Гісторыя Агратурызм Прэмія Беларускага фонду культуры -- тэатралам

Прэмія Беларускага фонду культуры — тэатралам

-

- Рэклама -

Уручэнне 17-й прэміі імя І.М. Ушакова

 Іван Ушакоў – знакаміты беларускі мастак-сцэнограф, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Яго творчасць – яскравая старонка ў развіцці беларускага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. За час творчай дзейнасці ён аформіў болей за 40 спектакляў. Па ініцыятыве ўдавы мастака Зоі Данілаўны сумесна з Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд культуры» ў 2000 годзе была заснаваная штогадовая прэмія імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі І.М. Ушакова за лепшае мастацкае афармленне прэм’ернага спектакля. Цягам сямнаццаці гадоў у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры паспяхова праходзіць конкурс імя І.М. Ушакова, удзел у якім бяруць маладыя мастакі-сцэнографы. Цырымонія ўручэння прэміі прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатраў. Цягам конкурсу фонды музея папаўняюцца арыгінальнымі творамі мастацтва.Чытаць далей…

23 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне журы конкурсу імя І.М. Ушакова. Сёлета ў ім бралі ўдзел мастакі трох беларускіх тэатраў: Андрэй Жыгур («Цень думкі нашай…» паводле твораў Ф. Аляхновіча, рэжысёр Ніна Обухава, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа), Крысціна Пержукова і Лідзія Малашанка («Каханне, як мілітарызм» Пятра Гладзіліна, рэжысёр Дзмітрый Цішко, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), Любоў Сідзельнікава («Прыгоды Кая і Герды (Снежная Каралева)», рэжысёр Валерыя Чыгілейчык, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр). Працы ўсіх удзельнікаў выкананыя на высокім мастацкім узроўні; напэўна, таму журы конкурсу было вельмі складана вызначыць лепшых.

27 сакавіка адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне. Пераможцам 17-га конкурсу імя І.М. Ушакова за найлепшае мастацкае афармленне спектакля стала Л. Сідзельнікава. Ганаровай граматай Беларускага фонду культуры былі ўзнагароджаныя Л. Малашанка і К. Пержукова. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы ўдзельніка конкурсу і права зладзіць персанальную выстаўку ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Спецыяльнаму карэспандэнту адзела культуры «СБ. Беларусь сегодня» Ірыне Аўсеп’ян уручаны дыплом ЮНЕСКА за дзейнасць па прапагандзе беларускага тэатральнага мастацтва ў сродках масавай інфармацыі.

 Ганна ГРЫБКО, вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі тэатральнай і музычнай кульутры

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам