Гісторыя Агратурызм Прэмія пісьменніка -- краязнаўцу

Прэмія пісьменніка — краязнаўцу

-

- Рэклама -

Штогод 12 лютага ў дзень нараджэння беларускага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна Жлобіна Аляксандра Капусціна (1924 – 1996) у яго гонар у мясцовай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай праходзяць літаратурныя чытанні. Кульмінацыяй мерапрыемства з’яўляецца ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна, што была зацверджаная ў канцы 1990-х гадоў Жлобінскім гарвыканкамам і абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе лаўрэатамі ў розныя гады станавіліся вядомыя пісьменнікі – Анатоль Бутэвіч, Уладзімір Ліпскі, Васіль Ткачоў, Валянціна Кадзетава, Міхась Сліва (Кавалёў), краязнаўца Павел Кірычэнка ды іншыя. Сёлета ўшаноўвалі новага ўладальніка прэміі. Ім стаў супрацоўнік раённай газеты «Новы дзень», краязнаўца, пастаянны аўтар нашай газеты Мікалай Шуканаў.

 Kapuscin_05Чытаць далей…

З намі засталася частка вялікай душы пісьменніка

 Kapuscin_04Прайшло ўжо больш за дваццаць гадоў, як няма сярод нас Аляксандра Ка­пус­ціна – цудоўнага чалавека, патрыёта Радзімы і таленавітага творцы мастац­ка­га слова. Але Аляксандр Пятровіч жыве ў памяці людзей, якія яго ведалі, у сваіх добрых справах і цікавых кнігах. Сёння і мне, аўтару гэтых радкоў, таксама хаце­ла­ся б падзяліцца ўспамінамі пра пісьменніка ды расказаць пра некаторыя старонкі яго біяграфіі.

 Шчырае прывітанне

 Нашае знаёмства адбылося на самым пачатку 1990-х гадоў у рэдакцыі раёнкі (тады яшчэ «Новы дзень» называўся «Камуніст»), дзе я на той час ужо працаваў. Аднойчы, на жаль, дакладна дзень не памятаю, рэдактар газеты Пётр Шутаў запрасіў мяне зайсці да яго ў кабінет. Як аказалася, рэдактар быў не адзін. Побач з ім за сталом сядзеў незнаёмы чалавек, які адразу ўзняўся, уважліва паглядзеў на мяне, усміхнуўся і паціснуў маю руку. Я ўжо здагадаўся, хто са мной так шчыра прывітаўся, і ад гэтага нават крыху разгубіўся. Але на дапамогу прыйшоў Пётр Філіпавіч. Ён адрэкамендаваў нас. А потым свайму госцю сказаў:

– Мікола будзе добрым памочнікам у вашых краязнаўчых справах.

– Вельмі спадзяюся, што так і будзе, – прамовіў Аляксандр Пятровіч. – А працы ў нас шмат.

З таго часу і пачалося нашае творчае супрацоўніцтва, што я заўсёды цаніў.

 «Ключы» да дзіцячых сэрцаў

 Сёння ўжо і не згадаеш, колькі было ў мяне сустрэчаў з А. Капусціным: у ма­ім рабочым кабінеце, у раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай, дзе праходзілі мера­пры­емствы з удзелам Аляксандра Пятровіча, у гісторыка-краязнаўчым музеі, ад­ным з стваральнікаў якога быў пісьменнік. У музеі ён вёў доўгія размовы з першым яго дырэктарам Яўгенам Карцавым (1930 – 2006): абмяркоўваў розныя праекты па ўвекавечванні памяці сваіх знакамітых землякоў. Не раз далучаўся да гэтых раз­мо­ваў і я. Магу засведчыць, што Аляксандр Пятровіч шчыра перажываў, каб мала­дое пакаленне жлабінчанаў ведала і ганарылася слаўнымі справамі сваіх дзядоў і бацькоў. Але пачну з сустрэчаў, што адбыліся ў адзін з апошніх дзён верасня 1995 года. Тады ў Жлобін з Мінска, дзе ўжо доўгі час жыў А. Капусцін, ён прыехаў не адзін, а разам са сваімі сябрамі – прэзідэнтам Беларускага дзіцячага фонду, вядо­мым дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім і слаўным баявым лётчыкам, удзель­нікам баёў за Берлін Уладзімірам Цімафеевічам Чычовым, дарэчы – ура­джэн­цам Жлобіна. Суправаджаў гасцей не толькі я, але і тагачасны старшыня Жлобінскага гарсавета дэпутатаў Віталь Байкачоў, таксама добры сябра Аляк­санд­ра Пятровіча.

Мы пабывалі ў школе-інтэрнаце, а потым сустрэліся з дзецьмі-сіротамі, якія навучаліся ў прафтэхвучылішчы № 143 тэкстыльшчыкаў. Трэба было бачыць, з якой любоўю глядзелі мінчане на выхаванцаў гэтых установаў. А галоўнае – зма­глі знайсці з імі агульную мову, як сапраўдныя педагогі, псіхолагі дзіцячай душы і імправізатары. Пазней выхавацелі школы-інтэрната і выкладчыкі праф­тэх­ву­чы­ліш­ча выказалі гасцям сваё здзіўленне, як ім удалося падабраць «ключы» да такіх дзецей, якія звычайна не цырымоняцца з тымі, хто ім не падабаецца, выказваюць сваё незадавальненне тупаннем ног. А тут – шчыры смех і гучныя апладысменты.

 Галоўная думка пісьменніка

 Kapuscin_01Падпольшчык, партызан, франтавік – усё гэта пра А. Капусціна. Але пра свой баявы лёс ён не любіў расказваць (я і сёння вельмі шкадую, што не праявіў патрэбнай настойлівасці). Пісьменнік казаў: «Для мяне галоўнае зана­та­ваць на старонках сваіх кніг мужнасць маіх землякоў, і тых, хто змагаўся за сва­боду Жлобіншчыны». І Аляксандр Пятровіч шмат зрабіў для гэтага, асабліва для ўшанавання подзвіга воінаў 63-га стралковага корпуса пад камандаваннем гене­ра­ла Леаніда Пятроўскага, які знайшоў вечны спачын у брацкай магіле ў вёсцы Старая Рудня – на радзіме А. Капусціна. Нагадаем, што гэтае вайсковае злучэнне летам 1941 года здзейсніла ўдалы контрудар, у выніку якога больш чым на месяц ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў былі вызваленыя Жлобін і Рагачоў.

Kapuscin_02Разам з Аляксандрам Пятровічам мы пабывалі на месцы баёў корпуса, у ва­ко­ліцах Пірэвічаў, Старой Рудні, Скепні, і, вядома, там, дзе загінуў мужны генерал, непадалёк вёскі Рудзенка. Тут у 1979 годзе быў усталяваны памятны знак, дзе пісь­меннік падоўгу затрымліваўся, моўчкі стаяў, думаў аб нечым, вядомым толькі яму аднаму. Разам з намі ў гэтых паездках звычайна бываў і жлобінскі края­знаў­ца, раней – рэдактар райгазеты Павел Якаўлевіч Кірычэнка (1927 – 2007). Абодва мы цярпліва чакалі, калі Аляксандр Пятровіч вызваліцца з палону сваіх думак. Як творчыя людзі, мы добра разумелі, што сапраўдныя творы пішуцца не за сталом у кабінетах, а на месцах тых падзеяў, аб якіх потым пісьменнік расказвае ў сваіх кні­гах. Так з’явілася аповесць «Салёная раса», кніга «Цвіў бэз, іграла скрыпка» і ін­шыя творы, у якіх празаік распавядае аб мужнасці першых вызваліцеляў Жлобін­шчыны, герояў 1941 года.

 Аднаго пакалення

 Часта, калі Аляксандр Пятровіч прыязджаў у Старую Рудню, ён наведваўся ў госці да Людмілы Стальчанка. Гэтыя візіты былі не проста данінай павагі да ча­ла­века, які належыць да пакалення 1920-х гадоў, як і сам пісьменнік. Людміла Аляксанд­раў­на дапамагала земляку збіраць матэрыялы да кнігі «Старая Рудня». Нам яна рас­ка­зала:

Kapuscin_03– Аляксандр Пятровіч падоўгу распытваў мяне аб тым, што засталося ў маёй памяці. Да таго ж я займалася і краязнаўствам, бо не адно дзесяцігоддзе працавала ў Стараруднянскай школе настаўнікам гісторыі.

– А якім Вам запомніўся Аляксандр Пятровіч?

– Гэта быў вельмі інтэлігентны чалавек, сціплы, добры. Старанна занатоў­ваў у сваім сшытку кожнае сказанае мною слова, бо лічыў, што ў гісторыі няма дробязяў. Аднойчы Аляксандр Пятровіч далікатна, як ён гэта ўмеў, зрабіў мне заўвагу, чаму я сама не пішу ўспаміны. «Няма ў мяне пісьменніцкага таленту», – адказала я яму. На гэта ён толькі ўсміхнуўся…

 Мікалай ШУКАНАЎ, г. Жлобін

Фота Мікалая СЕМЯНЦА і з уласнага архіва аўтара

 На здымках: 1: А. Капусцін выступае перад аднавяскоўцамі каля магілы генерала Л. Пятроўскага на мітынгу, прысвечаным памяці камкора; 2: Каля памятнага знака на месцы гібелі генерала Л. Пятроўскага; 3: Ветэран педагагічнай працы Л. Стальчанка; 4: Літаратурная прэмія А. Капусціна ўручаецца М. Шуканаву; 5: Аўтограф пісьменніка ў кнізе, падаранавай М. Шуканаву

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам