Гісторыя Агратурызм Пясняр з куточка запаветнага

Пясняр з куточка запаветнага

-

- Рэклама -

 З нагоды 85-годдзя паэта Віктара Шымука

У прыгожым маляўнічым кутку Дзят­лаўшчыны 2 красавіка 1933 года ў вёс­цы Змяёўцы ў сялянскай сям’і нара­дзіўся Вікенцій Шымук. Пасля ўз’яднання Усходняй і За­ходняй Беларусі ўвосень 1939 года ягонага бацьку, Мікалая Шымука, выбралі пер­шым старшынёй калгаса імя Молатава. Хлопчык пайшоў у шко­лу, што адкрылася ў Янаўшчыне ў былым панскім маёнтку. Але вучыцца давялося нядоўга, пачалася вайна. Пасля вызвалення раёна ад нямецкіх акупантаў В. Шымук вучыўся ў Дзятлаве.

Цікавасць да літаратуры пры­йшла ў дзіцячыя гады. У 1945 годзе ў газеце «Піянер Беларусі» з’явіўся пер­шы яго верш. Праз некаторы час Шымуку прапанавалі месца адказнага сак­ра­тара Дзятлаўскай раённай газеты «За новую вёску». Праца ў рэдакцыі ста­ла першай прыступкай у творчасці маладога журналіста. Тут ён па-сапраўднаму захапіўся паэзіяй.Чытаць далей…

Закончыўшы завочна аддзя­лен­не журналістыкі філфака БДУ, В. Шы­мук пра­цаваў загадчыкам аддзе­ла рэдакцыі газеты «Калгасная праўда», літ­су­пра­цоў­нікам газеты «Звязда», адказным сакратаром «ЛіМа», намес­ні­кам га­лоў­нага рэдактара літара­тур­на-драматычнага вяшчання Дзярж­тэле­радыё Беларусі.

У адным з вершаў паэта ёсць рад­кі «Праца, шчырасць, дабрыня – мой дэвіз навекі». І гэта так. Дастаткова назваць яго зборнікі «Мы вясне дапа­ма­галі», «Свіця­зянскія хвалі», «Світан­не», «Святло красавіцкіх бяроз», «Спелы жнівень», «Ад хаты да хаты», «Дыхан­нем ліпеньскім сагрэты», у якіх ён шмат вершаў прысвяціў родна­му кутку. Лірызм вершаў прыцягнуў увагу вядомых кампа­зі­тараў, якія напісалі музыку на яго вер­шы: Ф. Іваноў, І. Кузняцоў, М. Пят­рэнка, П. Шыдлоўскі, П. Русаў ды інш.

Szymuk V_01Хоць творца і адышоў у лепшы свет, але сёлета 2 красавіка з нагоды 85-годдзя з дня яго нараджэння ў На­ва­ель­нянскай гарпасялковай біб­лія­тэцы – цэнтры зносінаў і інфармацыі ла­дзі­лася вечарына памяці «Мой край – Прынямонне».

Мы прапануем пазнаёміцца з вер­шам В. Шымука, што прысве­чаны родным мясцінам – Дзятлаў­шчы­не.

 Лаура КУНЮЦІЦЕ, загадчык Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра зносінаў і інфармацыі Дзятлаўскага раёна

На фота: Віктар (Вікенцій) Шымук, вучань 8-га класа Дзятлаўскай школы

 

                       Віктар ШЫМУК

                  Тры рачулкі

 

Выйду сонечным ранкам

За ваколіцу я.

Як жывеш ты, Ятранка,

Рачулка мая?

 

Ты шуміш напрадвесні

Між густых лазнякоў.

Гэту простую песню

Чую сёння я зноў.

 

Ты цячэш без аглядкі,

Шлях скірованы твой

Да сястры, да Маўчадкі,

Да рачулкі другой.

 

А далей між паніклых

Кучаравых ракіт,

Ўецца рэчка Паніква,

Ў хвалях – неба блакіт.

 

Вы – як цуд, як абнова,

Тры рачулкі-сястры.

…Сустракае вас Нёман

У зялёным бары.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам