Гісторыя Агратурызм Рэгіянальныя асаблівасці свята

Рэгіянальныя асаблівасці свята

-

- Рэклама -

Як у Новых Саматэвічах Соракі спраўляюць і вясну гукаюць

 На свята Соракі (менавіта так, з націскам на «о», называюць яго ў нас на Касцюковіччыне) нас запрасілі работнікі Новасаматэвіцага клуба вольнага часу. Удзельнікі клуба аматараў народнай творчасці «Пошук» падрыхтавалі цікавую імпрэзу. Спачатку мясцовая жыхарка, гасцінная гаспадыня Галіна Шорнікава вучыла выпякаць жаўраначкаў. Больш смачных птушачак з цеста нам каштаваць не даводзілася! пяць

Гаспадыня патлумачыла: «Руку было на чым і на кім набіваць! Паспрабуй шасцёра мужыкоў накармі!» Галіна Іванаўна – маці пяці хлопцаў. Ураджэнка ўкраінскай Адэсы, яна знайшла сваё шчасце ў маленькай беларускай вёсцы Саматэвічы. Усё палюбілася тут маладой жанчыне: прырода, зямля, людзі, звычаі… На жаль, пасля Чарнобыльскай аварыі давялося з’ехаць адтуль і асталявацца ў аграгарадку перасяленцаў Новыя Саматэвічы. І тут, на новым месцы, руплівыя рукі зноў па-майстэрску лепяць птушак для вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія штогод збіраюцца разам, каб вясну-красну гукаць паводле старых звычаяў.Чытаць далей…

Дарэчы, птушкі ў гэты дзень нас суправаджалі паўсюль. Добры вывадак куранятаў гучна ціўкаў пад лаўкай у той час, калі ў печы румяніліся цесцяныя птушкі-жаўранкі. Дзеці сустрэлі нас птушкамі-свістулькамі. А над галовамі ўжо лёталі ластаўкі, якія наляпілі гнёздаў над уваходам у клуб.

Soraki_01 Soraki_02 Soraki_03 Soraki_04 Soraki_05З веснавымі песнямі рушыла вясёлая кагорта дзяцей і падлеткаў па цэнтральнай вуліцы аграгарадка.

– Дазволіце нам вясну гукаці? – пытаюць дзеці ў аднавяскоўцаў, што трапляюцца насустрач.

– Дазваляем, дзетачкі, дазваляем! – адказваюць людзі.

– Блаславіце нас вясну сустракаці! – зноў кажуць дзеці.

– Бласлаўляем, харошыя вы нашы, бласлаўляем! – машуць аднавяскоўцы ўслед вясёлай кампаніі.

На беразе ракі Бесядзь ужо былі прыладжаныя да дзвюх хвоек вялікія арэлі. Побач – нарыхтоўка да вогнішча. Гучным рэхам па лесе разносяцца звонкія песні, звон бубнаў і трашчотак. Дзеці разбіраюць печаных жаўрукоў, падымаюць іх, заклікаюць пералётных птушак вяртацца дамоў. Каб было чым падсілкавацца з дальняй дарогі, пакідаюць на галінках некалькі печаных птушак-галушак. Потым дзяўчынкі і хлопчыкі выбіраюць самае прыгожае ды галінастае дрэўца і дружна ўпрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі. «Каб у гэтым годзе густа квітнелі пладовыя дрэвы, каб багатым быў ураджай садавіны», – тлумачыць свае дзеянні кіраўнік клуба аматараў народнай творчасці «Пошук» Алеся Шаройка. «А хто вышэй за ўсіх зможа пагушкацца?» – кліча дзяцей Алеся, і тыя навыперадкі нясуцца да новых вялікіх арэляў.

– Вышэй, яшчэ вышэй! – заклікаюць хлопцаў дзяўчаты.

– Каб такім жа высокім жыта з пшанічкаю сёлета ўрадзілася! – прыгаворвае Алеся.

Па чарзе пагушкаліся ўсе, а потым развіталіся, але ненадоўга. Дамовіліся ўвечары сустрэцца тут ізноў, каб «вясну пагрэць» на вялікім вогнішчы. «Вясна, вясна, падзі сюда…» – яшчэ некаторы час чулася з розных бакоў вёскі. Гэта дзеці, разыходзячыся па хатах, спявалі ўпадабаную веснавую заклічку.

 Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Фота аўтара

Папярэднi артыкулНапярэдадні чарговай імпрэзы
Наступны артыкулМой род – мая радзіма
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам