Гісторыя Агратурызм Радзіма малая і вялікая

Радзіма малая і вялікая

-

- Рэклама -

Мы разам ляцім да зор

 Сёлета ў верасні ў Мінску праходзіў XXXI Міжнародны кангрэс Асацы­яцыі ўдзель­нікаў касмічных палётаў (Association of Space Explorers, ASE).

Прад­стаўнікі між­народнай касмічнай супольнасці амаль з 20-і краінаў су­стрэліся на нашай гасціннай зямлі, каб пабачыць сваіх калегаў па экіпажах, рас­павесці пра вынікі экс­педыцыяў на Між­народную касмічную станцыю (МКС), аб­мяняцца досведам у галіне пілатаваных касмічных палётаў. Сярод іх Святлана Савіцкая – першая жанчына, якая выйшла ў ад­крыты космас, Ян Лівэй – першы кітайскі тайканаўт (кіт. «касмічны чалавек»), амерыканскі астра­наўт Марыё Ранка, Скот Келлі – першы амерыканец, які знахо­дзіўся на арбіце цягам года, Сяргей Крыка­лёў (Расія), які сумарна працаваў на МКС два гады, Анатоль Арцебар­скі – 71-ы савецкі касманаўт і апошні Герой СССР, астранаўтка Боні Дамбар (ЗША) – стар­шы­ня Асацыяцыі ўдзель­нікаў касмічных палётаў ды іншыя.

Сёння членамі ASE з’яўляюцца 38 краінаў, грама­дзяне якіх ляталі ў космас. Сімвалічна, што Беларусь стала краінай пра­вя­дзення чарговага Між­на­роднага кангрэса ASE. Прэтэндавалі на гэтае права таксама Італія, Літва і Украіна.Чытаць далей…

У першы дзень кангрэса ў Мінску на вуліцы Касманаўтаў быў адкрыты пом­нік першым беларускім касманаўтам. Шасціметровая стэла з чырвонага граніту ўзнесла над зямлёй скульптурныя партрэты Пятра Клімука, Ула­дзіміра Кавалёнка і Алега Навіцкага ў касмічных скафандрах. Аўтар ідэі і помніка – бела­рус­кі скульп­тар, народны мастак Беларусі Іван Міско, у творчасці якога касмічная тэма – адна з галоўных. Непадалёк стэлы касманаўты паса­дзілі тры бярозы, што сімвалізуюць месцы іх нара­джэння: в. Камароўка Брэсцкага раёна, в. Белае Круп­скага раёна і г. Чэрвень, шляхі ад якіх узнялі нашых землякоў да касмічных вышыняў.

З удзелам А. Навіцкага прайшоў адкрыты ўрок «Беларусь і космас» у мінскай ратушы, дзе сабраліся пераможцы гарадскіх і рэс­пуб­ліканскіх алімпіядаў па астраноміі і фізіцы. Быў арганізаваны сеанс відэа­сувязі з расійскімі касманаўтамі Алегам Арцем’­евым і Сяргеем Пракоп’­евым, якія цяпер знахо­дзяцца на борце МКС.

Дарэчы, касманаўты – рознабакова таленавітыя асобы. Напрыклад, Аляксей Лявонаў займаецца жыва­пісам, адну са сваіх працаў ён падараваў Прэзідэнту Рэс­пуб­лікі Беларусь на ад­крыцці кангрэса. Пётр Клімук – прафесіянал у разьбе па дрэве, ён уручаў як сувеніры ўласнаручна зробленыя значкі на касмічную тэма­тыку. Амерыканец Лоран Эктан першы ў свеце ўзяў у касмічны палёт губны гар­монік і граў на ім. У дзень за­крыцця кангрэса ва ўрачыстым канцэрце браў удзел расійскій касманаўт Сяргей Трашчоў, які ў су­права­джэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэс­пуб­лікі Беларусь выканаў песню «Мора».

Галоўныя мерапрыемствы кангрэса праходзілі ў будынку «БелЭкспа». У зале на фоне зорнага неба была разгорнутая выстаўка скульптурных партрэтаў касма­наўтаў свету і вынаходцы шматступеньчатай ракеты Казіміра Семяновіча з калек­цыі твораў скульптара І. Міско.

Дарэчы, касмічная тэма ў музейных экспазіцыях толькі пачынае распрацоўвацца і чакае сваіх даследчыкаў. Ёсць думка, што наспеў час стварыць музей беларускай касманаўтыкі, тым больш што экспанатаў і звестак шмат. Беларускія карані маюць Валянціна Церашкова, Георгій Грэчка, Антон Шкаплераў, Алег Арцем’еў ды іншыя. Месяцаходамі на Месяцы кіравалі беларусы… З 1965 года ў космасе выкарыстоў­ваюцца прыборы беларускай распрацоўкі і вытворчасці. Беларусы ўпісалі свае імёны ў гісторыю пабудовы Байканура. Літвін Казімір Семяновіч яшчэ ў XVII ст. апісаў прынцып дзеяння шмат­ступеньчатай ракеты…

А ўдзельнікі кангрэса павезлі дадому з уражаннямі ад Беларусі і часцінку яе культурных традыцыяў – падараваныя кожнаму касманаўту трады­цый­ныя вышыванкі. Радуе таксама, што беларускі падарунак – сцяг ASE – выраб беларус­кіх майстрых, будзе беларускім пасланцам эстафеты міру па краінах свету.

Напрыканцы прывяду выснову, выказаную і адна­галосна прынятую ўдзель­нікамі кангрэса: Зямля – вялікая ра­дзіма і агульны касмічны карабель чалавецтва, і добра, каб усе народы пра гэта памяталі. Зрэшты, пра тое ж і прарочыя словы Максіма Багдановіча:

Хто мы такія?

Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі

Сваркі i звадкі, боль i горыч,

Калі ўсе мы разам ляцім

Да зор?

 Наталі КУПРЭВІЧ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам