкая перакладчыца прывезла новыя кнігі і кружэлку пра жыццё і творчасць свайго бацькі, якія перадала і надпісала для бібліятэкі. Яна чэрпала ўражанні з размовы з бібліятэкарамі, якія ў чытальнай зале наладзілі стэнд у гонар М. Хонінава, паказалі ёй бібліятэчны музей. Сустрэча была цёплай і вельмі насычанай.

 Кацярына ЛЯСУН, бібліятэкар аддзела абслугоўвання Бярэзінскай ЦБ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам