Гісторыя Агратурызм Прывабіць да роднай гісторыі па-новаму

Прывабіць да роднай гісторыі па-новаму

-

- Рэклама -

Што, дзе і калі адбывалася ў Лобжы?

 Аграгарадок Лобжа Клімавіцкага раёна, як і любы іншы населены пункт нашай краіны, мае сваю гісторыю і свае адметнасці. А дзе можна больш поўна і падрабязна захаваць звесткі пра родны куточак, як не ў школьным музеі?

Музей Лабжанскай сярэдняй школы гасцінна адчыніў дзверы для наведнікаў 28 лютага 2009 г. За гэты час мясцовыя краязнаўцы дасягнулі пэўных поспехаў: сталі ўдзельнікамі і пераможцамі мерапрыемстваў і конкурсаў рознага ўзроўню. Аб гэтым мы раней расказвалалі чытачам «Краязнаўчай газеты». Цяпер праца па папаўненні школьнага музея экспанатамі і звесткамі пра гісторыю роднага краю працягваецца.Чытаць далей…

На базе музея працуе аб’яднанне па інтарэсах «Юныя этнографы» ад Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праходзяць урокі гісторыі, сабраны матэрыял выкарыстоўваецца на ўроках беларускай мовы і літаратуры, мастацтва, геаграфіі. Працуе музей і па суботах. Як кіраўнік музея я распрацавала цыкл інтэлектуальных гульняў «Што? Дзе? Калі?», які плануецца правесці ў тры этапы: у студзені – «Мой родны кут Лабжаншчына», у сакавіку – «Клімавіцкі калейдаскоп», у красавіку – «Этнаграфічная спадчына». Дадасца і яшчэ адзін тур гульні, які падрыхтаваў і плануе правесці настаўнік геаграфіі Уладзімір Новікаў.

Lobzha_02Lobzha_01Для ўдзелу ў гульнях сфармаваныя дзве каманды – «Спадчына» і «Рытм». Дэвіз першай – словы Уладзіміра Караткевіча «Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго», дэвіз другой – «У любым часе, у любым веку заставацца чалавекам». Капітан каманды «Спадчына» Ігар Новікаў з’яўляецца актывістам школы, старшынёй Савета школьнага музея. У сваёй камандзе Ігар сабраў неабыякавых да гісторыі Бацькаўшчыны сяброў: гэта Ірына Кружаленка, Улад Пуцята, Яна Шлапакова, Каця Келбусава, Вадзім Кружаленка, Арцём Манетаў. Каманду «Рытм» прадстаўлялі капітан Ангеліна Батэнка, Ульяна Талалаева, Юра Судзілоўскі, Улада Падабед, Дзіма Гершанкоў, Арцём Панепаляк – таксама захопленыя краязнаўствам вучні.

А цікавіцца сапраўды ёсць чым. У далёкай старажытнасці на беразе ракі Сож знаходзіліся стаянкі перыяду неаліту. Пакінула адбітак на нашых мясцінах, да прыкладу, Паўночная вайна 1700 – 1721 гг. Пятроўскі луг, Мясцішча, Каралеўшчына, Каралеўская крыніца – назвы, якія засталіся як памяць аб тых падзеях. У гэтых мясцінах, магчыма, начаваў Пётр І, пасвіліся на лугах коні імператарскага войска, яго ваяры ладзілі пераправу для цяжкіх гарматаў праз раку Лабжанку. Хадзіў па гэтай зямлі і кароль шведскі Карл ХІІ, спыняўся для адпачынку, піў чыстую крынічную ваду. Таксама Лобжа – радзіма кіраўніка сялянскага паўстання 1740 – 1744 гг. Васіля Вашчылы.

Праславілі наш край і яго абаронцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны – В. Падліпскі, І. Курносаў, С. Петрачэнка, І. Лаўрыненка, М. Валодзін, герой Савецкага Саюза Д. Жмуроўскі і многія іншыя.

Lobzha_03Гэты матэрыял і іншыя звесткі змяшчаліся ў пытаннях першага тура гульні «Што? Дзе? Калі?». Пераможцам стала каманда «Спадчына». Недарэмнай была праца ў школьным музеі капітана каманды І. Новікава і яго сяброў – вось і спатрэбіліся набытыя веды. Наперадзе іншыя этапы гульні. Поспехаў вам, маладыя краязнаўцы! Няхай набытыя вамі веды будуць узнагародай за вывучэнне і захаванне нашай спадчыны.

 Ірына Навагродская, настаўнік гісторыі Лабжанскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Клімавіцкага раёна, кіраўнік школьнага музея «Гісторыя Лабжанскага краю»

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам