ГісторыяАгратурызмПружаншчына мастацкая

Пружаншчына мастацкая

-

- Рэклама -spot_img

Па слядах натхнення Станіслава Жукоўскага

У сонечныя цёплыя дні, калі лёгка марыцца і добра працуецца, на пружанскую зямлю з розных куткоў Беларусі і Расіі з’ехаліся мастакі, каб занатаваць на палотнах родныя мясціны Станіслава Жукоўскага (1875 – 1944), сустрэцца з простымі і шчырымі людзьмі, пачуць з іх вуснаў мілагучную беларускую мову.

Чытаць далей…

Урачыстае адкрыццё міжнароднага пленэру, які штогод ладзіць «Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. ХХІ стагоддзе (Санкт-Пецярбург)», адбылося ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры. Пад час яго супрацоўніца Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма Наталля Супруновіч распавяла пра жыццё і творчасць славутага мастака, дзяцінства якога прайшло ў маёнтку Старая Воля Пружанскага павета.

Мастаком С. Жукоўскі  стаў насуперак волі бацькі, які лічыў гэты занятак непрыбытковым, жабрацкім. У пацвярджэнне сваіх словаў часта вешаў маленькаму сыну на плечы торбу, у рукі даваў кій і адпраўляў пасвіць свіней, каб хлопец зразумеў, якая доля чакае «маляра».

Але бацькавы прадказанні не збыліся. Станіслаў стаў таленавітым майстрам пейзажнага, інтэр’ернага жывапісу. Яго творчасць, ухваленая крытыкамі і прынятая гледачамі першай паловы ХХ стагоддзя, непадуладная часу і таму зразумелая сёння. Захапляе і ўражвае яго «Вясновая вада», «Плаціна», вее таямнічасцю ад «Ночы пад месяцам», уздымае настрой «Радасны май». Многія карціны, а іх у спадчыне творцы больш за 670, захоўваюцца ў Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным музеі ў Варшаве. Але ў краіне Саветаў яго імя было амаль забытае. Пяюн старога ладу жыцця, мастак шляхецкіх сядзібаў («Паэзія старога дваранскага дома», «Палац графа Шарамецева»), С. Жукоўскі не змог падладзіцца пад новую рэчаіснасць і ў 1922 годзе пакінуў Савецкую Расію, тым самым на доўгія гады выкрасліўшы сябе з гісторыі мастацтвазнаўства.

Аднак апошнім часам імя мастака ўсё часцей з’яўляецца ў сродках масавай інфармацыі. Папулярнасць набывае пленэр у сядзібе «Жураўлінае», арганізатарамі якога з’яўляюцца Святлана Машкала (Пружаны) і Валерый Выбаржанінаў (Санкт-Пецярбург). Сёлета прыняць у ім удзел вырашылі мастакі з Уладзівастока, Хабараўска, Ульянаўска, Пяцігорска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Брэста. Далучыліся таксама музыкі і паэты: пад час адкрыцця выступілі народны гурт «Бабіна лета», хор ветэранаў «Чырвоны гваздзік», рэжысёр палаца культуры Аляксандр Казей. Завяршылася сустрэча пранікнёнай песняй «Родная хаціна» аўтарства М.К. Агінскага ў выкананні С. Машкала. Гэтая кампазіцыя вельмі дакладна перадае настрой карцінаў С. Жукоўскага «Май», «Бяссонная ноч. Світае», «Раз’езд на світанні», прысвечаных успамінам аб гадах дзяцінства ў Старой Волі, дзе цяпер, напэўна, лунае яго дух.

Вольга Макарчук

Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага: 1. Шукаем на...

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы мінулага года...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым чытачам, што...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі, што ВКЛ...
- Рэклама -spot_imgspot_img

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага раёна 1...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання для пажылых...

Варта прачытаць

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара?...

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці...
- Рэклама -spot_imgspot_img

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам