Гісторыя Агратурызм Просім аўтараў звярнуць увагу

Просім аўтараў звярнуць увагу

-

- Рэклама -

Рэдкалегія і рэдакцыя «Краязнаўчай газеты» шчыра ўдзячная нашым чытачам і аўтарам за ўвагу да нашага выдання. Але, на жаль, часам бываюць прыкрыя выпадкі, што ўскладняюць падрыхтоўку артыкула ды ілюстрацыяў да друку. На гэта і хочацца звярнуць увагу сяброў.Чытаць далей…

Тэкст. Артыкул або нататка павінны быць набраныя ў тэкставым рэдактары Microsoft Word, захаваныя ў фармаце .rtf, як варыянт – .doc, але не .docx (на жаль, гэты фармат на сёння дае найбольшую колькасць памылак з-за збою). Як варыянт, могуць быць і іншыя тэкставыя рэдактары (да прыкладу, бясплатныя AbiWord або OpenOffice ды падобныя), але абавязковая ўмова — захоўваць у фармаце .rtf. Шрыфт (гарнітура, памер, іншыя параметры, а таксама абзацныя водступы) можа быць абраны самастойна (мы прапануем Arial, 13 пунктаў, паўтара інтэрвала, водступ 1,25 см).

Пазначайце па магчымасці поўнасцю імёны і прозвішчы асобаў, згаданых у тэксце, расшыфроўвайце ініцыялы аўтара артыкула, а таксама абрэвіятуры і скарачэнні. Звяртаем таксама ўвагу, што неабходна дасылаць канчатковую версію артыкула, па магчымасці не дадаваць да яго пазней звесткі, факты, удакладненні, новы варыянт дасланага раней, каб у канчатковай публікацыі не ўкралася тэхнічная памылка з-за падрыхтоўкі і ўнясення сказа, абзаца і да т.п. Як варыянт, газета можа пазней вярнуцца да надрукаванага і змясціць артыкул ці нататку ў працяг тэмы.

Газета друкуе матэрыялы на беларускай мове; рэдакцыя перакладае тэксты ў скрайніх выпадках, загадзя агавораныя пры сустрэчы, па тэлефоне або праз электронную пошту.

Ілюстрацыі. Малюнкі, рысункі, фотаздымкі павінны быць захаваныя ў фармаце .jpg (.jpeg) або .tiff. Пажадана 300 кропак на цалю (dpi), дапускаецца не меней за 1024, мінімум 600 пікселяў па большым баку, ці памерам не менш за 500 кілабайт. Ілюстрацыі не трэба ўстаўляць у тэкставы дакумент, а прымацоўваць асобна або архіваваць некалькі фота (малюнкаў) і прымацоўваць да пісьма архіў. Не забывайцеся пазначаць, на якой ілюстрацыі хто або што адлюстраваныя. Калі ёсць магчымасць, пазначайце аўтарства здымка або малюнка, рысунка (або крыніцу іх паходжання).

Што ж да фота на паперы, то не дасылаце, калі ласка, ксеракопіі ілюстрацыяў.

Просім сяброў звярнуць увагу на гэтыя просьбы і рэкамендацыі пры супрацоўніцтве з рэдакцыяй «Краязнаўчай газеты». Спадзяемся, нашыя стасункі будуць плённыя і зычлівыя.

Будзем разам рабіць нашую з вамі «Краязнаўчую газету»!

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам