Гісторыя Агратурызм Прысвячэнне выдатнаму навукоўцу

Прысвячэнне выдатнаму навукоўцу

-

- Рэклама -

У вёсцы Вётхава на Смаргоншчыне 4 лютага 1934 г. нарадзіўся Арсень Ліс – будучы фалькларыст, літаратуразнаўца, літаратар, доктар філалагічных навук. Імя Арсеня Сяргеевіча занесенае ў беларускую Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь». Ён – адзін з укладальнікаў шматтомнага акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць». У 1993 г. стварыў сцэнарый дакументальнага фільма пра пра Мітрафана Доўнар-Запольскага «Адвечныя званы», у 1985 г. – «Прысады жыцця» (пра Максіма Гарэцкага). Аўтар працаў пра фалькларыста Антона Грыневіча «Песня прасілася ў свет» (1989), «Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Горыда» (1981), «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Я. Драздовіча» (1984), кнігаў «Цяжкая дарога свабоды» (1994), «Gloria victis» (2008). Балткрывіяй называюць Беларусь суседзі-латышы.

Чытаць далей…

Сяргей ПАНІЗЬНІК

Пры ўскалыхах адвечных званоў — рупліўцы твае, Беларусь

Прысвячаецца валачобніку Арсеню Лісу

Lis A_01 Зноў песня прасілася ў свет…

Маланкі пякучае след

свабодзе дарогу прабіла.

       Балткрывія Вас палюбіла:

       мацнела ад Вашых бясед

       у знойдзеных постацях сіла.

Вы, вечны вандроўнік, у руху!

Прысады жыцця – у фальклоры.

Хай Вётхава дасць Вам напругу,

       а Gloria victis у творы –

       высакароднага духу.

       Быць Вам, званару, – у нязморы!

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам