Гісторыя Агратурызм Прысвечана Эдуарду Корзуну

Прысвечана Эдуарду Корзуну

-

- Рэклама -

Даследчык Гальшанскага краю

 Пад такой назвай у чытальнай зале Ашмянскай раённай бібліятэкі прайшло мерапрыемства, прысвечанае настаўніку, краязнаўцу, земляку, чалавеку з вялікай літары – Эдуарду Корзуну, якому 28 лютага споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння.

Студэнты Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа былі гасцямі бібліятэкі. Вядучыя мерапрыемства, Вольга Швец і Святлана Галінская, пазнаёмілі з творчым і жыццёвым шляхам Эдуарда Сямёнавіча. Прысутныя з цікавасцю слухалі пра пачатак стварэння музея ў Гальшанскай СШ, пра археалагічныя раскопкі непадалёк старадаўняга замка і гары Гарадзішча, пра турыстычныя паходы і падарожжы па родным краі і па ўсёй краіне, пра знаходкі краязнаўцы і яго захапленні ў вольны час.Чытаць далей…

Пасля сябе нястомны і руплівы, сціплы і інтэлігентны, няўрымслівы даследчык пакінуў кнігу «Гальшаны», матэрыялы для якой збіраў усё жыццё. А яшчэ стварыў музей вескі ў Гальшанскай сярэдняй школе, які цяпер носіць яго імя. Частку экспазіцыі і экскурсію па музеі можна было ўбачыць у відэароліку.

Korzun_01У час мерапрыемства студэнты маглі праз прэзентацыю «Пакінуў добры след» і кніжную выстаўку «Настаўнік. Краязнаўца. Даследчык» яшчэ больш даведацца пра Эдуарда Сямёнавіча і гальшанскую зямлю, якую ўсім сэрцам і душой любіў неардынарны чалавек. Напрыканцы сустрэчы прагучалі словы з верша мясцовага паэта Пятра Шаколы, прысвечаныя Э. Корзуну:

 Гісторык, краязнаўца, чалавек яскравы,

Ён кніжку напісаў, стварыў музей.

Заўжды душой і сэрцам да людзей,

Для іх усё яго жыццё і справы.

 Святлана ГАЛІНСКАЯ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ашмянскай раённай бібліятэкі

Папярэднi артыкулУ краі міфаў
Наступны артыкулНовая кніга віцебскага даследчыка
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам