Гісторыя Агратурызм Свята сваімі рукамі

Свята сваімі рукамі

-

- Рэклама -

Сямейныя клубы прымаюць сяброў

 Як паведамляла «КГ», фестываль сямейных клубаў «Мікулянскія забавы» адбыўся 27 мая ў в. Мікулічы, што на Брагіншчыне. Ён сабраў гасцей з усяго раёна, а таксама з Лоева і Мінска.

Гасцінныя гаспадары – сямейны клуб «Мікуляначка» – сустрэлі ўсіх музыкай і спевамі, расказалі пра гісторыю вёскі і яе жыхароў, на выстаўцы «Нашчадкі Мікулы» прадставілі старыя фотаздымкі.

Пад час адкрыцця фестывалю гасцей прывіталі дырэктар Брагінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сяргей Пархамец і дырэктар грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» Уладзімір Шаўцоў.

Пасля ўрачыстай часткі ў Доме культуры свята перамясцілася ў парк, дзе за накрытымі да конкурсу хлеба і квасу сталамі гасцей ужо чакалі восем сямейных клубаў, а таксама пачастункі ды забавы.Чытаць далей…

Mikulanskija_03Праграма фестывалю была складзеная такім чынам, каб можна было весела адпачыць усёй сям’ёй, таму клубы, дамы культуры ды іншыя ўстановы раёна, а таксама рамеснікі падрыхтавалі для дзяцей і бацькоў мноства цікавых заняткаў. На адной з рамесных пляцовак, што размясціліся каля млына, усе ахвочыя маглі ўзяць удзел у стварэнні «Мікулава двара». Пад кіраўніцтвам Дзіны Панятоўскай з фанерных дэталяў і фарбаў з-пад рук гасцей з’явіліся Мікула, яго конь, курачка, гусі, індыкі і котка. Увесь гэты двор, створаны рукамі жыхароў раёна, застанецца ў Мікулічах для будучых мерапрыемстваў у школе і доме культуры. Рамеснік з Мінска Міхаіл Шапяленка прапанаваў цалкам новы занятак – пляценне ўзораў на сетцы, у якасці якой быў выкарыстаны школьны плот. Дзякуючы намаганням умельцаў плот мікуліцкай школы быў расквечаны беларускім традыцыйным арнаментам.

Mikulanskija_05 Mikulanskija_02 Mikulanskija_01На самім млыне можна было знайсці першыя ўзоры мясцовых сувеніраў – прыхваткі і мяшэчкі, упрыгожаныя выявай млына, паштоўкі з малюнкам Мікулы, а таксама заплечнікі, якія былі ўручаныя пераможцам дзіцячых гульняў. Усё гэта было распрацавана як частка ініцыятывы «Інкубатар ініцыятыў-2», якая здзяйсняецца ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

У рамках гэтай жа ініцыятывы для падлеткаў была падрыхтаваная гульня-падарожжа «Мікулаў-квэст». Камандам трэба было не толькі зарыентавацца на мясцовасці, але і знайсці персанажаў гульні, выканаць іх заданні, зарабіць балы і шчасліва вярнуцца на базу. Мікула, яго жонка і дочкі, а таксама гісторык, археолаг і мясцовы жыхар Архіп праверылі, наколькі хлопцы і дзяўчаты трапныя, спрытныя, умелыя, ці добра ведаюць традыцыйнае кухоннае начынне і мясцовыя стравы, ці могуць быць археолагамі-даследчыкамі. Пад канец вандроўкі кожная з васьмі камандаў Брагінскага і Лоеўскага раёнаў знайшла свой невялікі скарб, але галоўныя ўзнагароды былі наперадзе. Пераможцы гульні – каманды «Эдэльвейс» з Лоева, «Зорачкі» з Буркоў і «Кентаўрыкі» з Брагіна атрымалі зручныя заплечнікі для падарожжаў, астатнія – кубкі і салодкі падарунак.

Заўзятых спартсменаў запрасілі паўдзельнічаць у спаборніцтвах «Асілкавы забавы». Дзеці з захапленнем махалі «булавамі», кідалі «дзіды», скакалі на «конях», вырашалі, хто найбольш моцны, спрытны і трывалы. Пераможцаў вызначыць было складана, таму ўсе атрымалі памятныя падарункі.

Пакуль школьнікі гулялі, сямейныя клубы спрабавалі высветліць, чый хлеб і квас лепшы. Згодна традыцыяў гасціннасці клубы не маглі абмежавацца толькі дзвюма стравамі, таму сталы ламіліся ад белага і шэрага хлеба, салодкіх пірагоў, начынак ды іншых хатніх страваў, свежай зеляніны, гародніны і ягадаў. Пра свой хлеб і напой кожны клуб падрыхтаваў аповед, песню, некаторыя нават прапанавалі рэцэпты. Выбраць найлепшую здобу і напой было няпроста, таму аўтарытэтнае журы прыняло рашэнне падтрымаць усіх. Па меркаванні журы найбольш глыбока прапрацавалі тэму прадстаўнікі клуба «Натхненне» (г. Брагін), найбольш арыгінальна падышлі да конкурсу прадстаўнікі клуба «Нашчадкі Лоя» (г. Лоеў), непаўторны каравай спяклі ў в. Іолча сябры клуба «Адраджэнне», а самае творчае прадстаўленне было ў клуба «Сад мары» (в. Тэльман), за экалагічны падыход адзначылі клуб «Наш хутарок» (в. Сялец), за творчую падачу – клуб «Матулін рушнік» (в. Буркі), за захаванне традыцыяў – клубы «Крынічка» (г.п. Камарын) і «Мікуляначка» (в. Мікулічы).

Mikulanskija_04Пасля конкурсу ўсе разышліся па палянах – дарослых запрасілі ў новую альтанку, што з’явілася дзякуючы намаганням маладога мікуліцкага майстра Віталія Дашука і рабоце ініцыятывы «Інкубатар ініцыятыў-2», а малыя пабеглі зарабляць «мікулікі». На маленькіх палянках дзеці адгадвалі загадкі, ляпілі фігуркі з цеста, скакалі ў прыгалкі, адгадвалі жывёлаў і казачных персанажаў, малявалі крэйдай на асфальце, гулялі ў шахматы і шашкі, каб атрымаць жаданыя карткі і памяняць іх на маленькія сувеніры ў «Лаўцы-Маляўцы». Тыя, хто прагаладаўся, маглі падсілкавацца ў альтанцы баршчом са шчаўя і бабкай, якую толькі згатавалі ў печы.

Mikulanskija_06Бліжэй да абеду ўсе сабраліся перад адкрытай сцэнай, дзе сваім талентам радавалі гледачоў калектывы з Буркоў, Камарына, салісты з Брагіна і Лоева. Пасля ўзнагароджвання і ўручэння падарункаў канцэрт працягнуўся – для гасцей на электрабаяне граў выкладчык універсітэта культуры Васіль Глубачэнка.

Мікуляне і госці фэста яшчэ доўгі час не разыходзіліся з парка, абмяркоўвалі падзеі дня, абменьваліся ўражаннямі пра цікавыя гульні і незвычайныя майстар-класы. Адзначалі таксама, як ўдала было выбранае месца – усе святы звычайна праводзяць у райцэнтры, а вёскі часцяком мінаюць такія падзеі, куды можна пайсці ўсёй сям’ёй, і для кожнага знойдзецца нешта цікавае.

Фестываль сямейных клубаў ужо становіцца добрай традыцыяй, а досвед свята ў Мікулічах, напэўна, будзе выкарыстаны налета, калі фестываль зноў збярэ сяброў, але ўжо ў іншай вёсцы. То – да сустрэчы праз год!

 Людміла СКАКУН

Фота Сямёна ШАЎЦОВА

Папярэднi артыкулТаямніцы пружанскіх валуноў 
Наступны артыкулДзе варта пабываць
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам