Гісторыя Агратурызм Раман у вершах пра Новую Мыш

Раман у вершах пра Новую Мыш

-

- Рэклама -

Ён – у таленце, а талент – у ім

«Мы з-пад Новай Мышы» (лірычны раман у вершах) – 24-я па ліку кніга паэзіі выдатнага творцы, удумлівага назіральніка, глыбокага мысляра, бліскучага стыліста, яскравага прадстаўніка мастацкага (амаль народнага) слова баранавіцкага паэта Алеся Корнева. Па прафесіі аўтар урач са шматгадовым працоўным стажам. Сёння – на заслужаным адпачынку. Як і ўсе яго папярэднія паэтычныя зборнікі, гэты твор таксама сведчыць, што аўтар сапраўдны, арганічны паэт і што рухі яго творчай таленавітай душы арганічна-таленавіта ўвасабляюцца ў мастацкім слове.Чытаць далей…

«Мы з-пад Новай Мышы» – вялікая, аб’ёмная мазаіка, складнікі якой і гістарычныя, і філасафічныя, і духоўныя, і маральныя, і эстэтычныя разважанні-перажыванні і экскурсы галоўнага героя (самога аўтара) і яго спадарожніка Язэпа. На фоне гэтых экскурсаў паказаныя ўчынкі нашых герояў, па-чалавечы добрыя, немудрагелістыя, падсвечаныя часам лёгкім, мяккім гумарам, а часам і незласлівай (раблезіянскай) сатырай. У гэтым ключы аўтар прадстаўляе нам цэлую галерэю асобаў, населеных пунктаў, розных установаў і інш. Таму раман больш чым лірычны.

Kornieu_01Падарожжа нашых герояў у часе праходзіць праз усе поры года беларускай прыроды. І тут аўтар засведчыў сябе як чулы пейзажыст. А Новая Мыш на Баранавіччыне – гэта ўвасабленне ўсёй Беларусі. І таму паэт мае поўнае права з любоўю да Бацькаўшчыны сказаць:

Можа, калі хто прыедзе з Нью-Ёрка,

Карак пачухаўшы, вымавіць горка:

– Ведаю Нью-Арлеан, Нью-Парыж,

Сорам, не ведаў, што ёсць і Нью-Мыш!

Не парушаючы законаў прыстойнасці, высокай маралі, дазволенасці, калі часам пра штосьці не прынята гаварыць, А. Корнеў гэта робіць далікатна-цнатліва, з усмешлівым гумарам.

Кніга багата і з густам, заўсёды да месца, праілюстраваная цудоўнымі па змесце і якасці фота. Многім раздзелам у кнізе ўдала папярэднічаюць яскравыя эпіграфы, як кажуць, з розных часоў і народаў (Сенека Малодшы, І. Гердэр, І. Гётэ, Г. Менкен, Дзіс Ньюман, М. Твен, амерыканскае выслоўе і інш.). Вітражом мудрых выслоўяў завяршаецца пралог рамана, гэта, безумоўна, сведчыць аб багатым інэлектуальным багажы паэта. Многа ў кнізе аўтаскіх радкоў і строфаў, якія самі міжвольна запамінаюцца:

«Жыццё дано нам для таго,

Каб зараблялі на яго».

«Свабоду слова, як не паглядзі ты

Найперш прызналі словы-паразіты».

«Прырода, мудрая заўсёды,

Імкнецца кожнаму дарыць,

Апроч жадання асалоды,

Жаданне думаць і тварыць».

Нельга не адзначыць, што схільнасцю А. Корнева ствараць афарызмы адзначаныя ўсе яго кнігі. І гэты твор не выключэнне.

Каштоўным выданне робіць і дадатак у ім, дзе змешчаныя песні на вершы А. Корнева. Тут жа надрукаваныя і ноты (музыка Івана Асоса). У якім раздзеле рамана знаходзіцца поўны паэтычны тэкст, падаецца зверху нотнага запісу.

Падсумоўваць сказанае пра раман А. Корнева можна вердыктам: «Ён – у таленце, талент – у ім».

І яшчэ. Кніга адкрываецца дзвюма невялікімі, але змястоўнымі, аўтарытэтнымі прадмовамі Святланы Беразнюк і Раісы Раманчук, што павялічваюць каэфіцыент карыснага дзеяння твора.

А выдадзеная кніга ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на ўласныя сродкі аўтара накладам усяго 100 асобнікаў.

Пажадаем аўтару і ўсім, хто спрычыніўся да выхаду ў свет выдатнай «Мы з-пад Новай Мышы», дабра на ўсіх пуцявінах жыцця. Асабліва ў справе ўзбагачэння беларускага мастацкага слова.

Яўген ГУЧОК

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам