Гісторыя Агратурызм Сустракаюцца чытачы з аўтарамі

Сустракаюцца чытачы з аўтарамі

-

- Рэклама -

Светлая сустрэча ў светлай кніжнай хароміне

 На музычна-паэтычнаю сустрэчу «Мову ратуе літаратура» ў залу галіновай літаратуры баранавіцкай Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая 26 ве­расня сабраліся людзі, якія з павагай ставяцца да роднага слова, цікавяцца і за­хапляюцца айчыннай літаратурай. Разбавіць пахмурны дзень цёплымі фарбамі душэўнасці, ветлівасці, сваімі шчырымі ўсмешкамі і добрым настроем прысутным дапамаглі госці мерапрыемства – паэт, эсэіст, перакладчык, парадыст, даслед­чык літаратуры, намеснік старшыны Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат шмат­лікіх літаратурных прэміяў Міхась Скобла і салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Напачатку М. Скобла адзначыў, што яму ўдвая прыемна выступаць у біб­лія­тэцы імя В. Таўлая, бо родам наш госць з Зэльвы, дзе ў свой час жыў Валянцін Таўлай. Міхась узгадаў свайго настаўніка беларускай мовы і літаратуры, дзякую­чы якому ведае вершы паэта яшчэ са школьных гадоў.Чытаць далей…

MS-TM_01Госць расказаў пра свае кнігі, якія выйшлі за апошнія два гады. З непадроб­най цікавасцю прысутныя слухалі пра выданне літаратуразнаўчых эсэ М. Скоб­лы «Выспятак ад Скарыны» аб сусветнай значнасці асветніцкай дзейнасці перша­друкара для беларускай зямлі, пра кнігу «Саркафагі страху», у якой аўтар спрабуе разабрацца, чаму ў тых ці іншых гістарычных умовах беларусы часам праяўлялі не самыя свае лепшыя якасці, спрабуе зразумець і апраўдаць іх. Некалькі словаў Міхась сказаў і пра кнігу сваіх вершаў «Камізэлька для месяца», якая была адзна­чаная літаратурнай прэміяй «Гліняны Вялес».

М. Скобла зазначыў: «Я выдаю не толькі ўласныя кніжкі, але і кнігі тых, хто не можа гэта ўжо зрабіць сам, як не мог, напрыклад, у сілу пэўных гістарыч­ных і асабістых умоваў сабраць і выдаць свае творы В. Таўлай». Ён стварыў такія кнігі, як «Духу магутныя чары» пра паэтку Л. Геніюш, «Даць народу гісторыю: успа­мі­ны, лісты» пра гісторыка Мікалая Улашчыка для серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус».

Сустрэча не магла абысціся без аўтарскага чытання вершаў М. Скоблы. Некаторыя гумарыстычныя творы аб асаблівасцях беларускага светаўспрыман­ня, менталітэту і асабістых жыццёва-побытавых уражаннях паэта выклікалі доб­рую ўсмешку. А іншыя творы, наадварот, – смутак і нават слёзы, бо закранулі балючую тэму ў жыцці кожнага чалавека – адыход у іншы свет родных, блізкіх.

MS-TM_02Сапраўдным падарункам для наведнікаў стала цудоўнае выступленне та­ле­навітай, надзвычай абаяльнай і ветлівай Т. Грыневіч-Матафонавай. У яе выкананні прагучалі выдатныя песні, рамансы: «О Беларусь, мая шыпшына», «Сонца за хмаркамі ўранні», «Не шукай», «Раманс Марыі», «Белавежская пушча». Прысутныя змаглі пачуць і знакамітую «Besame Mucho» ў беларускамоўным вары­янце. Таксама Таццяна прадставіла дыск пранікнёных рамансаў на вершы класі­каў літаратуры «Беларускі раманс “Шыпшына”» і вынік сваёй крапатлівай чатырох­гадовай працы – дыск «Галасы паэтаў». Ён уключае аўдыязапісы 60-і беларускіх паэ­таў, якія чытаюць свае вершы. Не застаўся без увагі і прывезены на сустрэчу дыск «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» – зборнік начытаных вершаў і наспява­ных песень на вершы, якія дзеці вучаць на памяць па школьнай праграме.

MS-TM_00Госці на памяць аб цудоўнай сустрэчы ў бібліятэцы падаравалі яе чытачам і супрацоўнікам зборнік вершаў М. Скоблы «Камізэлька для месяца», некалькі нумароў літаратурнага часопіса «Дзеяслоў». Сярод падарункаў быў і дыск «Гала­сы паэтаў», які, безумоўна, будзе цікавым і карысным усім, хто звязаны з выву­чэн­нем, папулярызацыяй беларускай літаратуры – настаўнікам, выкладчыкам, бібліятэкарам, студэнтам і вучням. На дыску змешчаныя аўдаязапісы паэтаў, класікаў і сучаснікаў, якія чытаюць свае творы – тут галасы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, Ларысы Геніюш, Андрэя Хадановіча, Сяргея Чыгрына і інш. Вельмі прыемна, што выдатныя падарункі сталі неад’емнай часткай вялікага духоўнага скарбу нашай, на думку М. Скоблы, «светлай кніжнай хароміны, якая носіць імя Валянціна Таўлая».

 Алена ПЯШЧЫНСКАЯ, галоўны бібліятэкар аддзела метадычнай і аналітычнай работы Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая

Фота Вольгі ТУГАЛАВАЙ, бібліятэкара аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая

Папярэднi артыкулГосць – абаяльны прафесар-зямляк
Наступны артыкулРарытэты
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам