Гісторыя Агратурызм Світанак Маладой Дзяржавы

Світанак Маладой Дзяржавы

-

- Рэклама -

Юбілей ахоўнікаў нацыянальных інтарэсаў

22 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Міністэрства замежных спраў Рэс­пуб­лікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэс­пуб­лікі Беларусь сумесна с кіраўніцтвам музея арганізавалі прыём з нагоды 100-год­дзя нацыя­нальнай дыпламатычнай службы. На мерапрыемства былі за­прошаныя кіраўнікі дыпламатычных місіяў і міжнародных арганізацыяў у Беларусі, кіраўнікі і экс-кіраўнікі МЗС і замежных прадстаўніцтваў, ветэраны дыпламатычнай службы, прад­стаўнікі СМІ.

Да імпрэзы музей прымеркаваў прэзентацыю вы­стаўкі дакументаў і рэчаў, прадастаўленых Цэнтрам гісторыі МЗС і беларускай дыпламатычнай службы, Беларускім тэле­графным агенцтвам, Нацыя­нальным архівам Рэс­пуб­лікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным архівам кіна­фота­фонадакументаў, ветэранамі дыпламатычнай службы.Чытаць далей…

MZS100_01 MZS100_02 MZS100_03Матэрыялы экспазіцыі прысвечаныя знакавым гістарычным падзеям – абвяшчэнню склада Урада Беларускай Народнай Рэс­пуб­лікі, стварэнню Нар­камата па за­межных справах ССРБ, дзейнасці дыпламатычнай службы (пад­пісанню першых дамоваў па ўсталяванні дыпламатычных стасункаў з замежнымі краінамі, раты­фіка­цыі Дамовы пра стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў), а таксама вядомым дзяр­жаўным дзеячам – Усе­валаду Фальскаму, Аляксандру Чарвякову, Кузьму Кісялёву, Анатолю Гурыновічу ды іншым. Частка экспазіцыі датычыцца Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: прад­стаўленыя статуты ААН і Між­народнага суда, дакументы Ген­асамблеі, блок марак ААН пра Беларусь. Асобная частка экс­пазіцыі змяшчае звесткі пра ўдзел Беларусі ў ЮНЕСКА. Экспануюцца таксама асабістыя рэчы беларускіх дыпламатаў: мундзір, візітныя карткі, пасведчанні, працоўныя кніжкі і службовыя пашпарты, нагрудныя знакі.

У дзень 100-годдзя нацыянальнай дыпламатычнай службы з удзе­лам міністра замежных спраў Ула­дзіміра Макея і міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана ад­былося ўрачыстае гашэнне канверта першага дня і паштовага блока, у цэнтры якога – выява эмблемы МЗС.

 Наталі КУПРЭВІЧ, тэкст і фота

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам