Гісторыя Агратурызм Прадаўжальнікі слаўных традыцыяў

Прадаўжальнікі слаўных традыцыяў

-

- Рэклама -

Вось яно, роднае… Дакраніся

 Сёння моладзь клапоціцца аб тым, як адпавядаць патрабаванням сучас­нас­ці: валодаць інфармацыйнымі тэхналогіямі, быць «у тэме» падзеяў сацыяль­ных сетак, слухаць трэндавую музыку, чымсьці выдзяляцца сярод астатніх. Але ў такой няспыннай гонцы можна страціць сябе, згубіцца. У эпоху глабалізацыі куль­туры і стандартызацыі ўсіх сфераў жыцця ўсё складаней чалавеку за­хоў­ваць нацыянальную адметнасць. Адыход ад традыцыяў у грамадстве пагра­жае ростам бездухоўнасці, сацыяльнай апатыяй і паглыбленнем крызісных з’я­ваў, якія можна назіраць і разглядаць ужо як вынік у крымінальных хро­ні­ках. А ўсяго толькі трэба азірнуцца навокал, паразмаўляць з людзьмі, якія паба­чы­лі штосьці на сваім вяку. З тымі, хто заўсёды выступаў сродкам абагульнення шмат­вя­ковага працоўнага досведу, сацыяльных і сямейных стасункаў, замацоўвалі маральна-этычныя нормы, былі дзейсным дарадчыкам разумовага і свядомага выхавання чалавека з першых дзён яго жыцця, невычэрпнай кры­ні­цай роднай мовы. Да таго ж кожны куток Беларусі – цэлая планета, са сваімі звычаямі, абрадамі.

Рудабельскі край, які цяпер называецца Акцябрскі раён, не выключэнне: ба­гатая гісторыя і ўстойлівыя традыцыі. Таму не дзіўна, што менавіта тут узнік і працягвае сваю дзейнасць узорны народны ансамбль «Рудабельскія зорачкі», які ўжо 20 гадоў захоўвае родныя вытокі, несучы радасць людзям. Невыпадкова і тое, што менавіта тут 20 гадоў таму зарадзіўся і пачаў шэсце рэспубліканскі фес­тываль фальклорнага мастацтва «Берагіня».Чытаць далей…

Ансамбль «Рудабельскія зорач­кі» ўзяў пачатак сваёй музычнай дзейнасці ў 1995 годзе, калі ў Акцябрскай раённай школе № 3 ужо быў добры падмурак для аматараў народнай творчасці. А быў ён закладзены раней, у 1991 годзе, калі з’явілася і сама школа. Дырэктар школы Любоў Шэйка зрабіла ўсё, каб у вучняў былі спрыяльныя ўмовы спазнаваць даўніну: этнаграфічны музей, гістарычны нацыянальны цэнтр, дзе знаходзіўся фальклорны кабінет, літаратурная гасцёўня, рэкрэацыя «Рамёствы краю» (ткацтва, пляценне, разьба). Напачатку дзейнасці народнага ансамбля «Ру­да­бель­скія зорачкі» быў сабраны калектыў аматараў народнай творчасці, кіравала ім настаўніца пачатковых класаў Тамара Круглова. Частымі гасцямі тут былі Аляксандра Іванаўна Яфрэмава (в. Новая Дуброва), Варвара Дані­лаўна Верас (в. Граб’ё), Галіна Іванаўна Дырда (г.п. Акцябрскі). Яны не толькі рас­казвалі пра колішнія абрады, народныя звычаі, але і развучвалі з дзецьмі на­родныя песні і танцы. Каля вытокаў «Рудабельскіх зорачак» таксама стаялі на­стаў­ні­кі З. Жулега, педагог-арганізатар А. Лаворанка, кіраўнік «Рудабельскай паце­хі» Дзмітрый Бяжкоў (цяпер музычны кіраўнік ансамбля), харэограф С. Парфянюк. Мастацкім кіраўніком з першых дзён існавання народнага ан­самб­ля «Рудабель­скія зорачкі» стала Вольга Дульская, а музычным кіраўніком – Д. Бяжкоў.

Rudabielka_01Сёння ансамбль – удзельнік рэгіянальных, аблас­ных і агульнанацыянальных мерапрыемстваў, міжнародных фальклорных конкурсаў, кан­цэртаў, фестываляў, што праходзяць у Расіі, Украіне, Германіі. У асноўны склад «Рудабельскіх зорачак» уваходзяць вучні 8 – 11 класаў, на базе калектыву працуе і малодшая ўзроставая група (4 – 7 класы). З 1995 па 2018 год у ансамблі змянілася 5 пакаленняў дзяцей. Вялікая праца бы­ла праведзеная і па стварэнні касцюмаў на аснове этнаграфічных узораў. Да гэ­тай справы далучаліся бацькі, дзеці, настаўнікі. У рэпертуары – абрадавыя і пазаабрадавыя песні, гульні, найгрышы, узоры народнай харэаграфіі. З часу ўзнікнення калектыву і па сёння «Рудабель­скія зорачкі» атрымалі шмат узнагародаў, дыпломаў, падзякаў.

В. Дульская ўзначальвае яшчэ адзін ка­лек­тыў – «Брачынскія музыкі». Ствараць яго дапамагала таксама настаў­ніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Чарніке­віч. Яна стварыла фальклорны кабінет, дзе сабрана шмат песень, танцаў, аб­радаў, запісаныя вучнямі ад носьбітаў бабуляў і дзядуляў. У склад ансамбля ўва­ходзяць вучні школы ад 4 да 11 класа, якія з цікавасцю і любоўю пераймаюць на­йгрышы на розных музычных інструментах ад старэйшых умельцаў. Калектыў ванд­руе па ўсёй Беларусі і за яе межамі.

На гасціннай Акцябрскай зямлі, шчодрай і багатай на таленты, з 1999 года праходзіць фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Ён аб’яд­ноў­вае апантаных людзей, зацікаўленых у захаванні сваіх каранёў, культуры, які збірае маладых рупліўцаў народнай культуры з усіх абласцей краіны і замежжа. Дзякуючы падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага аблвыканкама, Акцябрскага райвыканкама, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і Беларускага фонду культуры фестываль стаў сапраўды міжнародным мастац­кім форумам. Ён з’яўляецца эфектыўнай формай адраджэння нематэрыяльнай куль­турнай спадчыны. Высокі духоўны патэнцыял і маральныя ідэалы фесты­ва­лю аб’ядноўваюць людзей рознага ўзросту. Асноўнымі мерапрыемствамі яго з’яўляюцца конкурс танцавальных параў – выканаўцаў народных побы­та­вых танцаў, турнір дзіцячых і маладзёжных фальклорных калектываў, прэзента­цыя аўтэнтычных гуртоў і фальклорных калектываў, конкурс салістаў – выканаў­цаў твораў народнай спадчыны, выстаўкі дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва.

«Рудабельскія зорачкі» маюць моцную сувязь з фестывалем «Берагіня», ка­лектыў неаднаразова станавіўся прызёрам, лаўрэатам гэтага фестывалю на­род­най творчасці. А сёлета 20 чэрвеня ў канцэртнай зале раённага Дома культуры ан­самбль будзе святкаваць 20-годдзе. Яго ўдзельнікі і кіраўнікі, аматары народ­най творчасці, госці з розных куточкаў Беларусі і замежжа змогуць атры­маць аса­лоду ад сапраўднай аўтэнтычнай песні, цудоўнага танца. Таму раю ўсім ахвочым дакрануцца да са­ма­быт­насці, народнай мудрасці Акцябршчыны.

 Дар’я ШЛАПАКОВА, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ 

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам