Рарытэты

-

- Рэклама -

Біблейскія рэдкасці ў Беларусі

 20 і 21 верасня ў Нацыя­нальнай бібліятэцы Беларусі дзякуючы праекту «Inspired exhibit» ад­былося ад­крыццё між­народнай выстаўкі «Беларусь і Біблія». Яна працуе ў Музеі кнігі, дзе прад­стаўленая экс­пазіцыя ўнікальных старажытнасцяў су­светнай значнасці, пра­водзяцца спа­знавальныя і займальныя экс­курсіі, тэматычныя музейныя заняткі, ад­быўся шэраг вы­ступленняў і лекцыяў вядомых эк­спертаў.

Мерапрыемства прысвечанае Бібліі, якая да сёння за­стаецца галоўнай крыніцай духоўных і інтэлектуальных традыцыяў. Экс­панаты дэманструюць гісторыю стварэння, перадачы і заха­вання Кнігі кніг, яе значны ўплыў на раз­віццё грамадства. Тут упершыню прад­стаўленыя арыгіналы і якасныя музейныя ўз­наўленні, скруткі Мёртвага мора, біблейскія рука­пісныя тэксты на папірусе і пергаменце, каштоўныя сярэдня­вечныя ману­скрыпты, друкаваныя шмат­моўныя тэксты Святога Пісання, унікальныя ілюстраваныя асоб­нікі Бібліі, а так­сама выданні Святога Пісання на мовах свету. Экс­панаты збіраліся ў межах праекта «Inspired exhibit» з адзі­наццаці дзяржаўных і прыватных калекцыяў ЗША, Вяліка­брытаніі, Ізраіля і Беларусі, што, дарэчы, яскрава дэманструе важнае месца айчыннага кніга­друкавання ў су­светным працэсе стварэння, экс­панавання і пера­дачы Бібліі. Тры разы на год у межах праекта ла­дзяцца су­месныя вы­стаўкі ў нацыя­нальных бібліятэках, най­буйнейшых музеях і галерэях розных краінаў. Наведнікам вы­стаўкі бу­дзе цікава спа­знаць гісторыю Бібліі ў Беларусі праз рука­пісныя Торы, Евангеллі, Апосталы XVI – XXI стагод­дзяў, каштоўныя выданні беларускага перша­друкара Францыска Скарыны, шэдэўры выдавецкага мастацтва знакамітых друкароў, пера­клады біблейскіх тэкстаў на беларускую і іншыя еўрапейскія мовы, а так­сама пры­клады мастацкага афармлення Святога Пісання лепшымі майстрамі XVI – XXI стагод­дзяў – усяго каля двух­сот экс­панатаў.Чытаць далей…

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі на ўрачыстым ад­крыцці экс­пазіцыі рас­павёў: «На гэтай вы­стаўцы нам хацелася прад­ставіць Біблію як кнігу агульна­чалавечых каштоўнасцяў, важных для народаў усяго свету. Не­залежна ад пры­належнасці да канфесіяў, ад таго, на якой мове гаворым, мы ўсе аб’­яд­наныя каштоўнасцямі, якія шануюцца праз стагод­дзі». Са­праўды, вы­стаўка – першая ўнікальная магчымасць для беларусаў убачыць старажытныя біблейскія тэксты.

У межах мерапрыемства 23 верасня прайшла лекцыя «Біблія і навука» нобелеў­скага лаўрэата Кенэта Брокмана. Пад час яе можна было зразумець, што паміж на­ву­кай і верай няма ні­якіх су­пярэчнасцяў – на­ад­варот, яны да­паўняюць адна адну. К. Брок­ман праз уласны дос­вед рас­павёў пра раз­віццё сучасных тэхналогіяў, пра тое, куды рухаецца наш свет і чаму ў атамны век чалавеку не­аб­ходна аба­пірацца на каштоўнасці.

У першыя выхадныя пасля ад­крыцця выстаўкі можна было наведаць экскурсію, якую пра­во­дзіў архео­лаг Скот Кэрал, адзін з галоўных прад­стаўнікоў Групы да­следавання рука­пісаў, і шмат да­ведацца пра старажытныя экс­панаты. Дарэчы, да 21 кастрычніка, цягам працы вы­стаўкі, каманда С. Кэрала будзе праводзіць экскурсіі для на­вед­нікаў.

У выставачнай зале можна скарыстацца аўдыя­гідам на беларускай мове. Усталяваўшы яго на мабільны тэлефон, кожны зможа бяс­платна па­слухаць экс­курсію і па­гля­дзець фота экс­панатаў нават пазней, пасля за­крыцця выстаўкі.

Валанцёры не забыліся пра малых на­вед­нікаў бібліятэкі і падрыхтавалі для іх за­баўляльныя мера­прыемствы. Дзеці сама­стойна змогуць па­працаваць з друкар­скім стан­ком – копіяй станка Гутэн­берга, а таксама па­спрабуюць сябе ў ролі перапісчыкаў кніг.

Дарэчы, далей вы­стаўка па­едзе ў Санкт-Пецяр­бург, Маскву ды іншыя гарады Расіі, пасля – у Новую Гвінею. Але, па словах С. Кэрала, мінская вы­стаўка не падобная да іншых, таму што на ёй прад­стаўленыя так­сама рарытэты з уласных калекцыяў – тут можна пабачыць тое, што, акрамя саміх уладаль­нікаў, больш ні­хто ні­дзе не бачыў.

 Надзея ЗУЕВА

Папярэднi артыкулСустракаюцца чытачы з аўтарамі
Наступны артыкулПланета Беларусь
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам