Гісторыя Агратурызм Пра духоўнасць і патрыятызм – у бібліятэцы

Пра духоўнасць і патрыятызм – у бібліятэцы

-

- Рэклама -

Вечныя каштоўнасці краязнаўства

Нядаўна ў Пескаўскай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Общение» прайшла краязнаўчая гадзіна «Вечныя каштоўнасці». Імпрэза адбылася ў рамках раённага бібліятэчнага конкурсу на лепшае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Привлекая, увлекать!».

Чытаць далей…

Размова пад час сустрэчы ішла пра далёкае мінулае і сучаснасць нашага краю, пра вёску Пескі, пра мясціны, якія чаруюць вока любога, хто хоць раз пабываў тут. Была падрыхтаваная выстаўка «Вёска мая, я часцінка твая» з фотаздымкамі мясцінаў, помнікаў і пахаванняў. Гэта нашая спадчына, якой мы ганарымся.

ShnajderНа сустрэчу быў запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы ў Песках Віктар Шнайдар. Ён казаў аб тым, што духоўнасць адыгрывае значную ролю ў жыцці нашага народа, аднаўляе сувязь часоў, замацоўвае традыцыі, выхоўвае лепшыя якасці ў чалавеку: любоў да сваёй радзімы, павагу да людзей, працавітасць, сумленнасць, справядлівасць, фармуе пачуццё прыгожага.

Гучалі вершы аб прыгажосці нашага краю, уласныя вершы прачытала Аляксандра Клімовіч, а Галіна Гайдаш расказала пра гісторыю вёскі. Песні ў выкананні Алены і Таццяны Аляшук закранулі кожнага прысутнага, разам з выканаўцамі спявалі і слухачы. Вельмі ўсцешыла, што на сустрэчу прыйшла і моладзь, якая пасля будзе захоўваць нашыя традыцыі.

Як жа прыемна кожны дзень адкрываць таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць гонар за сваю Радзіму!

Ірына Шэйно, бібліятэкар Пескаўскай сельскай бібліятэкі Мастоўскага раёна

Папярэднi артыкулДзе варта пабываць
Наступны артыкулПружаншчына мастацкая
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам