Гісторыя Агратурызм Прадаўжальнікі рудабельскіх традыцыяў

Прадаўжальнікі рудабельскіх традыцыяў

-

- Рэклама -

«Берагінскі» рух у бібліятэках

 Традыцыйна ў чэрвені, раз на два гады, у г.п. Акцябрскі праходзіць Рэспуб­лі­канскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Сёлета ён адзначае 20-годдзе. У перыяд падрыхтоўкі да чарговага маштабнага мерапрыемства біблія­тэкамі раёна традыцыйна праводзіцца праца па вывучэнні, захаванні і трансляцыі культурнай спадчыны краю.Чытаць далей…

На базе Забалацкай сельскай бібліятэкі больш за 15 гадоў дзейнічае Музей сельскай жанчыны. Яго мэта – захаванне самабытнай культурнай спадчыны рэгіёна, перадача наступным пакаленням традыцыяў і звычаяў, сямейных каш­тоў­насцяў, побыту сельскай жанчыны, умацаванне аўтарытэту жанчыны-маці ў сям’і і грамадстве. Этнаграфічныя раздзелы адлюстроўваюць побыт і культуру вяс­коўцаў першай паловы ХХ стагоддзя. Бібліятэкар Лідзія Аслюк расказвае аб працавітасці, майстэрстве сельскай жанчыны, уменні сумяшчаць паўсядзённы по­быт з творчасцю. Пад час экскурсіяў дзеці даведваюцца аб мясцовых трады­цы­ях, захаванні сямейных народных святаў, прымяненні прадметаў народнага побыту. Многія мерапрыемствы краязнаўчага характару праходзяць у музеі: свя­та бабулінага ручніка «Свет ручніковы – скарб адмысловы», урок радзімазнаўства «Галерэя жаночых партрэтаў», урок традыцыйнай культуры «У культуры продкаў – душа народа»; экскурсіі: «Экспанаты распавядаюць», «Вёска, у якой ты жывеш», «Падарожжа ў мінулае», «Зямля бацькоў – жыцця аснова». Стала традыцыяй пер­шы школьны ўрок для пачатковай школы праводзіць у сценах музея. Тут жа пра­во­дзяцца і раённыя мерапрыемствы: семінары, творчыя лабараторыі, экскурсіі.

Bierah-ruch_01 Bierah-ruch_02 Bierah-ruch_03Дзейнасць бібліятэк ажыццяўляецца праз даследчую дзейнасць і сувязь з мясцовымі носьбітамі. Бібліятэкар Любанскай сельскай бібліятэкі Людміла Гар­дзей правяла некалькі этнаграфічных экспедыцыяў «Сцяжынкамі рудабель­скіх традыцый». Папоўніўся фонд запісаў краязнаўчых матэрыялаў у знікаючай вёсцы Падветка ўнікальнага свята «Іван-Галавасек». У выніку экспедыцыяў у вёскі Лю­бань, Дзербін, Мікуль-Гарадок сабраны каштоўны этнаграфічны матэрыял, што лёг у аснову даследчай працы «Ткацтва Рудабельскага краю». У Краснасла­бод­скай бібліятэцы Валянціна Вараб’ёва з удзельнікамі аматарскага аб’­яднання «Пошук» наладжвае сустрэчы з народным майстрам па лозапляценні Васілём Удовіным (1944 г.н.). У Лаўстыцкай бібліятэцы Раіса Вайцяхоўская арга­нізоўвае экскурсіі ў хату-музей мясцовай захавальніцы бацькоўскай спад­чыны Марыі Мухінай (1948 г.н.). Наладжаная сувязь з мясцовымі спявачкамі Настассяй Самусёвай (1932 г.н) і Зінаідай Прыдыбайла (1949 г.н.) з в. Забалацце, Нінай Ру­сай (1950 г.н.) з в. Рассвет, Надзеяй Зінкевіч (1955 г.н.) з в. Лаўстыкі, Лідзіяй Дра­пеза (1947 г.н.) з в. Дзербін, апавядальніцамі Марыяй Пугач (1937 г.н.) з в. Па­рэч­ча, Алай Балута (1949 г.н.) і Еўдакіяй Лебедзь (1955 г.н.) з в. Ламавічы, май­стрыхамі-вышывальшчыцамі Таццянай Ахраменка (1929 г.н.) з в. Любань, Нінай Пянькоўскай (1940 г.н.) з в. Красная Слабада і іншымі.

Бібліятэкары дзякуючы сустрэчам з носьбітамі садзейнічаюць выхаванню ў маладога пакалення любові да малой Радзімы, павазе да людзей свайго краю. Са­браныя матэрыялы вуснай народнай творчасці назапашваюцца і афарм­ля­юц­ца ў краязнаўчых папках «Песенная спадчына краю», «Носьбіты духоўнасці», «Ад прадзедаў спакон вякоў…», «Народныя святы і абрады», «Моўныя самацветы» і інш., выкарыстоўваюцца ў практыцы. Аб сувязі з мясцовымі носьбітамі бібліятэ­кары расказваюць у нарысах на старонках раённай газеты «Чырвоны Кастрычнік».

Штогод праходзяць цыклы мерапрыемстваў па папулярызацыі народнай куль­туры. Праводзяцца віншавальныя акцыі са святамі народнага календара, на мясцовым матэрыяле арганізоўваюцца прастольныя святы, праходзяць края­знаў­чыя гадзіны, наладжваюцца майстар-класы, выстаўкі дэкаратыўна-ўжыткова­га мастацтва і інш. Клубам аматараў казкі «Церамок» дзіцячага аддзела раённай бібліятэкі (кіраўнік Валянціна Лоўгач) арганізаваны паказ лялечных пастановак «Коцік і пеўнік», «Каза-дзераза», тэкст якіх запісаны ад мясцовых жыхароў.

Цікавы досвед працы па адраджэнні народнай культуры ў Лаўстыцкай бібліятэцы, дзе Р. Вайцяхоўская праводзіць серыю ўрокаў-даследаванняў «Сімволіка беларускага арнаменту». Тэарэтычны матэрыял лёг у аснову папкі «Азбука беларускага арнаменту», а працы юных майстрыцаў – лялькі-абярэгі – прадстаўляюцца не толькі на бібліятэчнай выстаўцы «Цуды сваімі рукамі», але і раённых выстаўках.

Цягам года бібліятэчныя і клубныя работнікі ладзяць сустрэчы з мясцовымі музыкамі, майстрамі дэкаратыўна-ўжытковай творчасці, выканаўцамі народна-по­бытавых песень, апавядальнікамі, матэрыялы якіх ляглі ў аснову новых тэма­тычных зборнікаў, прысвечаных фестывальнаму руху. Апошнім час праводзіцца актыўная праца па падрыхтоўцы да конкурсных імпрэзаў фестывалю.

 Людміла ВЫРВІЧ, метадыст Цэнтра культуры і вольнага часу Акцябрскага раёна

Папярэднi артыкулАдраджэнне кірмаша
Наступны артыкулМалой радзіме – вялікую ласку
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам