Гісторыя Агратурызм Таямніца нараджэння шэдэўра

Таямніца нараджэння шэдэўра

-

- Рэклама -

«Бублічкі» паходзяць з Беларусі

 У 1920-х гг. набыў папулярнасць шлягер са словамі «Купіце бублі(ч)кі», які выконваўся і ў Савецкім Саюзе, і ў Польшчы, і ў Амерыцы… Песня гучала, у прыватнасці, у савецкім кінафільме «Пуцёўка ў жыццё» (1931), на канцэртах Леаніда Уцёсава. Дзіва што яе добра ведалі ў нашых краях – «помню, што спявалі ў Малкавічах Ганцавіцкага раёна» (Анатоль Сідарэвіч, 1948 г. нар.).

Многія лічылі, а нехта і цяпер лічыць, што папулярная мелодыя «Бублічкаў» нарадзілася ў Адэсе. На самой жа справе яна паходзіць з-пад беларускага Магілёва. Дзякуючы ізраільскаму калегу Паўлу Грынбергу ўдалося здабыць нарыс музыказнаўца Эліягу Гіршына (1876 ? – 1940, ураджэнец Польшчы, памёр у Францыі), які ў 1928 г. распавёў гісторыю песні ў беластоцкай газеце «Dos naje lebn» («Новае жыццё»). Такім чынам…Чытаць далей…

Пад Магілёвам у ХІХ ст. жылі трохі легкадумны, безбароды і бязвусы бадхен (вясельны маршалак) Эля-Веля Крычавер і набожны, барадаты скрыпач Мардэхай-Зерах Чачэрскер. Ніводнае багатае вяселле не абыходзілася без гэтых дваіх, «Крычаўскага» і «Чачэрскага», ды іхняй капэлы. Музыкі гралі ўсе тагачасныя танцы, але гваздом праграмы быў «міцве-танц» («танец-запавет»). Звычайна яны двойчы на год стваралі пад яго новую мелодыю, аднак на вяселлі сына лоеўскага рабіна, які жаніўся з дачкой вядомага багатыра, пераўзышлі сябе і падрыхтавалі нешта нечаканае. Як гэта выглядала паводле Э. Гіршына:

«У суправаджэнні ўсіх клезмераў (музыкаў) пачынае бадхен свае рыфмаваныя прыказкі ў гонар багатыра, знанага талмудыста і настаўніка, вельмішаноўнага пана … (пералічваюцца ягоныя продкі аж да прабацькі Аўраама), калі той выходзіць танчыць з нявестай. Мардэхай-Зерах тым часам выводзіць на скрыпачцы сваю сардэчную руладу. Бацька нявесты бярэ дзедаву хусту за адзін канец, а другі працягвае сарамлівай нявесце, чый твар закрыты вуаллю, і кліча яе да танца. Пакуль яны танчаць, публіка прыплясквае. Бадхен спявае на свой матыў – пасля таго вяселля ўсе запомнілі мелодыю і словы»:

 То nemt zhe, jidelakh,

Аlе di fidelakh

Un zingen lidelakh

Veln mir zen;

Tsum mitsve-tentsele,

Аlе in krentsele!

Nоr zej а mеntselе:

А mentsl gej!

* * *

Ану, яўрэйчыкі,

Вазьміце скрыпачкі

І разам песенькі

Мы запяем;

Для танца роднага,

Хай старамоднага,

У кола цеснае

Усе хадзем!

(пераклад з ідыша В.Р.)

 Напеў спадабаўся яўрэям цэлай акругі, шмат гадоў гучаў на многіх вяселлях. Але потым «танец-запавет» выйшаў з ужытку, і матыў амаль забыўся. І вось пасля 1917 г., калі яўрэі з даўнейшай «рысы аселасці» пачалі часцей наведваць Маскву, нехта з тутэйшых ажывіў мелодыю… Яна стала асновай вулічнай песенькі, з якой прафесіяналы «зляпілі» «Бублічкі».

У газеце Э. Гіршын не прывёў спасылак на крыніцы, аднак яго біяграфія – прыведзеная, напрыклад, у кнізе Л. Блашчыка 2014 г. «Zydzi w kulturze muzycznej ziem polskich w XIX i XX wieku» – падказвае, што чалавек заслугоўвае даверу. У 1903 г. апавядальнік пра «беларускі след» песні «Бублічкі» скончыў Варшаўскую кансерваторыю як ваенны капельмайстар. Служыў кантарам у польскім Плоньску, потым у варшаўскай сінагозе «Сінай». Лічыўся адным з найлепшых хормайстраў сваёй эпохі. Не бачу прычынаў, з якіх ён мог бы маніць або падхлушваць.

 Вольф РУБІНЧЫК, г. Мінск

Папярэднi артыкулЗ пошты «КГ»
Наступны артыкулЗ радаводу выдатнай асобы
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам