Гісторыя Агратурызм Прысвячэнне зборніку і эпосе

Прысвячэнне зборніку і эпосе

-

- Рэклама -

Грай, «Жалейка», грай!

 22 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ад­значылі 110-год­дзе выхаду ў свет першага зборніка Янік Купалы «Жалейка» і 100-год­дзе на­пісання паэтам цыкла патрыятычных вершаў. Да гэтай даты пры­мер­кавалі ад­крыццё вы­ставачнага праекта «Абу­джаная жалейка», куратарамі якога з’яўляюцца Марыя Барт­кова і Павел Каралёў.

Асноваю канцэпцыі праекта сталі гістарычныя па­дзеі, што абу­мовілі стварэнне Купалам патрыя­тычных вершаў. Кампазіцыйны цэнтр экс­пазіцыі – копія карты Беларус­кай Народнай Рэс­пуб­лікі. Яе арыгінал быў створаны да між­народнай канферэнцыі ў Лазане ў 1916 го­дзе. Шмат­планавую экс­пазіцыю склалі ўнікальныя дакументы з фондаў Нацыя­нальнага архіва Рэс­пуб­лікі Беларусь і Дзяр­жаў­нага літаратурнага музея Янкі Купалы, што раз­мешчаныя вакол карты.Чытаць далей…

Разам з арыгіналамі асоб­нікаў «Жалейкі», вы­пушчанай у Санкт-Пецяр­бургу беларускай выда­вецкай су­полкай «За­гляне сонца і ў наша аконца», у экс­пазіцыі ўпершыню былі прад­стаўленыя арыгіналы 11-і аўто­графаў грама­дзянска-патрыя­тычных вершаў Янкі Купалы 1918 года і спіс складу Часовага беларускага нацыя­нальнага камітэта. Вы­клікаюць цікавасць экс­панаты, пры­свечаныя стварэнню сама­стойнай дзяр­жавы – Беларус­кай Народнай Рэс­пуб­лікі, аб­вешчанай 25 сакавіка 1918 г. Дзякуючы інтэрактыўнай экскурсіі, якую правёў П. Каралёў, пры­сутныя змаглі акунуцца ў атма­сферу па­дзеяў часу стварэння БНР.

Zhalejka_03 Zhalejka_01Zhalejka_02На прэзентацыі праекта выступілі загадчык аддзела навуковага вы­карыс­тання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэс­пуб­лікі Беларусь Маргарыта Старасценка і вядучы на­вуковы су­працоўнік Інстытута гісторыі Нацыя­нальнай акадэміі навук Беларусі Валянцін Мазец.

Пад час мерапрыемства ад­былася чарговая акцыя «Чытаем Купалу разам», што ла­дзіцца што­год з 2012-га. Упершыню да акцыі да­лучыліся курсанты Акадэміі Міністэрства ўнут­раных справаў Рэс­пуб­лікі Беларусь Леа­нід Енч, Ула­дзі­слаў Кутырла, Дзмітрый Кураж і Ягор Аксёнчыкаў разам са сваім педагогам – прафесарам кафедры беларускай і замежных моваў Ва­лянцінай Мароз.

Дарэчы, усе ахвочыя яшчэ па­спеюць на­ведаць вы­стаўку – яна працуе да 16 красавіка.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам