Гісторыя Агратурызм Повязі рэгіёнаў, повязі творцаў

Повязі рэгіёнаў, повязі творцаў

-

- Рэклама -

З’яднаныя паэзіяй

 Добрая традыцыя ўзаема­ад­носінаў склалася паміж літаратур­ны­мі аб’­яд­наннямі «Выток», што на Дзяржыншчыне, і «Нёманцам» з Уздзеншчыны. Ужо некалькі гадоў сябры гэтых аб’яднанняў сустракаюцца, каб падзяліцца новымі творамі і думкамі. Чарговая такая сустрэча адбылася нядаўна ў чытальнай зале Дзяржынскай раённай бібліятэкі і была прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 80-годдзю ўтварэння Мінскай вобласці.

Добра паклапаціліся аб сустрэчы гасцей гаспадары. У фае бібліятэкі гас­цей сустракаў сцэнічны персанаж – сам Францыск Скарына. Затым члены літаб’яднання «Нёманец» пазнаёміліся з выстаўкай старажытных кніг. Размова «вытокаўцаў» і «нёманцаў» адбылася ў чытальнай зале бібліятэкі. Сустрэчу ад­крыла дырэктар бібліятэкі Валянціна Клімовіч, якая прапанавала аб’яднаць ма­тэ­рыялы чытанняў і выдаць кнігай «У вянок Мінскай вобласці». Затым вядучая сустрэчы, кіраўнік літаб’яднання «Выток» Наталля Лебядзеўская, зра­бі­ла гістарычны экскурс у мінулае Міншчыны.Чытаць далей…

Dziarzh-Uzda_02У адказ «нёманаўцы» агучылі літаратурную кампазіцыю пра цікавыя мясціны свайго краю і падарылі дзяр­жын­цам поўны кош прысмакаў. Цікавымі і змястоўнымі былі выступленні чле­наў Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктара Сабалеўскага, Зоі Калкоўскай і Га­ліны Нічыпаровіч. Верш апошняй паклала на музыку член Беларускага саюза музычных дзеячоў Тамара Кашчэва, якая і выканала песню. Уважліва слухалі прысутныя дырэктара Уздзенскай бібліятэкі Аксану Драчан, тамтэйшых паэтаў і празаікаў Тамару Каляду, Валянціну Шытыка, Ніну Лятун, Паліны Кучук, Вольгу Бокуць-Чабатарову (якая выканала сваю песню пра Узду). Дарэчы, Н. Лятун падарыла сваю карціну члену «Вытока» Уладзіміру Шымановічу ў знак прыхільнасці да яго вершаў.

Dziarzh-Uzda_01Вытокаўцы таксама не засталіся ў даўгу. Сваімі новымі вершамі парадавалі члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Рэгіна Рэўтовіч, Людміла Круглік, а таксама Ядвіга Доўнар, Ала Дзікая, Уладзімір Шымановіч, Ала Пузіноўская, Антон Анісовіч.

А неўзабаве паэтаў Дзяржыншчыны будзе сустракаць уздзенская зямля, якая ўзгадавала выдатных паэтаў Паўлюка Труса, Кандрата Крапіву, Пятра Глебку… Струменіць, не перасыхае творчая літаратурная крыніца двух суседніх раёнаў.

Лявон ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам