Гісторыя Агратурызм Шматтомнік Класіка

Шматтомнік Класіка

-

- Рэклама -

Жыццё ў дзесяці тамах

 Пералік званняў, рэгаліяў, пасадаў, літаратура­знаўчых працаў і літаратурных твораў народнага пісь­менніка Беларусі Івана Навуменкі зойме не адну старонку дру­каванага тэксту. Спіс усіх, хто працаваў, меў стасункі ці знаём­ства з Іванам Якаўле­вічам, таксама не­злічоны. Таму ў інфармацыйна-выставачнай зале Цэнт­ральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыя­нальнай акадэміі навук Бела­русі, дзе 15 лютага ад­былася презентацыя збору твораў І. Навуменкі і кнігі ўспа­мінаў пра яго, не было вольных месцаў. Імпрэза доўжылася больш за тры гадзіны, але нават не ўсе ахвочыя змаглі вы­ка­зацца. Мера­прыем­ства было пры­мер­каванае да 93-га дня нара­джэння пісь­менніка.

Распавесці аб працы над вы­даннямі і па­дзяліцца ўспамінамі пра су­стрэчы з І. Навуменкам прыйшлі навукоўцы Інстытута літаратура­знаўства імя Янкі Купалы Цэнтра да­следа­ванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, якія працавалі над вы­даннем 10-томнага збору твораў, ствараль­нікі кнігі «Летуцен­насць і вялікія здзяйс­ненні: успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку», кіраўнікі выдавец­кага дома «Беларуская навука» і выдавец­тва «Мастацкая літаратура».Чытаць далей…

Navumienka_03 Navumienka_02 Navumienka_04 Navumienka_05Navumienka_01Прэзентацыя двух згаданых выданняў – апошняе з плана мерапрыемстваў па ўвекавечванні памяці І. Навуменкі, прынятага 15 жніўня 2008 г. па­становай Савета Міністраў Рэс­пуб­лікі Беларусь № 1171. Цяпер план цалкам ажыц­цёўлены: імя пісьменніка на­да­дзенае Васілевіц­кай гарадской бібліятэцы і вуліцы ў Мінску, Бел­пошта вы­пусціла памятную марку і канверт.

Выданне збору твораў пісьменніка было самай складанай і праца­ёмкай спра­вай. 1-ы том выйшаў у 2012 г., апошнія 8-ы, 9-ы і 10-ы тамы – у 2017 г. Тады ж «Беларуская навука» вы­пус­ціла кнігу успамінаў пра І. Навуменку, выданне да­поў­ненае спісамі мастацкіх і на­вуковых пуб­лікацыяў І. Навуменкі, спісам пуб­лікацыяў пра яго творчасць і дзей­насць.

Шмат намаганняў пры­клалі да­следчыкі, каб пра­сачыць, як удас­каналь­ваў пісь­меннік свае творы. Над кожным з іх І. Навуменка працаваў бадай што ўсё жыццё. Каб вы­значыць канчатковы варыянт твора для друку, укла­даль­нікі збору дэталёва вы­вучалі і параў­ноў­валі рука­пісы, машына­пісы, першае і на­ступ­ныя выданні. Шмат дапамаглі ў гэтым рэдактары выдавец­тва «Мастацкая літаратура».

Алесь Лапата-Загорскі, укладаль­нік 2-га і 6-га тамоў, па­ведаміў пра зной­дзе­ныя ў архівах творы пісь­менніка, якія раней не друка­валіся. Удакладніць апісанні дарог, якімі хадзілі героі твораў Навуменкі, да­памагла паездка ў Карэлію.

Апошні, 10-ы, том быў самым складаным. У яго ўвайшлі адзіная на­пісаная цал­кам п’еса, інтэрв’ю, анкеты, вод­гукі на дысертацыі, успаміны і дзён­нікавыя запісы, лісты, вершы. Гэтыя матэрыялы былі зной­дзеныя ў сямейных ар­хівах сваякоў пісь­менніка, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і ў Рэчыцкай раённай бібліятэцы.

Уражаннямі ад сустрэчаў з І. Навуменкам па­дзяліліся Раіса Баравікова, Аляксандр Лакотка, Анатоль Вярцінскі, Ігар Валатоўскі, Іван Ліштван. Вы­ступілі таксама дачка пісь­менніка Валерыя Іванаўна, Іван Саверчанка, Аляксандр Лукашанец ды іншыя.

Пад час сустрэчы была раз­горнутая вялікая кніжная вы­стаўка «Праў­дзівасць і мастацтва слова Івана Навуменкі – да­след­чыка і пісь­менніка», дзе прад­стаўленыя першыя пуб­лікацыі, су­часныя пера­выданні, літаратурна-крытычныя артыкулы і кнігі, раманы, апавяданні, аповесці, пера­клады твораў, літаратура аб жыцці і дзейнасці творцы.

 

Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Папярэднi артыкулУ нашых суседзяў
Наступны артыкулВыстаўка і выданні БФК
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам