Гісторыя Агратурызм Старая кніга пра Беларусь

Старая кніга пра Беларусь

-

- Рэклама -

Падарунак на стагоддзі

 Кніга «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края», пра якую будзе весціся гаворка ў гэтым артыкуле, не з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю, нягледзячы на тое, што прайшло больш за сто дваццаць гадоў з часу яе выдання. Яе з лёгкасцю можна адшукаць у інтэрнэце, пазнаёміцца з электроннай копіяй адразу на некалькіх сайтах, ды і арыгінальны варыянт пры вялікім жаданні можна адшукаць у фондах некаторых бібліятэк Беларусі.

Адзін з асобнікаў якраз стаіць на паліцы ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. І сёння кніга вартая, каб яе чыталі, вывучалі, аналізавалі.

«Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края», выдадзеная ў Санкт-Пецярбургу Пампеем Мікалаевічам Бацюшкавым (1811 – 1892) – рускім гісторыкам і этнографам, грамадскім дзеячам, малодшым зводным братам паэта Канстанціна Бацюшкава, доўгі час лічылася адной з фундаментальных працаў, прысвечаных царкоўнай, ваеннай і палітычнай гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да XIX ст. Па ўласнай ініцыятыве, якую падтрымалі цар Аляксандр III і Расійская акадэмія навук, з сярэдзіны 1880-х гг. П. Бацюшкаў падступіўся да стварэння абагульненай гісторыі заходніх губерняў. Для гэтага ён падабраў аўтарскі калектыў, у які ўвайшлі таленавітыя навукоўцы: прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі Мікалай Пятроў – аўтар асноўнага тэксту кніг, пецярбургскі гісторык Мітрафан Гарадзецкі – рэдактар тэкстаў, а таксама мясцовыя даследчыкі і краязнаўцы. Сам Бацюшкаў ажыццяўляў арганізацыйнае і навукова-метадычнае кіраўніцтва, распрацоўку асобных раздзелаў, а таксама ўзяў на сябе выдавецкія клопаты.Чытаць далей…

У выніку доўгай і карпатлівай працы ў 1890 г. у друкарні Таварыства «Общественная польза» пад наглядам дырэктара В. Вішнякова кніга была выдадзеная. На тытульным аркушы змешчаныя гербы Мінскай, Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай і Віцебскай губерняў.

Biel-Lit_01Кніга складаецца з двух раздзелаў. Першы змяшчае гістарычны нарыс абедзвюх краінаў. Прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі М. Пятроў наведаў многія гарады, манастыры і храмы Паўночна-Заходняга краю, унёс значны ўклад у гістарычную навуку, стварыў для кнігі жывы аповед на аснове дакументальных дадзеных і асабістых даследаванняў. Другі раздзел складаюць манаграфіі М. Гарадзецкага; малюнкі, гравюры і карта Беларусі і Літвы былі рэпрадуктаваныя ў Пецярбургу найлепшымі мастакамі; хромалітаграфія зробленая Штадлерам і Пацінотам з фатаграфіі і акварэльнага малюнка, што раней быў выкананы мастаком Бруксам. На ёй выява Крыжа Прападобнай Ефрасінні, князёўны полацкай. Перакладзеныя аркушамі пергаменту, малюнкі добра захаваліся, а хромалітаграфія і сёння здзіўляе чытачоў сваёй прыгажосцю і вытанчанасцю. Яна перадае не толькі форму, але колер і бляск золата, срэбра, перагародкавай эмалі, з якіх быў выраблены Крыж Ефрасінні.

Складальнікамі пры напісанні кнігі было выкарыстана 649 дакументаў, апісанні якіх можна знайсці ў канцы тэксту. На 141-й старонцы змешчаны тытульны аркуш візітацыйнай кнігі XVIII ст., якая складаецца з 83 аркушаў рукапіснага тэксту на польскай і лацінскай мовах. На тытуле – выява і падрабязнае апісанне старажытнай царквы Святога Мікалая ў Брэст-Літоўскім Гродзенскай губерні, якая згадваецца з 1412 г. Менавіта ў гэтай царкве 9 кастрычніка 1569 г. адбылося абвяшчэнне Брэсцкай уніі. У час напісання кнігі ад гэтай царквы не засталося і следу: месца, дзе знаходзіўся храм, адышло пад бастыёны крэпасці, таму сёння малюнак Мікалаеўскай царквы становіцца яшчэ больш каштоўным.

Biel-Lit_02На адвечнае пытанне, як трапіла гэтая кніга ў нашую бібліятэку праз 67 гадоў пасля яе выдання, сёння ўжо ніхто не зможа адказаць. Запіс у інвентарную кнігу бібліятэкі быў зроблены 18 кастрычніка 1957 г. На тытульным аркушы стаіць адзін-адзіны штамп “Брестская областная библиотека им. Горького», што ўжо вельмі дзіўна для кнігі з такой датай выдання. На форзацы кнігі прыгожым каліграфічным почыркам зроблены дарчы надпіс (падаю ў перакладзе на беларускую мову): «Педагагічны савет Мінскага рэальнага вучылішча ўзнагароджвае гэтай кнігай вучня III-га класа Гушчынскага Вячаслава за поспехі ў навуках і пахвальныя паводзіны пры пераходзе яго ў III-і клас, г. Мінск, Лістапад 12 дня 1895 года». Унізе подпісы: дырэктара, правадзейнага стацкага саветніка, кавалера; выканаўцы абавязкаў інспектара; законанастаўніка, святара; выкладчыкаў і сакратара педагагічнага савета К. Аляксандрава – усяго дзевяць подпісаў.

Сёння дакладна вядома, што ўрачыстае адкрыццё Мінскага рэальнага вучылішча на скрыжаванні вуліцаў Захар’еўскай і Паліцэйскай (цяпер – рог праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы) адбылося 1 ліпеня 1880 г. на ахвяраванні жыхароў горада. Праз дзесяць гадоў яго навучэнцамі былі 113 юных гараджанаў, сярод якіх і выдатнік вучобы, уладальнік каштоўнага падарунка В. Гушчынскі. Па спісе Генеральнага штаба ад 01.06.1911 г. можна прасачыць і далейшы лёс вучня рэальнага вучылішча. Нарадзіўся ён у Мінску 18.09.1883 г., пасля Мінскага рэальнага вучылішча вучобу працягваў у Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы, удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904 – 1905 гг., а ў 1910 г. скончыў Імператарскую Мікалаеўскую ваенную акадэмію і быў залічаны ў Генеральнага штаб, камандаваў ротай у лейб-гвардыі Маскоўскім палку. Далейшы лёс В. Гушчынскага падобны да лёсу мільёнаў савецкіх грамадзянаў: быў расстраляны паводле так званага Спіса № 2 шпіёнаў у Ленінградзе 8 студзеня 1938 г., хоць на той момант працаваў эканамістам Асфальта-бетоннага завода № 2 і ніякага дачынення да ваенных сакрэтаў не меў.

Бальшыня будынкаў, дзе нарадзіўся, вучыўся, жыў і правацаваў Вячаслаў Мікалаевіч, знішчаныя бясконцымі войнамі і часам, а вось кніга-падарунак пражыла доўгае жыццё і сёння жыве і служыць берасцейцам у вывучэнні гісторыі роднага краю. Кніга жыве сваім звычайным жыццём, а вось добрае імя В. Гушчынскага, напісанае на форзацы кнігі, толькі зусім нядаўна вернутае людзям, нашчадкі могуць па праве ганарыцца ім.

 Валянціна ГАРБАЧЭЎСКАЯ, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага

Папярэднi артыкулЧалавек па-суседстве
Наступны артыкулНяхай рассеецца пыл Чарнобыля!
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам