Гісторыя Агратурызм Развагі пра новы час і новых людзей

Развагі пра новы час і новых людзей

-

- Рэклама -

Вось мой край – мае Хільчыцы

На маёй памяці вёска Хільчыцы ў час паводкі амаль уся плавала. Неяк я збіраў народныя танцы, паданні, карагоды, абрады. Чобаты ў мяне былі гумовыя, сяк-так дабраўся да адной з хатаў, перад якой на лаўцы сядзелі бабулькі, а побач плавалі гусі, скакалі і квакалі жабы, свінка, рохкаючы, ляжала ў вадзе. А бабулі спявалі:

Чаму ж не прыйшоў,

Як месяц узышоў?

Я ж цябе чакала.Чытаць далей…

– Ці не мяне чакалі, шаноўныя? – пытаюся.

– Цябе, Мікола, – кажуць з усмешкай. – А як жа ты трапіў да нас?

– Вашыя цудоўныя песні ажно ў Тураве пачуў, – адказваю.

Раптам дзесь далей зайграў гармонік, бабулькі аж падхапіліся і сталі прытанцоўваць – кажуць, гэта танец «Карапэт». Гэта граў Рыгор Шруб, седзячы на лаўцы каля сваёй хаты разам з жонкай Аляксандрай. Жанчыны сталі расказваць, што ў сям’і Шрубаў на гармоніку граюць і сын Міхаіл, і унук Грыша.

Музыка чаравала мяне чыстымі прыгожымі гукамі, пералівамі, стылем ігры. Па кладках, амаль па калена ў вадзе, я дабраўся да хаты Шрубаў і пазнаёміўся з гэтымі таленавітымі вясковымі людзьмі.

Пазней, калі я вёў тэлеперадачу «Спявай, душа», шлях мой зноў прывёў мяне ў Хільчыцы, дзе ўжо разам гралі на гармоніку бацька, сын і унук. За прамінулы час вёска пахарашэла, М. Шруб стварыў фермерскую гаспадарку, цяпер там ёсць прыгожая сядзіба, кавярня «Будзьмо», на маляўнічых азёрах – домікі, дзе можна адпачыць, павудзіць рыбу, паслухаць спевы птушак. Міхаіл Рыгоравіч неабыякавы да людзей, якія працуюць у яго гаспадарцы, ведае і радасці, і горасці кожнага.

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERAА яшчэ ён неабыякавы да творчасці землякоў, яго часта можна ўбачыць на канцэртах фальклорных калектываў. Але М. Шруб не толькі глядач. Ён дапамог дзіцячаму садочку набыць народныя строі, у якіх дзеці паказалі (у тым ліку і мне) велікодны і купальскі абрады, народна-побытавыя танцы. А калі народны ансамбль танца «Прыпяць» святкаваў 50-гадовы юбілей, уся немалая сям’я Шрубаў на плошчы Турава ў карагодзе палешукоў спявала:

Па-над Прыпяццю, ціхай ракою,

Старажытны наш Тураў стаіць,

Навакол неабсяжнай сцяною

Залатая пшаніца шуміць.

Цяпер фермерская гаспадарка М. Шруба рыхтуецца адзначыць 25-годдзе.

 Мікола КОТАЎ, пазаштатны карэспандэнт «КГ»

Фота Ірыны АЛЯКСАНДРАВАЙ

Папярэднi артыкулЗгадка пра мастака
Наступны артыкулТаленты аднаго рэгіёну
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам