Навіны Прапаную версію паходжання назвы

Прапаную версію паходжання назвы

-

- Рэклама -

Сэнс і паходжанне назвы «свір» не вы­значаныя і сёння, хоць пошукі варыянтаў яе ўтва­рэння вядуць многія да­след­чыкі Беларусі, Расіі і іншых краінаў. Гэта звязана з тым, што най­менні з такой топа­асновай су­стракаюцца на значных абсягах Еўропы. Яшчэ ў 1847 г. чэшскі на­вуковец Павел Шафарык свед­чыў: «Касательно древности и обширности этого на­звания срав. Свирь, р., в губ. Олонецкой, вп. в Ладогу, также другую в Галиции, впадающую в Днестр, где и селения Swirz, Swirze, Swirskie Hlibowice, в Чехии Swiretice, Swiratice, Swiriniě… Неиз­вестно, от чего их имя про­ис­ходит, от корня swir (sibilus), или swir (ferus), слав. свиреп?» Як бачым, да­след­чык вы­значыў тэрыторыю рас­паў­сю­дж­вання тапоніма на вялікім абшары ад Белага мора на поў­начы да Чорнага на поў­дні. Заў­важым, што лацін­скае слова sibilus мае значэнне «свіст, шы­пенне», а ferus – «грубы, дзікі, люты (свірэпы)».

Найбольш значнымі і адметнымі аб’ектамі з такой назвай з’яўляюцца вялікае возера Свір у Мя­дзельскім раёне, якое па даў­жыні (14,1 км) займае другое месца ў Беларусі, і рака Свір на поў­начы еўрапейскай часткі Расіі. Зы­хо­дзячы з гэтага, боль­шасць да­след­чыкаў імкнецца звязаць пахо­джанне най­мення з тэрмінамі, што харак­тарызуюць вадаёмы. У старажыт­насці мена­віта па блакітных артэрыях, якія ады­грывалі ролю шляхоў зносінаў, ажыц­цяў­ляліся стасункі ў межах пле­мянных аб’­яд­нанняў і з су­се­дзямі. Таму лагічна, што спачатку на­зву мусілі ат­рымаць рэкі або азёры, а паз­ней – паселішчы, што паў­ста­валі на іх берагах. Але, думаецца, было шмат вы­ключэнняў з гэтага правіла, у тым ліку і для Свіры.

А паколькі назва выяўна не славянская, то пошукі вяліся і вядуцца ў балцкіх і фіна-вугор­скіх мовах. Так, некаторыя на­вукоўцы лічаць, што яна мае старажыт­на­літоў­скія карані і была ўтвораная ад літоў­скага слова svirus – «хісткі, зыбкі», што ні­быта харак­тарызуе багністы характар берагоў. Большасць да­след­чыкаў схіляецца да думкі, што гэтае слова пай­шло з фіна-вугорскіх моваў. Тым больш, як мы ўжо заў­важылі, на поў­начы еўрапей­скай часткі Расіі, у арэале пра­жы­вання фін­скіх плямёнаў веп­саў і карэлаў, ёсць мнага­вод­ная рака з такой жа на­звай. Най­больш рас­паў­сю­джаная версія вы­во­дзіць утва­рэнне най­мення ад фін­скага syveri – «па­глыб­ленне», «глыбокае месца ў ва­дзе», «глыбіня», што дае пад­ставы тлу­мачыць на­зву як «глыбокае». Не­каторыя да­след­чыкі расій­скай Свіры тлу­мачаць на­зву ад веп­саў­скага слова «сювярь» – «глыбокае возера». Так, прафе­сар фіна-вугор­скага мова­знаў­ства, доктар гістарычных навук А. Папоў упэўнена сцвяр­джаў: «Как известно, Свир является про­током из Онеж­ского озера в Ладож­ское, имеющим большую глубину (от 3 до 14 м). Этим и обу­слов­лено её вепс­ское на­звание Сювярь (Сюверь), что значит просто “глубина”… Таким образом, здесь про­ис­хождение на­звания со­вершенно прозрачно».

Гэтую версію тлумачэння пры­во­дзіць і беларускі да­след­чык А. Рагалёў для возера Свір у Мя­дзель­скім раёне, спа­сылаючыся на пуб­лікацыю Р. Агеевай «Гид­ро­нимия Русского Северо-За­пада как источ­ник культурно-исторической инфор­мации». У па­цвяр­джэнне сваёй думкі ён апіс­вае возера, спрабуючы да­казаць са­праўд­ную «глыбін­насць» гэтага вадаёма.

Аднак да нашага возера Свір харак­тарыстыка «глыбокае» не зусім пады­хо­дзіць, бо най­боль­шая глыбіня ў ім усяго 8,7 м. Гэта ня­многа, уліч­ваючы, што ў не­далёкім Бал­дуку, што знахо­дзіцца за 12 км у групе Блакіт­ных азёраў, ад воднай паверхні да дна – 39 м, а ў не­далёкай Нарачы – 28 м.

Сваю версію паходжання назвы пра­панаваў У. Ягораў. Ён лічыць, што найменне «Свір» прый­шло з гоцкай мовы, дзе «sweirei» азначае «слава, гонар». На аснове гэтага ён асэн­соў­вае назву «нешта кшталту Славенкі».

І тут варта заўважыць, што не­па­далёк возера Свір знахо­дзіцца яшчэ шэраг вод­ных аб’­ектаў з асновай «свір»: азёры Свір­нішча, Свірус (у Літве), рака Свіранка. Але ёсць і многа паселішчаў з гэткім жа коранем, для якіх тлумачэнне «глыбіня» ніяк не па­ды­хо­дзіць. Акрамя г.п. Свір і вёскі За­свір у Мя­дзель­скім раёне маем Свіраны, Свір­плішкі, Свірдуны, Свіркі, Свірб­леўшчыну на заходняй Пастаўшчыне, Вялікія і Малыя Свіраны на Астра­веч­чыне, Свірпалішкі на Бра­слаўшчыне каля Ві­дзаў, два Свіркасы ў Літве на мяжы з Пастаўскім раёнам. Як бачым, у гэтым арэале на беларуска-літоў­скай мяжы на­зіраецца ад­мет­ная канцэнтрацыя сугучных най­менняў. Асобныя назвы з такой асновай зрэдку су­стракаюцца ў іншых рэгіёнах Беларусі, на­пры­клад, Свіракі (Дубро­вен­скі раён), Свірані (Талачын­скі раён), Свіраўшчына (Верх­ня­дзвін­скі раён), Свірбы (Лёз­нен­скі раён), Свіркі (Док­шыцкі і Мёрскі раёны), Свіршчане (Мёрскі раён).

Наяўнасць значнай колькасці «сухапутных» назваў з асновай «свір» на­во­дзіць на думку, што нара­дзіліся яны, верагодна, не ад вод­ных характарыстыкаў і ўтрым­ліваюць нейкі іншы сэнс. Гэта заў­важыў расійскі да­следчык санскрыту Я. Львоў: «Памыл­ковасць класіч­ных тлумачэнняў пахо­джання шмат­лікіх тапо­німаў Расіі і, ад­па­ведна, страта стара­жытных ведаў добра бачныя на пры­кла­дзе р. Свір. Па­водле Я. Паспелава, р. Свір на мове веп­саў за­вецца Süυäri [Cювярь]. У рускіх дакументах XIII – XVII стст. згад­ваецца ў формах Свер, Сверь, Свіра, і гэтая на­зва ў навуковай літаратуры тлумачыцца па-роз­наму: ад süυä [сюва] “глыбокая” і -рь <яр, ярвь “возера”, ад suυara “глыбіня”, ці без доказаў тлу­мачыцца як “глыбокая рака”». Такім чынам, прыкмета глыбіні прымаецца ўсімі аўтарамі, але поўнае тлумачэнне ўсёй на­звы су­пярэч­лівае.

Версія аўтара заснаваная на амаль адноль­кавым на­пісанні словаў Suυari і сан­скрыцкага «işυar» (магутны вар) і, верагодна, больш абгрунта­ваная… Вар (авестыйскае Вара) – гэта ўмаца­ваная крэпасць ці замак, які быў сховішчам для лю­дзей, скаціны, раслінаў і агню пад час зімніх халадоў, снега­падаў і па­водак. Паводле па­да­дзенага ў Авесце апісання, Вар, па­буда­ваны Йімам (герой авестыйскага эпасу), складаўся з трох канцэнтрычных колаў сцен, у вонкавым з якіх было дзевяць пра­ходаў, у сярэд­нім – шэсць і ва ўнут­раным – тры. Вар гэты на­гад­ваў, такім чынам, па планіроўцы жытлы-селішчы стара­жытных арыяў. Далей Я. Львоў па­ведам­ляе: «У пера­кладзе з сан­скрыту, мовы стара­жытных арыяў, для слова вар/вара (Uar/Uara) большасць значэнняў звязана з за­мкнёным сховішчам, абарончым колам».

Такім чынам, калі прытрымлівацца гэтай версіі, можна лічыць, што назва «Свір» пайшла не ад возера, а ад умаца­ванага селішча стара­жытных інда­еў­ра­пейцаў, якое якраз і раз­мяшча­лася на Перуновай гары або гары Баторыя ў цэнтры мястэчка.

А што пра Свір вядома архео­лагам? Пра даўняе за­сяленне тутэйшых мясцінаў лю­дзьмі свед­чаць два гара­дзішчы, якія былі вы­яў­леныя і аб­следа­ваныя на­вукоў­цамі. Адно з іх мае мясцовую назву Мястэчка і знахо­дзіцца на паў­днёва-заход­няй ус­краіне паселішча, злева ад дарогі на Смаргонь, на мысе прыроднага ўз­вышша, які ўразаецца ў возера Свір. З заход­няга боку гара­дзішча ўмацаванае валам вышынёй 1 – 1,5 м і ровам шырынёй да 8 – 10 м. Зной­дзеная штрыха­ваная і глад­ка­сценная кера­міка свед­чыць пра тое, што пра­жывала тут балц­кае насель­ніц­тва.

Другое гарадзішча знахо­дзіцца ў цэнтры Свіры на ізаля­ваным, з вельмі стром­кімі схіламі ўзгорку, значная частка якога раз­бураная кар’­ерам. Пляцоўка памерамі 12 × 28 м (раней яна была ў два разы большая) уз­вышаецца над на­ваколлем на 12 – 15 м. Па­водле па­дання, на гэтай гары ў часы язычніцтва знахо­дзі­лася ка­пішча Перуна, на месцы якога наль­шчан­скі князь Даў­монт у ХІІІ ст. за­снаваў замак, які паз­ней доўгі час на­лежаў князям Свір­скім. Руіны былой цвяр­дыні ў канцы ХVІ ст. апісаў поль­скі хра­ніст і паэт Ма­цей Стрый­коўскі. У час рас­копак, якія пра­вёў у 1976 г. Я. Звяруга, пад рэшт­камі сярэдня­вечнага замка вы­яў­леныя сляды неўмаца­ванага селішча эпохі ран­няга жалез­нага веку. Яно не мела зем­ляных абарон­чых збуда­ванняў, на­дзей­най аховай з’яў­ляліся стром­кія схілы ўзгорка. Пасля па­будовы замка гара была аб­несеная валам вышынёй да 3 м.

Сярод рэчаў, якія вы­яві­лі архео­лагі, най­большую групу склалі шмат­лікія ўпрыго­жанні: скроневыя кольцы, пярсцёнкі, браз­готкі, спіраль­кі, бран­залет, пад­кова­падоб­ныя фібулы, фраг­мент плас­ціны-на­кладкі з рас­лінным арна­ментам. Зной­дзеныя так­сама жа­лезныя нажы, на­канеч­нікі стрэлаў, вісячыя, у тым ліку цылінд­рыч­ныя, замкі, шылы, глі­няныя і шыфер­ныя пра­селкі, каменная форма для ліцця, разна­стайныя вырабы з косці. Кера­міка ніжніх гарызонтаў ляп­ная (штрыха­ваная і глад­ка­сценная), верхніх – ганчар­ная.

Такім чынам, вынікі археа­лагіч­ных рас­копак свед­чаць пра тое, што ў Свіры са­праўды меліся стара­даў­нія ўмаца­ванні – гэта, паводле Я. Львова, ад­па­вядае авес­тый­скаму «вару». Але давайце па­гля­дзім, ці ёсць у гэтым рэгіёне на­звы па­селішчаў з такой асно­вай-коранем. Аказ­ваецца, ёсць! І многа: Варанец, Варанцы, Варашылкі, Вар­чышкі, Варагі (Мя­дзельскі раён), Вараноўка, Вараноў­шчына, Варапаева, Варкацішкі, Вароны (Пастаўскі раён), Варапаншчына, Вар­нэлі, Варнішкі (3 на­звы), Вары, Варонішкі, Варонка (Бра­слаўскі раён), Вар­гіняй, Вар­джюкеміс, Варнішке (3 на­звы ў Літве). Зразумела, што ў гэтых на­звах могуць быць і ёсць вы­пад­ковыя гукавыя спалучэнні, якія не звязаныя з сан­скрыцкім «вар», аднак… Звернем увагу на не­вялікую вёску Варашылкі, якая знахо­дзіцца за 4 км на паў­ночны ўсход ад г.п. Свір. Яе ад­мет­насцю з’яў­ляецца класічная вяночная за­будо­ва: кожная ся­дзіба нагад­вае не­вялікую ўмаца­ваную крэпасць, бо хата, клеці і хлявы ўтвараюць за­мкнёны чатырох­кутнік. Пра­межкі паміж па­будовамі за­кры­ваюцца глухім плотам з бярвёнаў, а па­трапіць у двор можна толькі праз вес­нічкі ў браме. У экс­пазіцыйным сектары «Паазер’е» Беларускага дзяржаўнага музея народ­най архі­тэктуры і по­быту каля Мінска прад­стаў­лены ад­рэстаўраваны ся­дзібны двор з вёскі Варашылкі. Верагодна, гэта і ёсць той сан­скрыцкі «вар» – тып за­будовы, які дайшоў да нас у змененай форме ад стара­жыт­ных арыйцаў.

Звернем увагу на тое, што і ў Еўропе, і ў Азіі існуе шмат на­зваў, якія ўтрым­ліваюць топа­аснову «вар».

Значная канцэнтрацыя адна­карэнных тапо­німаў на не­вялікай плошчы можа свед­чыць аб пра­жы­ванні тут народа (этнасу), які чым­сьці ад­роз­ні­ваўся ад су­се­дзяў. На наш по­гляд, мена­віта на гэтай тэрыторыі знахо­дзіўся асноў­ны арэал рас­сялення племені сві­ранаў. Зрэшты, гэтая думка была вы­казаная яшчэ ў сярэ­дзіне ХІХ ст. П. Шафарыкам, які пісаў: «Zuireani, Свиряне, жили в окрестностях озера, назы­ваемого и теперь Свирь, в губ. Виленской, уезде Свенцянском, где находится и селение Свиряны, Свираны, в котором скрывается древнее имя этой ветви». Да гэтага можна дадаць яшчэ некалькі на­зваў паселішчаў, якія прама ад­люст­роўваюць племянное імя: Свіршчане, Свіракі, Свірбы, Свіркасы.

Звернем увагу на амаль поўнае сугучча асноваў гэтых на­зваў са словам «свіран». Ці ёсць тут якія паралелі, або гэта вы­пад­ковае су­па­дзенне? Аказ­ваецца, су­вязі ёсць, і вельмі глыбокія! Што такое свіран? Тлумачальны слоўнік беларускай мовы падае на­ступную інфармацыю: «Свіран – халодны будынак, пры­значаны для за­хоў­вання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а так­сама рэчаў і пад.». Нічога ад­метнага, будынак як іншыя будынкі на ся­дзібе. Але гэта цяпераш­нім часам, калі галоў­ная па­будова – хата. А раней гэтую ролю на ся­дзібе вы­кон­ваў якраз свіран. Мена­віта ад яго за­лежаў дабра­быт сям’і, мена­віта там за­хоў­валася ўсё самае каштоўнае.

У Міколы Гусоўскага ў «Песні пра зубра» знахо­дзім ціка­выя радкі, якія па­цвяр­джаюць гэтую думку: «Нашы лясы – гэта наша скарбонка і свіран, // Наша камора жывіцы, і дзёгцю, і ягад, // Мёду і воску, куніцы і рознай дзічыны…».

Але не толькі сваёй важнай роляй вылучаецца свіран сярод ся­дзібных па­будо­ваў – ён мае вельмі ад­мет­ныя асаб­лівасці сваёй канструкцыі. Звычайна гэта быў чаты­рох­кутны будынак без вокнаў, з не­вялікімі дзвярыма і з моц­нымі за­порамі, прычым усе бяр­венні пад­ганяліся адно да аднаго на­столькі шчыльна, што не за­ста­валася ані ма­ленькай шчылінкі. І зразумела чаму – бо тут за­хоў­валася дабро. Гэта быў свое­асаблівы «сювярь» – «свяшчэнны вар», крэпасць, у якой зберагалася будучыня сям’і, роду. Зна­чэнне гэтай па­будовы пад­крэс­лі­валася і на­ступ­най асаб­лівасцю яе канструкцыі: з бяр­венняў складаліся не толькі сцены, але і дах, а пад­лога клалася з гарбылёў, якія грунтоўна аб­маз­валіся глінай. Цікавым спосабам пра­вяралася шчыль­насць свірна: у скла­дзены чатырох­кутны зруб на­лі­валі вады, вы­яў­лялі хібы, да­во­дзілі да ладу, пра­суш­валі і толькі потым вы­разалі дзверы.

Размяшчаўся гэты будынак асобна ад іншых пабудоваў двара, каб не згарэў у выпад­ку пажару, і аба­вяз­кова на­віда­воку з хаты, каб можна было ўбачыць зло­дзеяў, калі тыя па­сква­пяцца на дабро.

Калі сыходзіць з таго, што «свір» усё ж утварылася ад «Сювяр» («işυar»), дзе «вар» – гэта ўмаца­ванае месца, па­селішча, то хацелася б вы­значыцца і са значэннем тапа­фар­маты «сю-», «су-», «св-», «шв-». Па­спрабуем пашукаць словы і тапо­німы з такім спалучэннем гукаў. І вось што мы маем: свет, светлы, святы, свята, светач, святыня, свя­цілішча, свяшчэнны, свядомасць, свабода, сва­волле, свас­тыка, сват, сваяк, сведка, свежы, свечка, світка, свой, свіран, сварка. Як бачым, аб­салютная большасць словаў за­ключае ў сабе станоўчы, узвышаны сэнс. Гэта або харак­тарыстыка ваколь­нага асярод­дзя (свет, свабода, сва­волле), або праявы белага колеру, чысціні (светлы, світка, све­жы), або ўзро­вень блізкага сваяц­тва (сват, свой, сваяк), або рэлігій­на-ўрачыстыя асаб­лі­васці (святы, святар, свята, свяцілішча, свяшчэнны, светач, свядо­масць, свя­тыня). Асаб­ліва звернем увагу на знаходжанні ў гэтым шэразе свечкі – сімвала агню, і свас­ты­кі – сімвала сонца. Пры­гадай­ма, што ў беларускай мове «в» да­волі часта пера­ходзіць у «л». Яскравы прыклад – слова «свабода». Раней у вёсках часта можна было пачуць «слабода», «слабада», «слабодны», што па­цвяр­джаецца вялікай коль­касцю паселішчаў з на­звамі Слабада і Слабодка. З гэтага вы­ні­кае, што да вы­значанага шэрагу словаў можна да­даць сланечнік – расліну, што сімвалізуе сонца, ды і само сонца, якое раней ужы­валася і ў формах «слонка», «слонейка», «соўнейка».

Усе прыведзеныя факты і разгледжаныя паралелі ў пабудове сугучных словаў і тапо­німаў даюць пад­ставы вы­казаць мер­каванне, што на­зва па­селішча «Свір» утварылася не ад най­мення возера, а ад умацаванага па­селішча, якое яна і характарызуе: «сювярь» – «свяшчэнны вар». І гэтыя «вары» – вялікія і малыя крэпасці – былі паўсюль, дзе па­сяляліся стара­жытныя арыі. У нашым рэгіёне на мяжы Беларусі і Літвы адно з ад­галіна­ванняў арыйскіх плямёнаў атрымала назву «свіране» – «тыя, што жывуць у свяшчэнных варах». А як і калі яны прыйшлі і аселі на тутэйшых землях – гэта цікавая тэма далейшых рос­шукаў, пад час якіх нас чакаюць не­звычайныя адкрыцці.

 Ігар Пракаповіч, г. Паставы

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам