Гісторыя Агратурызм Славутыя асобы малой радзімы

Славутыя асобы малой радзімы

-

- Рэклама -

«Ён быў надзвычай чэсным і сумленным чалавекам»

 Летась 23 лістапада споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, лiтаратуразнаўцы Барыса Iофе.

Ён пражыў вельмi кароткае жыццё – 25 гадоў, загiнуў на фронце. Будучы сту­дэнтам, кароткі час займаўся лiтаратуразнаўчай працай i надрукаваў усяго ча­ты­ры артыкулы.

Але за гэты вельмi кароткi час ён зрабiў столькi, што iмя яго па праве ўклю­чанае ў бiябіблiяграфiчны слоўнiк «Беларускiя пiсьменнiкi», у «Энцыклапедыю лiта­ратуры i мастацтва Беларусi», у энцыклапедычны даведнiк «Янка Купала».Чытаць далей…

 Нарадзіўся ў Горках

 Б. Іофе нарадзіўся 23 лістапада 1918 года ў сям’і Ісака Іофе, слесара Го­рацкага завода сельскагаспадарчых машын. У вялікай дружнай сям’і, душой якой бы­ла маці Рахіль, акрамя дзяцей (сыноў Барыса, Хацкеля і Яўгена, дачок Златы і Фаіны) жылі яшчэ дзед І.Я. Любман і сястра маці – Вера, якая працавала фель­ча­рам раённай бальніцы.

Дзед памёр у 1940 годзе, а маці Рахіль разам з шаснаццацігадовай дачкой Фа­і­най, гадавалым сынам Яўгенам і сваёй сястрой Верай былі расстраляныя фа­шыстамі 7 кастрычніка 1941 года разам з усім яўрэйскім насельніцтвам горада Го­рак. Яго бацька Ісак Хацкелевіч удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне і памёр у 1969 годзе ў Ленінградзе. Брат Барыса Хацкель, удзельнік Вялікай Айчыннай вай­ны, падпалкоўнiк у адстаўцы, і сястра Злата жылі ў Санкт-Пецярбургу.

З успамінаў вядома, што Барыс быў вельмі добрым аргані­за­тарам. Вакол яго заўсёды былі дзеці, а потым моладзь. На ўсіх вечарынах і святах ён быў ня­зменным вядучым, а ў старэйшых класах – піянерважатым у летніках.

У школьныя гады Барыс асабліва захапляўся напісаннем фельетонаў, апавя­данняў, нататак. Спачатку яны друкаваліся ў насценнай газеце, а затым у раённай «Ленінскі шлях», рэспубліканскай «Піянер Беларусі», саюзнай «Пионерская прав­да». У нататках пісаў аб жыцці школаў горада, аб вучобе і адпачынку, аб піянерскіх зборах і розных дзіцячых справах.

У студзені 1935 года ў Мінску адбыўся Першы з’езд юных карэспандэнтаў Бе­ларусі, які быў прысвечаны 5-гадоваму юбілею дзіцячага друку БССР. На гэтым з’ез­дзе Барыс быў названы лепшым дзіцячым карэспандэнтам газеты «Піянер Бе­ларусі», і яму быў аказаны гонар адкрыць пасяджэнне злёту 9 студзеня.

«Хутка ў Горкі, – успамінае сястра Злата, – прыехала супрацоўніца газеты Піянер Беларусі, каб павіншаваць Барыса з прэміяй, якой яго ўзнагародзіла газета. Гэта – патэфон з пласцінкамі, лыжы і пуцёўка ў піянерскі лагер Артек».

 Лічыў, што паэма «Тарас на Парнасе» напісаная ў Горках

 У 1937 годзе Барыс скончыў сярэднюю школу. Сумненняў у выбары жыццё­ва­га шляху ў яго не было. Паступіў на філалагічны факультэт Ленінградскага ўні­версітэта без экзаменаў, паколькі з адзнакай скончыў сярэднюю школу.

Ва ўніверсітэце ён таксама вучыўся толькі на «выдатна». Актыўна займаўся і грамадскай працай, уваходзіў у шматлікія студэнцкія арганізацыі і гурткі.

На трэцім курсе Барыс захапіўся гісторыяй беларускай літаратуры. А. Гор­фін­кель, яго школьны сябра, які паступіў на філалагічны факультэт на два гады пазней, успамінаў: «Першы год мы жылі ў розных інтэрнатах, аднак часта су­ст­ракаліся ў чытальнай зале публічнай бібліятэкі. У канцы 1939 года Барыс пачаў пі­саць артыкул аб паэме Тарас на Парнасе. На стале перад ім ляжаў вялікі стос усіх выданняў паэмы і літаратуры, якая была звязаная з ёй. Пісаў ён з за­хап­леннем.

Почырк у Барыса быў прыгожы. Наколькі я памятаю, свой артыкул ён паслаў у рукапісным выглядзе ў рэдакцыю часопіса Полымя рэвалюцыі».

(…)

Папярэднi артыкулТрадыцыі і прадаўжальнікі
Наступны артыкулЛёсы землякоў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам