Гісторыя Агратурызм Свята ў землякоў

Свята ў землякоў

-

- Рэклама -

Цёплае свята ад «Обрію»

 У 1992 годзе ў пасёлку Калодзішчы, што побач з Мінскам, узнікла Культурна-асветнае таварыства «Обрій» (што па-нашаму значыць «далягляд»), якое аб’яд­на­ла прадстаўнікоў украін­скай дыяспары гэтага населенага пункта. З ініцыятывы таварыства суполкі ўкра­ін­цаў былі створаныя ў розных кутках Беларусі. З тых часоў Калодзішчы сталі адным з цэнтраў, дзе адбываюцца вечарыны, творчыя мерапрыемствы нашых сяброў-украінцаў, якія стала жывуць у нашай краіне. Яш­чэ два гады таму мне давялося пабыць на вечарыне, што праходзіла ў Калодзіш­чан­скім Доме культуры і была прысвечаная Тарасу Шаўчэнку.Чытаць далей…

А нядаўна ў пасялковым доме культуры, які ўзначальвае неабыякавая да мас­тацтва Вольга Жылко, адбылося светлае прыгожае свята «Украінскія вячоркі». Ва ўтульнай зале, упрыгожанай украінскімі ручнікамі і фотаздымкамі мастацкіх ка­лектываў, сабралося шмат гледачоў не толькі з Калодзішчаў, але з Мінска, Ліды, іншых гарадоў Беларусі. Цягам усяго канцэрта, што доўжыўся больш за дзве га­дзі­ны, панавала атмасфера сардэчнай радасці і светлага свята. Рэй вяла старшы­ня таварыства «Обрій» Таццяна Струк (Бей), якая перад кожным выступам распа­вя­дала аб святах і прысвятках зімовага часу, аб тым, як іх святкуюць ва Украіне. У канцэрце ўдзельнічалі народны калектыў музычнага тэатра «Надія» (кіраўнік І. Несцярчук), гурты «Вольніца», «Пісочніца» ды іншыя.

Па-майстэрску ўкраінскія народныя песні выконвалі салісты Раман Рафеенка, Ліза Рэўт, Ліля Грышчанка. Сваімі байкамі весяліў глядачоў Аляксандр Глушкоў. З вялікім замілаваннем сустрэлі гледачы выступленне дзіцячага харэа­гра­фічнага калектыву «Пісочніца», які выканаў танец «Букавінскія каламыйкі». Дуэт Марыі Рудык і Алы Шэко выканаў песню «Рэквіем», прысвечаную загінулым героям Украіны. Усе ў зале слухалі гэтую песню стоячы. На сканчэнне канцэрта ўдзельнікі ансамбля «Вольніца» развучылі з гледачамі ўкраінскі танец «Казачок». Актыўны ўдзел узяў і Першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспублі­цы Беларусь Іван Башняк з унучкай. Дыпламат уручыў граматы – падзякі ад пасольства Украі­ны кіраўніцы «Обрію» Т. Струк (Бей), народнаму калектыву музычнага тэатра «Надія», харэаграфічнаму дзіцячаму калектыву «Пісочніца», а таксама Ліліі Грыш­чанка і Лізе Рэўт.

Беларускія ўкраінцы былі адзначаныя не толькі за цудоўнае мастацтва, якое дэ­ман­стравалі ў многіх гарадах Беларусі, але і ў Чэхіі, Балгарыі, Славакіі ды іншых краінах Еўропы. Т. Струк (Бей) распавяла прысутным, што сябрамі тава­ры­ства «Обрій» па Беларусі пасаджаныя больш за 4 тысячы саджанцаў дуба, якія ўтварылі так званыя «Шаўчэнкаўскія гаі». Добрыя справы вякі жывуць – сцвярджае мудрая беларуская прыказка.

 Лявон ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам