Гісторыя Агратурызм Прозвішчы з дзвюх палескіх вёсак

Прозвішчы з дзвюх палескіх вёсак

-

- Рэклама -

Прозвішчы продкаў кругаўцоў

 Прозвішча суправаджае сучаснага чалавека цягам ўсяго жыцця і пасля яго. Сёння немагчыма ўявіць, што некалі людзі не мелі прозвішчаў. Яшчэ ў дапісьмовую эпоху чалавецтва паслугавалася мянушкамі. З іх спачатку выраслі імёны і толькі пасля – прозвішчы. На тэрыторыі Беларусі так сталася яшчэ ў Сярэднявеччы, якое закончылася ў канцы XV ст.

Доўгі час прозвішчы мелі толькі баяры (шляхта). Так, вёскаю Круговічы сённяшняга Ганцавіцкага раёна пры першай згадцы (1445 г.) валодаў род Ільінічаў, частка паселішча тады была падараваная Пішчыку. У той час сяляне называліся па імёнах: «Сава, Еско, Пантелеи, Максимъ, Семенъ, а шостая удова». Прыгонныя ў Вялікім Княстве Літоўскім займелі радавыя антрапонімы толькі ў Новы час – не раней за XVI ст. У дакуменце-актацыі 1653 г. па абедзьвюх круговіцкіх вёсках сяляне, за рэдкім выключэннем, фігуруюць не толькі з імёнамі, але і з прозвішчамі.Чытаць далей…

Адзначым, што на землях Масковіі гэтыя працэсы адставалі на пару стагоддзяў: толькі ў XVI ст. там былі ўведзеныя прозвішчы для вышэйшага саслоўя, а сяляне ў сваёй масе не мелі іх да адмены прыгоннага права.

З цягам часу жыццё ўсё больш дакументуецца. Таму можна прасачыць, якія прозвішчы мелі продкі Вялікіх і Малых Круговічаў у розныя часы. Маем пад рукамі дадзеныя XVIІ, ХІХ і ХХІ ст.

Паводле дакумента 1653 г., у Круговічах і Ляхавічах (так называліся Малыя Круговічы) было адпаведна 37 і 50 гаспадароў і гаспадарак. У 1858 г. іх налічвалася 45 і 23. Прозвішчамі ў 1653 г. можна прызнаць у Круговічах 25 найменняў, у Ляхавічах – 38. Астатнія антрапонімы – гэта імёны, мянушкі, вытворныя ад наймення мужа (для ўдавы) ці бацькі (для сына). У 1858 г. прозвішчаў было адпаведна 30 і 10.

Kruhoviczy_03Так змянілася статыстыка за два стагоддзі. Канечне, кідаецца ў вочы, што агульная колькасць гаспадарак у дзвюх вёсках нават зменшылася: з 87 да 68. Тут паўплывала вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 1653 – 1667 гг. Гэта была ці не самая крывавая падзея ва ўсёй гісторыі Беларусі. Наш народ у выніку страціў больш чым палову з трохмільённага насельніцтва. Ачуняць змаглі толькі напрыканцы ХІХ ст.

Яшчэ з дадзеных відаць, што асабліва пацярпелі Малыя Круговічы. Маскоўскае войска большую жорсткасць праяўляла да католікаў і палякаў (ляхаў). Імі якраз і з’яўляліся ў большасці сваёй малосянцы. Таму, дарэчы, і вёска называлася Ляхавічамі.

Гэтым страшнейшым катаклізмам варта патлумачыць і змены ў якасным складзе прозвішчаў. У дзвюх вёсках у 1858 г. засталося толькі па адным прозвішчы двухсотгадовай даўніны. Гэта Лелес у Вялікіх Круговічах і Муха ў Малых.

Kruhoviczy_02У далейшым за паўтара стагоддзі змены былі не такія дынамічныя. Прынамсі, сёння ў вёсках жывуць прадстаўнікі з 18 прозвішчамі ХІХ ст. у Вялікіх Круговічах і з 9 – у Малых. У працэнтных суадносінах гэта адпаведна 60 і 90 %.

Ніжэй у табліцах падаём сістэматызаваныя дадзеныя па зафіксаваных рэвізскімі сказкамі (своеасаблівым перапісам насельніцтва ў Расійскай імперыі) у 1858 г. прозвішчах і суаднясенні іх з наяўнымі ў 1653 г. і на пачатку ХХІ ст . Кожны з кругаўцоў і малосянцаў можа праверыць наяўнасць каранёў (па мужчынскай лініі) у сярэдзіне ХІХ ст.

 Прозвішчы ў Вялікіх Круговічах

Прозвішча (згодна з тагачасным напісаннем на рускай мове ў дакументах) Прозвішча (адаптаванае да сучаснага правапісу беларускай мовы) Колькі разоў сустракаецца ў спісе 1858 г. Ці было ў 1653 г. Ці засталося ў вёсцы ХХІ ст. (+/–), пры змене ўказваецца
Блинковскій Блінкоўскі 3   +
Бобовинскій Бабавінскі 1  
Василевскій Васілеўскі 1  
Викторовичъ Віктаровіч 1   +
Гайцюкевичъ Гайцюкевіч 1   +
Галушка Галушка 1   +
Гардзей Гардзей 2   +
Гурманъ Гурман 1   +
Дашкевичъ Дашкевіч 1  
Дзѣрбуновичъ Дзербуновіч 2  
Дивизко Дзівізка 1  
Жданюкъ Жданюк 1   +
Заѣцъ Заяц 4   +
Занько Занька 3   +
Зенкѣвичъ Зянкевіч 1  
Крупинскій Крупінскі 1  
Лелесъ Лелес 5 + +
Муха Муха 2   +
Оскирко Аскірка 1   + Аскерка
Островскій Астроўскі 1  
Павловскій Паўлоўскі 1  
Печуренко Пячурэнка 1   +
Покумейко Пакумейка 1   +
Радзюкъ Радзюк 2   +
Рапейко Рапейка 1   +
Студентъ Студзент 1   +
Сурма Сурма 1  
Трохимчикъ Трахімчык 1   + Трафімчык
Шипердъ Шыперд 1  
Янковскій Янкоўскі 1  

 Прозвішчы ў Малых Круговічах

Прозвішча (згодна з тагачасным напісаннем на рускай мове ў дакументах) Прозвішча (адаптаванае да сучаснага правапісу беларускай мовы) Колькі разоў сустракаецца ў спісе 1858 г. Ці было ў 1653 г. Ці засталося ў вёсцы ХХІ ст. (+/–), пры змене ўказваецца
Гардзей Гардзей 2   +
Гурманъ Гурман 1   +
Заецъ (трэба: Заѣцъ) Заяц 1   +
Лойко Лойка 4   +
Муха Муха 10 + +
Подгайскій Падгайскі 1   +
Рожицкій Ражыцкі 1   +
Худницкій Худніцкі 1   +
Цѣхна Цехна 1    
Чаботоронокъ Чабатаронак 1   + Чабатарэнка

Анатоль ТРАФІМЧЫК

У публікацыі скарыстаныя фота продкаў аўтара па кудзелі з Круговічаў (міжваенны час)

Папярэднi артыкулЧытанні
Наступны артыкулМой род – мая радзіма
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам